Не пакідай мяне

06.05.2021

У актавай зале пачатковай школы адбыўся спектакль школьнага тэатра “Не пакідай мяне”(кіраўнік Ключко А. Я.). Гэты спектакль – даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць Перамогу. Вучні старэйшых класаў прадставілі маленькім гледачам гісторыю пра подзвіг звычайных людзей, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля Айчыны. Прадстаўленне вельмі ўразіла дзяцей, яны хваляваліся і пражывалі кожную хвілінку разам з героямі спектакля. Без сумнення, пасля прагляду спектакля ніхто не застаўся абыякавы да гэтай бяды, якая закранула кожную сям’ю нашай краіны!