Музейны занятак "Шчаслівая зорачка"

20.05.2022

Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым сустракалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі.

На гэтым тыдні нашы другакласнікі разам сам сваімі настаўнікамі  здзейснілі падарожжа ў этнаграфічнае мінулае нашай краіны. У музеі "Беларуская хатка "  выхавацель ГПД  Аксана Іванаўна Нікалайчык правяла  занятак "Шчаслівая зорачка" . Дзеці пазнаёмімся з тым, як жылі і працавалі нашы продкі, як вялі гаспадарку, бавілі час, у што апраналіся, як выхоўвалі дзяцей, якія сямейныя традыцыі захаваліся да нашага часу.

Напрыканцы экскурсіі дзеці гулялі ў беларускія гульні. Падарожжа ў гістарычнае мінулае атрымалася цікавым, пазнавальным і запамінальным.