Мэты і задачы музейнага пакоя:
- Збіраць, зберагаць, вывучаць, выстаўляць і развіваць калекцыі, што характэрызуюць матэрыяльную і духоўную культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад беларускага народа.
- Пашыраць даследванні гістарычнай спадчыны роднага краю, даць больш шырокае ўяўленне пра быт сялянства.
- Узнаўляць, актывізаваць, паглыбляць і сістэматызаваць веды вучняў пра народны побыт мінулых стагоддзяў.
- Узмацняць цікавасць вучняў да багацейшай народнай спадчыны.
- Выхоўваць асобу з гуманістычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі.
- Развіваць вобразнае мысленне і творчыя здольнасці вучняў.
- Фарміраваць у дзяцей устойлівы інтарэс да гісторыі як школьнага прадмета і да працэсу навучання ў цэлым.