Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2021«Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю» (Я.Колас)
«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову» (Я.Колас)
«Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ» (І.Мележ)
«Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам» (Я.Сіпакоў)
«Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў» (У.Караткевіч)
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Адзiн дзень — гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачынаць! Давайце пачнём сёння!
Прапануем вам прайсці тэст з беларускімі словамі, якія у рускамоўным дачыненні не маюць аднаслоўнага адпаведніка.