Жыве паэт між намі тут

13.12.2017

Вучаніца нашай школы ТАЦЦЯНА СНІГУР, якую вучыць беларускай мове і літаратуры Вольга Францаўна Іванова, па прапанове настаўніцы прыняла ўдзел у конкурсе “Жыве паэт між намі тут!”, прымеркаваным да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

Па запрашэнні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Таня разам з Вольгай Францаўнай наведалі Мінск. На вельмі прадстаўнічым форуме, які адбыўся там, Тане былі ўручаны дыплом пераможцы ў намінацыі “І нараджаюцца казкі, яшчэ больш цікавейшыя, чым праўда” ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,  Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа  і Саюза пісьменнікаў Беларусі і  падарункі.

Віншуем вас, нашы таленавітыя, яркія, надзвычайныя! Ганарымся вамі!