Тэатр у нас у гасцях

18.03.2021

У актавай зале нашай школы для самых маленькіх адбыўся паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа "ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ".
Вы думаеце, што ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк спачатку знайшоў Цяля сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!

Вялікі дзякуй кіраўніцтву тэатра за магчымасць прагляду спекталя на сцэне нашай школы!