Масленіцы свята ў беларускай хаце

03.03.2022

Гэй, народ!

Збірайся!

К нам вясна ідзе,

Сонейка нясе!

Будзем песні спяваць,

Весяліцца, гуляць

Ды вясну гукаць!

Так весела і жвава Аксана Іванаўна Нікалайчык запрашала вучняў 4 класаў правесці зіму і сустрэць вясну. А разам з вясной прыйшло і свята, якое ў народзе называюць Масленіцай. На працягу тыдня ў школьным музеі “Беларуская хатка” хлопчыкі і дзяўчынкі гукалі вясну. Акрамя таго, што дзеці  даведаліся, як святкавалі Масленіцу нашы продкі, яны таксама паўдзельнічалі і ў масленічных забавах: вадзілі карагоды і спявалі. Пакуль хлопчыкі высвятлялі, хто самы дужы, дзяўчынкі паспелі “напекчы бліноў”. А каб было здароўе добрым і дастатак поўны, на прыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі разам зрабілі хатнюю ляльку-абярэг.