Чароўны хлопчык

30.04.2022

Усе ведаюць,што тэатр стварае цуды. Пяцікласнікі вырашылі гэта праверыць і накіраваліся ў Коласаўскі тэатр. І назва спектакля, які глядзелі вучні, чарадзейная -"Чароўны хлопчык". Было ярка, весела, цудоўна, захапляльна і павучальна.

Прыходзьце на спектакль Коласаўскага тэатра, каб у казачнай атмасферы запэўніцца, што дабрыня і смеласць заўжды перамагаюць зайздрасць і зло.