Анонс правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры

16.03.2021

З 15.03.2021 па 20.03.2021г. у нашай школе праходзіць  тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “Зямля пад белымі крыламі”. У рамках тыдня пройдуць наступныя мерапрыемствы: інтэрактыўная гульня “Віцебск – месца майстроў”, конкурс малюнкаў “Бусел – сімвал Беларусі”, конкурс відэаролікаў “Просім у хату, госцейкі нашы!”, экскурсія ў музей “Беларуская хатка” – “Куфар жыцця”, урок-абагульненне па раздзеле фанетыка “Хлеб і да хлеба”. Вас чакае урывак са спектакля па рамане І.Мележа “Людзі на балоце” і яшчэ многа цікавага. На працягу тыдня будзе дзейнічаць цудоўная фотазона, да якой запрашаюцца усе жадаючыя.