Мерапрыемства, прысвечанае Васілю Быкаву

15.05.2024

15 мая, у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, адбылося мерапрыемства, прысвечанае Васілю Быкаву, а таксама падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Вучнямі 8 – 9-ых класаў была пастаўлена сцэнка па творах нашага таленавітага земляка. Кожны з гледачоў яшчэ раз пераканаўся ў тым, што вайна – гэта жах, боль, страты... Вельмі прыемна, што зараз, праз семдзесят дзевяць год пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, мы ўшаноўваем памяць аб яе героях, бо гэта наша гісторыя, якую мы павінны ведаць. А “хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў” (У. Караткевіч).