Конкурс інсцэніраваных баек “Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала”

28.02.2020

26 лютага на паралелі 8-х класаў прайшоў конкурс інсцэніраваных баек К.Крапівы “Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала”.

Спалучаючы акцёрскае майстэрства, музыку, выразнае чытанне, удзельнікі конкурсу выкрывалі пляткарства, дрэнныя звычкі, падхалімства і іншыя чалавечыя заганы. Хлопцы і дзяўчаты раскрылі свае творчыя здольнасці, скарысталі гумар і кемлівасць.

Па выніках конкурсу ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды.