Масленічны тыдзень у школьным музеі "Беларуская хатка"

На Масленічным тыдні прынята сустракацца з блізкімі і сябрамі, запрашаць іх да сябе ў госці на бліны, разам радавацца і весяліцца. Вось і выхавацель ГПД Аксана Іванаўна запрасіла вучняў 4-х класаў у школьны музей «Беларуская хатка», каб пазнаёміць з традыцыямі святкавання Масленіцы.

На музейным занятку чацверакласнікі апынуліся ў прыгожа ўбраным  пакоі, быццам у сапраўднай беларускай сялянскай хаце. Выхавацель Аксана Іванаўна вельмі цікава расказвала пра масленічныя забавы беларускага народа. Хлопчыкі і дзяўчынкі радасна гукалі прыгажуню Вясну. Падчас гульняў, песень і танцаў дзеці прадэманстравалі, як яны ведаюць беларускую мову і традыцыі продкаў. А ведаюць, запэўніваем  вас, добра!

Шчыра дзякуем Аксане  Іванаўне за музейныя заняткі ў “Беларускай хатке”!