Вучні 10-ых класаў наведалi Музей беларускага кнігадрукавання

25.09.2023

Згодна з метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі, вучні 10-ых класаў паглыбілі свае веды па беларускай літаратуры, наведаўшы Музей беларускага кнігадрукавання і бібліятэку Сімяона Полацкага. Шмат цікавай і змястоўнай інфармацыі, цудоўнае надвор'е і добры настрой! Па дарозе дадому - сумеснае выкананне заданняў віктарын, размешчаных на сайце музея. Дзень, праведзены з карысцю, - гэта цудоўны адпачынак!