Беларусы любяць не толькі смачна паесці

21.09.2022

«Прадаў на рынку кабана, пайшоў закусіць. З’еў тры міскі капусты з боханам хлеба, сала хатняга з фунт. Тут купіў яшчэ тры порцыі смажанай каўбасы ды ўмяў. Пасля бульбы змамоніў міскі тры. Зноў баршчу міску ўбіў з булкай. А пасля як успомніў, што брат у салдатах, то як завязала».
У. Караткевіч.


Верашчака, мачанка, калдуны, капыткі, бігос - гэта рэальныя стравы беларускай нацыянальнай кухні, якія існуюць і зараз. А калі вы думаеце, што наша кухня абмяжоўваецца толькі дранікамі, тады надышоў час развеяць гэтыя міфы.
Учора вучні прапанавалі ўсім рэцэпты беларускіх страў, якія яны не проста для вас падрыхтавалі, а самі прыгатавалі і пакаштавалі.