- Абадранка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Разм. Жан. да абадранец. Тая, хто ходзіць у падраным, зношаным адзенні.
- Абазінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да абазін. Прадстаўніца народа, які жыве ў Карачаева-Чаркесіі.
- Абараначніца,-ы. Разм. Жан. да абараначнік. Тая, хто пячэ або прадае абаранкі.
- Абатыса, -ы. Жан. да абат. Ігумення каталіцкага жаночага манастыра.
- Абармотка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да абармот. Чалавек, учынкі і паводзіны якога выклікаюць абурэнне, агіду; нягодніца, грубіянка, ашуканка.
- Абвяшчальніца, -ы. Жан. да абвяшчальнік. Асоба, якая абвяшчае што-н.
- Абівальшчыца, -ы. Жан. да абівальшчык. Спецыялістка па абіўцы мэблі.
- Абісінка -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да абісінец. Ранейшая назва эфіопкі.
- Абітурыентка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да абітурыент. Вучаніца, якая канчае сярэднюю школу, а таксама выпускніца, якая паступае ў ВНУ.
- Абіўшчыца, -ы. Жан. да абіўшчык. Спецыялістка па абіўцы мэблі.
- Абкатчыца, -ы. Жан. да абкатчык. Спецыялістка па абкатцы.
- Абкладчыца, -ы. Жан. да абкладчык. Рабочая, якая займаецца абкладваннем чаго-н.
- Абклейшчыца, -ы. Жан. да абклейшчык. Рабочая, якая займаецца абклейкай чаго-н.
- Абліцоўшчыца, -ы. Жан. да абліцоўшчык. Рабочая, якая абліцоўвае што-н.
- Абманшчыца, -ы. Жан. да абманшчык. Тая, якая абманула ці абманвае каго-н.
- Абмершчыца, -ы. Разм. Жан. да абмершчык. Тая, якая займаецца абмерваннем чаго-н.
- Абмотчыца, -ы. Жан. да абмотчык. Рабочая, спецыялістка па абмотванню.
- Абражальніца, -ы. Жан. да абражальнік. Тая, якая абражае каго-н.
- Абразальшчыца, -ы. Жан. да абразальшчык. Рабочая па абрэзцы чаго-н.
- Абранніца, -ы. Жан. даабраннік.Тая, хто абрана для выканання якіх-н. высокіх абавязкаў. 2. Уст. Незвычайна здольная, асаблівая жанчына, дзейнасць якой не пад сілу для іншых. 3. Любімы чалавек; каханая.
- Абрубшчыца, -ы. Жан. даабрубшчык. Рабочая, якая займаецца абрубкай.
- Абрэзчыца, -ы. Жан. да абрэзчык. Рабочая або спецыялістка па абрэзванню.
- Абутніца, -ы. Жан. даабутнік.Тая, якая працуе ў абутковай прамысловасці.
- Абхазка, -і, ДМ –зцы; Р мн. –зак. Жан. да абхаз. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Абхазіі.
- Абывацелька, -і, ДМ -льцы; Р мн. –лек. Жан. да абывацель. Уст. Сталая жыхарка якой-н. мясцовасці. 2. Чалавек, які жыве дробнымі, вузкаасабістымі інтарэсамі.
- Аб’яднальніца, -ы. Жан. да аб’яднальнік. Тая, хто аб’ядноўвае каго-н., што-н.
- Аб’яўніца, -ы. Жан. да аб’яўнік. Тая, хто аб’яўляе што-н.; асоба, якая дае аб’яву.
- Авантурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. даавантурыст.Беспрынцыповая жанчына, прайдзісветка.
- Аварка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Прадстаўніца народа, які складае частку насельніцтва Дагестана.
- Агародніца, -ы. Жан. да агароднік. Тая, якая займаецца агародніцтвам.
- Агідніца, -ы. Лаянк. Жан. да агіднік. Нягодніца, паганка, брыдота.
- Адбельшчыца, -ы. Жан. да адбельшчык. Рабочая, спецыялістка па адбелцы.
- Адвентыстка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да адвентыст. Паслядоўніца адвентызму.
- Адгадчыца, -ы. Разм. Жан. даадгадчык.Тая, якая ўмее адгадваць, адгадвае што-н.
- Аджарка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Аджарыі.
- Адзінаверка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да адзінаверац. Жанчына аднаго з кім-н. веравызнання.
- Адзіночніца, -ы. Разм. Жан. да адзіночнік. Тая, хто знаходзіцца ў адзіночнай камеры.
- Адказчыца, -ы. Жан. даадказчык. Разм. Тая, якая нясе адказнасць, адказвае за што-н. 2. Асоба, якой прад’яўляецца судовы іск.
- Адліўшчыца, -ы. Жан. даадліўшчык. Рабочая, спецыялістка па адліўцы рэчаў, дэталей.
- Аднаасобніца, -ы. Жан. да аднаасобнік. Сялянка, якая мае асобную, самастойную гаспадарку і не з'яўляецца членам сельскагаспадарчай арцелі.
- Аднаверка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да аднаверац. Чалавек той жа веры, што і другі або другія.
- Аднавяскоўка, -і, ДМ -коўцы; Р мн. –ковак. Жан. да аднавясковец. Жыхарка або ўраджэнка вёскі ў дачыненні да кагосьці іншага з гэтай вёскі.
- Аднагодка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да аднагодак. Чалавек аднаго года нараджэння з кім-н.; равесніца.
- Аднадворка, -і, ДМ –рцы, Р. мн. –рак. Гіст. Жан. да аднадворац. Дзяржаўная сялянка асобай групы, якая ўтварылася ў Расіі з патомкаў “служылых” людзей, паселеных царскім урадам у 16-18 ст.
- Аднакласніца, -ы. Жан. да аднакласнік. Тая, якая вучыцца або вучылася ў адным класе з кім-н.
- Аднаклубніца, -ы. Жан. да аднаклубнік. Тая, якая належыць да таго ж спартыўнага клуба, аб'яднання.
- Аднакурсніца, -ы. Жан. да аднакурснік. Тая, якая вучыцца або вучылася на адным курсе з кім-н.
- Адналюбка, -і, ДМ -бцы; Р мн. –бак. Жан. да адналюб. Жанчына, якая любіць усё жыццё толькі аднаго мужчыну.
- Аднапляменніца, -ы. Жан. да аднапляменнік. Тая, якая належыць да аднаго з кім-н. племя.
- Аднасяльчанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да аднасяльчанін. Жыхарка аднаго з кім-н. сяла.
- Аднафаміліца, -ы. Жан. да аднафамілец. Тая, якая мае з кім-н. няродным аднолькавае прозвішча.
- Адпраўшчыца, -ы. Жан. да адпраўшчык. Тая, якая адпраўляе што-н. з аднаго месца ў другое.
- Адпускніца, -ы. Жан. да адпускнік. Тая, якая ідзе ў адпачынак, знаходзіцца ў водпуску.
- Адрасантка, -і, ДМ –тцы, Р.мн. –так. Жан. да адрасант. Жанчына, якая адпраўляе ліст; адпраўніца.
- Адрасатка, -і, ДМ –тцы; Р. мн. –так. Жан. да адрасат. Жанчына, якой адпраўляюць ліст.
- Адступніца, -ы. Жан. да адступнік. Тая, якая адступілася ад ранейшых поглядаў, перакананняў.
- Адчэпшчыца, -ы. Жан. да адчэпшчык. Рабочая, якая робіць адчэпку.
- Адшчапенка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да адшчапенец. Тая, якая адкалолася, адарвалася ад свайго асяроддзя, калектыву; тая, ад якой адрокся калектыў.
- Адыгейка, -і, ДМ –гейцы; Р мн. –геек. Жан. да адыгеец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Адыгеі.
- Азербайджанка,-і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да азербайджанец. Прадстаўніца Азербайджана.
- Азіятка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да азіят. Карэнная жыхарка Азіі. 2. Уст. Зневаж. Грубая, жорсткая, некультурная жанчына.
- Айсорка, -і, ДМ – рцы; Р мн. –рак. Уст. Жан да айсор. Тое, што асірыйка.
- Акампаніятарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да акампаніятар. Тая, якая акампаніруе.
- Аканомка, -і, ДМ –мцы; Р мн. –мак. Уст. Жан. да аканом. Жанчына, якая вядзе хатнюю гаспадарку ў багатым доме.
- Акардэаністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да акардэаніст. Музыкантка, якая іграе на акардэоне.
- Аквалангістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аквалангіст. Жанчына, якая карыстаецца аквалангам.
- Акванаўтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да акванаўт. Даследчыца мора, якая праводзіць назіранні пад вадой.
- Акварэлістка, -і, ДМ –тцы, Р мн. –так. Жан. да акварэліст. Мастачка, якая працуе з акварэллю.
- Аклейшчыца, -ы. Жан. да аклейшчык. Рабочая, якая займаецца аклейкай чаго-н.
- Акмеістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да акмеіст. Паслядоўніца акмеізму.
- Акоршчыца, -ы. Жан. да акоршчык. Рабочая, якая займаецца акорваннем.
- Акрабатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да акрабат. Умелая гімнастка; выканаўца складаных гімнастычных нумароў у цырку.
- Актрыса, -ы. Жан. да акцёр. Прафесійная выканаўца роляў у спектаклі. // Разм. Пра чалавека, які паказвае сябе інакшым, чым ён ёсць; прытворшчыца.
- Актывістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да актывіст. Актыўны член якога-н. калектыву; грамадская работніца.
- Акуратыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да акуратыст. Жанчына, якая вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення і пад.
- Акушэрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да акушэр. Жанчына з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, якая мае права самастойна аказваць дапамогу пры родах.
- Акцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да акцыянер. Уладальніца акцый; удзельніца акцыянернага прадпрыемства.
- Албанка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да албанец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі.
- Алеутка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да алеут. Прадстаўніца народа, які складае карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў.
- Алжырка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да алжырац. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Алжыра.
- Аліментшчыца, -ы. Разм. Жан. да аліментшчык. Жанчына, якая плаціць аліменты.
- Алімпійка, -і, ДМ -пійцы; Р мн. –піек. Жан. да алімпіец. Удзельніца алімпійскіх гульняў.
- Алкагалічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да алкаголік. Тая, якая хварэе на алкагалізм; п’яніца.
- Алтайка, -і, ДМ –йцы; Р мн. –ек. Жан. да алтаец. Прадстаўніца народа, які складае частку насельніцтва Алтая.
- Альбіноска, -і, ДМ -носцы; Р мн. –сак. Жан. да альбінос. Чалавек з адзнакамі альбінізму.
- Альпіністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да альпініст. Тая, якая займаецца альпінізмам.
- Альтруістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да альтруіст. Тая, якая ў сваёй дзейнасці кіруецца пачуццямі альтруізму.
- Аматарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да аматар. Ахвотніца да чаго-н. 2. Тая, якая займаецца чым-н. не як прафесіянал; любіцелька.
- Амерыканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да амерыканец. Прадстаўніца Злучаных Штатаў Амерыкі.
- Анабаптыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да анабаптыст. Паслядоўніца анабаптызму.
- Ананістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да ананіст. Тая, якая займаецца ананізмам.
- Анархістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да анархіст. Прыхільніца анархізму, член арганізацыі анархістаў. 2. Разм. Чалавек, які не падпарадкоўваецца правілам вытворчай і грамадскай дысцыпліны.
- Англічанка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да англічанін. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Англіі.
- Андыйка, -і, ДМ -йцы; Р мн. –дыек. Жан. да андыец. Прадстаўніца народнасці, якая складае частку насельніцтва Дагестана.
- Антысемітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да антысеміт. Тая, якая варожа ставіцца да яўрэяў.
- Антыфашыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да антыфашыст. Праціўніца фашызму, удзельніца барацьбы з фашызмам.
- Анучніца, -ы. Жан. да анучнік. Тая, якая збірае анучы або скуплівае іх у абмен на якія-н. тавары. 2. Разм. Жанчына, якая захапляецца ўборамі, строямі.
- Апавядальніца, -ы. Жан. да апавядальнік. Тая, якая апавядае, расказвае аб чым-н. // Тая, хто ўмее добра, выразна апавядаць. 2. Аўтарка апавяданняў; пісьменніца.
- Апавяшчальніца, -ы. Жан. да апавяшчальнік. Тая, якая апавяшчае, аб'яўляе што-н.
- Апазіцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да апазіцыянер. Удзельніца, прыхільніца апазіцыі.
- Апалчэнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да апалчэнец. Удзельніца, баец апалчэння.
- Апальшчыца, -ы. Жан. да апальшчык. Тая, якая паліць печы ў службовым памяшканні або працуе ў кацельнай.
- Апанентка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да апанент. Тая, якая выступае на публічным дыспуце, у публічнай спрэчцы з абвяржэннем чыіх-н. доказаў, палажэнняў і пад. // Тая, хто выступае як праціўнік у спрэчцы.
- Апаратчыца, -ы. Жан. да апаратчык. Рабочая, якая наглядае за працай апаратуры.
- Апартуністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да апартуніст. Прыхільніца апартунізму; тая, якая праводзіць палітыку апартунізму.
- Аператарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да аператар. Жанчына-аператар, якая кіруе работай складанага механізма або адказвае за выкананне вытворчага працэсу.
- Апрацоўшчыца, -ы. Жан. да апрацоўшчык. Рабочая, спецыялістка па апрацоўцы чаго-н.
- Аптымістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аптыміст. Аптымістычна настроены чалавек.
- Аптэкарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –ак. Жан. да аптэкар. Уст. і разм. Работніца аптэкі, якая робіць лякарствы; фармацэўт. 2. Уст. Уладальніца аптэкі.
- Аптэкарыха, -і, ДМ –рысе. Уст. Жан. да аптэкар. Жонка аптэкара.
- Апякунка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да апякун. Асоба, якой даручана апека, апякунства. 2. Перан. Тая, якая ахоўвае, абараняе каго-, што-н.
- Арабка, -і, ДМ –бцы; Р мн. –бак. Жан. да араб. Прадстаўніца народа, які насяляе Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку.
- Арамейка, -і, ДМ –мейцы; Р мн. –меек. Гіст. Жан. да арамеец. Прадстаўніца плямёнаў, якія гаварылі на мовах семітычнай сістэмы, вядомыя ў старажытныя часы ў Сірыі і Месапатаміі.
- Арганістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да арганіст. Музыкантка, якая іграе на арганах.
- Аргенцінка -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да аргенцінец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Аргенціны.
- Ардэнаноска, -і, ДМ -цы; Р мн. –сак. Разм. Жан. да ардэнаносец. Жанчына, узнагароджаная ордэнам.
- Аркестрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аркестрант. Музыкантка, якая іграе ў аркестры.
- Арматуршчыца, -ы. Жан. да арматуршчык. Рабочая, якая вырабляе, устанаўлівае або абслугоўвае арматуру.
- Армянка -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да армянін. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Арменіі.
- Артыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да артыст. Тая, якая займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (музыкантка і г. д.). 2. Перан. Разм. Тая, якая валодае вялікім майстэрствам у якой-н. галіне, таленавіта робіць што-н.
- Арфавальшчыца, -ы. Жан. да арфавальшчык. Тая, якая працуе на арфе (сельскагаспадарчай машыне).
- Арфістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да арфіст. Музыкантка, якая іграе на арфе.
- Арцельшчыца, -ы. Уст. Жан. да арцельшчык. Член, удзельніца арцелі.
- Арчынка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да арчынец. Прадстаўніца аднаго з малых народаў Заходняга Дагестана, які жыве ў сяле Арчы і ў Чарадзінскім раёне Дагестана.
- Арыгіналка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан. да арыгінал. Непадобная да іншых; дзівачка.
- Арыйка, -і, ДМ –йцы; Р мн. –ек. Жан. да арыец. 1. Прадстаўніца народа, які гаварыў на індаіранскіх мовах, у адрозненне ад суседніх заваяваных ім народаў. У буржуазнай этнаграфіі і антрапалогіі – назва індыйцаў, іранцаў і іншых народаў, якія гавораць на мовах усходняй групы індаеўрапейскіх моў, перанесена пазней на ўсе народы, якія размаўляюць на індаеўрапейскіх мовах. 2. У расісцкай нямецкай літаратуры – прадстаўніца “вышэйшай” нямецкай расы.
- Арыстакратка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да арыстакрат. Тая, якая належыць да арыстакратыі.
- Арыштантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Уст. Жан. да арыштант. Тая, якая пазбаўлена волі, знаходзіцца пад вартай.
- Асветніца, -ы. Жан. да асветнік. Тая, якая пашырае веды, асвету. 2. Прадстаўніца заходнееўрапейскай прагрэсіўнай ідэалогіі 17—18 ст.
- Асецінка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да асецін. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Асеціі.
- Асірыйка -і, ДМ -йцы; Р мн. –рыек. Жан. да асірыец. Прадстаўніца насельніцтва Асірыі.
- Асістэнтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да асістэнт. Памочніца прафесара, доктара, рэжысёра і г. д. 2. Асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшых навучальных установах.
- Асмольшчыца, -ы. Жан. да асмольшчык. Рабочая, спецыяліст па асмолцы.
- Аспірантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аспірант. Асоба, якая рыхтуецца да самастойнай навуковай або педагагічнай дзейнасці пры навукова-даследчай або вышэйшай навучальнай установе і пад кіраўніцтвам высокакваліфікаванага спецыяліста.
- Астматычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да астматык. Хворая на астму.
- Астраўлянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да астраўлянін. Жыхарка вострава.
- Астрожніца, -ы. Уст. Жан. да астрожнік. Тая, якая пасаджана ў астрог; арыштантка.
- Атаманіха, -і, ДМ –нісе. Разм. Жан. да атаман. Жонка атамана.
- Атрымальніца, -ы. Жан. да атрымальнік. Тая, якая атрымлівае што-н.
- Атынкоўшчыца, -ы. Жан. да атынкоўшчык. Тое, што і тынкоўшчыца.
- Атэістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да атэіст. Паслядоўніца атэізму.
- Аўстралійка, -і, ДМ -йцы; Р мн. –ек. Жан. да аўстраліец. Прадстаўніца насельніцтва Аўстраліі.
- Аўстрыйка, -і, ДМ -цы; Р мн. –ек. Жан. да аўстрыец. Прадстаўніца насельніцтва Аўстрыі.
- Аўтамабілістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аўтамабіліст. Тая, якая займаецца аўтамабілізмам; вадзіцель аўтамабіля.
- Аўтаматчыца, -ы. Жан. да аўтаматчык. Рабочая, якая абслугоўвае аўтамат.
- Афганка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –ак. Жан. да афганец. Прадстаўніца насельніцтва Афганістана.
- Аферыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аферыст. Тая, якая займаецца афёрамі.
- Афіцыянтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да афіцыянт. Работніца сталовай, рэстарана і пад., якая падае стравы.
- Афрыканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да афрыканец. Прадстаўніца насельніцтва Афрыкі.
- Ахавальніца, -ы. Жан. да ахавальнік. Тая, хто ахоўвае што-н. ад нядобразычлівых замахаў каго-н., робіць недатыкальным што-н.
- Ахвотніца, -ы. Жан. да ахвотнік. Тая, якая мае жаданне заняцца чым-н., узяцца за якую-н. справу. 2. Тая, якая мае цягу, прыхільнасць да каго-, чаго-н.; аматарка чаго-н.
- Ахоўніца, -ы. Жан. да ахоўнік. Асоба, якая ахоўвае, сцеражэ каго, што-н.; вартаўніца. 2. Тая, якая беражэ, шануе каго-, што-н.
- Ацынкоўшчыца, -ы. Жан. да ацынкоўшчык. Рабочая, спецыялістка па ацынкоўцы.
- Ашуканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да ашуканец. Тая, якая ашукала або ашуквае; махлярка.
Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Государственное учреждение образования
Государственное учреждение образования
Средняя школа №40 г. Витебска имени М.М. Громова