Гiсторыя адной рэчы. Бабулiн ручнiк

15.12.2023

13-15 снежня наша "Беларуская хатка" гасцінна расчыніла дзверы для вучняў другіх класаў. Яны сталі ўдзельнікамі музейнага ўроку "Гiсторыя адной рэчы. Бабулiн ручнiк", які правяла для іх Нікалайчык Аксана Іванаўна.

Ручнік з даўніх часоў быў сімвалам беларускай гасціннасці, адкрытасці і дабрабыту. У вобразах тканых і вышытых вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця людзей і прыроды, гісторыя роднага краю. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва. Беларусы шануюць традыцыі продкаў. Беражліва захоўваюць іх, любяць.