Музейныя заняткi

25.11.2022

Нашу краіну насяляе добразычлівы народ, які мае багатую спадчыну: святы, песні і карагоды, гульні і загадкі, прыказкі і прымаўк ниі...

Павага да сваіх каранёў, спадчыны і сабрала на гэтым тыдні кемлівых, разумных дзетак з паралелі другіх класаў на музычна-фальклорную забаву «Багач».
Дзякуючы выхавацелю ГПД Нікалайчык Аксане Іванаўне, хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра цікавыя абрады гэтага восеньскага свята. Па традыцыі яго адзначалі ў канцы сельскагаспадарчых работ, калі з агароду і з поля быў сабраны ўвесь ураджай. Людзі адчувалі сябе багатымі, бо ў іх было шмат зерня, садавіны, агародніны. Таму і празвалі гэта свята Багачом.