Welcome to Belarus

09.12.2023

Беларусь - прыгожая краіна з добрымі людзьмі, багатай гістарычнай і культурнай спадчынай. Сёння вучні 4-х класаў здзейснілі падарожжа па старонкам культуры нашай краіны ў школьным музеі “Беларуская хатка”. На пазакласным мерапрыемстве па англійскай мове “Welcome to Belarus” хлопчыкі і дзяўчынкі гуляючы пазнаёміліся з нацыянальнымі сімваламі Беларусі. З асаблівай цікавасцю дзеці апісвалі нацыянальны касцюм, кожны вучань нават упрыгожыў сункенку рознымі арнаментамі для матулі. Удзельнікі мерапрыемства таксама даведаліся шмат цікавага пра прыроду нашай краіны і ў завяршэнні пагулялі ў віктарыну. Такім чынам, дзеці не толькі даведаліся больш аб Беларусi, але і добра правялі час.