Музейныя заняткі ў "Беларускай хатке"

17.02.2022

На працягу тыдня ў школьным музеі “Беларуская хатка” адбываліся музейныя заняткі.  Хлопчыкі і дзяўчынкі з 3-х класаў апынуліся ў прыгожа ўбраным  пакоі, быццам у сапраўднай беларускай сялянскай хаце. Выхавацель Аксана Іванаўна вельмі цікава расказвала пра быт беларускага народа. Сяляне многа працавалі, але таксама яны мелі свае радасці і забавы. Падчас гульняў, песень і танцаў дзеці прадэманстравалі, як яны ведаюць беларускую мову і традыцыі продкаў. А ведаюць, запэўніваем  вас, добра! З задавальненнем усе гулялі ў “Ручаёк”, дэкламавалі вершы,  адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, спявалі— і ўсё гэта на роднай мове.

Добра, калі гучыць сярод дзяцей і дарослых родная мова, калі ёсць магчымасць узгадаць нацыянальныя звычаі і традыцыі, згуляць у беларускія гульні і паслухаць мілагучныя песні на роднай мове.

Шчыра дзякуем Аксане  Іванаўне за музейныя заняткі ў “Беларускай хатке”!