Таямніцы роднай мовы

26.02.2024

"Адчыніце дзверы, людцы,
Адусюль хай далятае:
Словы родныя куюцца…
Кросны родныя снуюцца…
Песні родныя пяюцца…
Мова,
Мова
Нас вітае."

На працягу тыдня вучні трэціх класаў наведвалі Беларускую хатку. Нікалайчык Аксана Іванаўна правяла гульнёвы квэст " Таямніцы роднай мовы",дзе пазнаёміла вучняў са святам - Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні складалі і тлумачылі прыказкі, адгадвалі загадкі, слухалі песні, паказвалі свае веды ў гульне "Перакладчыкі".
У канцы квэста дзеці прыйшлі да высновы, што мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.