Адкрыты ўрок у рамках Тыдня педагагічнага майстэрства

12.02.2020

11 лютага 2020 года настаўнік беларускай мовы і літаратуры Лапавухава Ю.М. правяла адкрыты ўрок па беларускай мове на тэму “Зычныя гукі” з вучнямі 5 “В” класа. Падчас правядзення заняткаў былі дасягнуты ўсе пастаўленыя  мэты. Вучні актыўна адказвалі і выконвалі заданні, працуючы не толькі на картках, але і з інтэрактыўнай дошкай. Настаўніца добра прадэманстравала, як ажыццяўляецца кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроку.

Калегі і адміністрацыя школы адзначылі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства Лапавухавай Ю.М. у арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове.