- Баварка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –ак. Жан. да баварац. Прадстаўніца народа, які складае частку насельніцтва Баварыі.
- Бавоўнапрадзільшчыца, -ы. Жан. да бавоўнапрадзільшчык. Рабочая, якая працуе на бавоўнапрадзільным прадпрыемстве.
- Багамолка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак. Жан. да багамолец. Набожная жанчына, якая многа моліцца, ходзіць на багамолле.
- Багатырка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да багатыр. Тая, якая валодае вялікай маёмасцю, мае многа грошай; багачка.
- Багацейка, -і, ДМ -цейцы; Р мн. -цеек. Разм. Жан. да багацей. Тая, хто валодае вялікім багаццем. // У іран. ці жарт. ужыв. Пра небагатага чалавека.
- Багачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Жан. да багач. Тая, хто валодае вялікім багаццем. // У іран. ці жарт. ужыв. Пра небагатага чалавека.
- Багетчыца, -ы. Жан. да багетчык. Тая, якая працуе над вырабам багету.
- Багіня, -і. Жан. да бог. У антычнай міфалогіі і некаторых рэлігіях – бажаство жаночага полу. // Перан. Пра жанчыну ідэальнай прыгажосці і грацыі.
- Бадмінтаністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да бадмінтаніст. Спартсменка, якая займаецца бадмінтонам.
- Баечніца, -ы. Жан. да баечнік. Тая, якая расказвае байкі.
- Бакалейшчыца, -ы. Разм. Жан. да бакалейшчык. Прадаўшчыца ў бакалейным магазіне; уласніца бакалейнай крамы.
- Балабонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да балабон. Перан. Балбатуха.
- Балалаечніца, -ы. Жан. да балалаечнік. Музыкантка, якая іграе на балалайцы.
- Баламутка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Разм. Жан. да баламут. 1. Чалавек, які ўносіць беспарадак, разлад. 2. Прайдоха, інтрыганка, спакусніца.
- Балансёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да балансёр. Цыркавая артыстка-акрабатка, якая ходзіць па канаце.
- Балаўніца, -ы. Разм. Жан. да балаўнік. Дурасліўка, свавольніца.
- Балбатуха, -і, ДМ -тусе. Разм. Жан. да балбатун. 1. Тая, якая занадта многа гаворыць. 2. Выдумшчыца, пляткарка.
- Балбатушка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак. Разм., ласк. Жан. да балбатун. Тое, што балбатуха.
- Балгарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да балгарын. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Балгарыі.
- Балельшчыца, -ы. Разм. Жан. да балельшчык. Заўзятая аматарка спартыўных спаборніцтваў. // Тая, хто перажывае за што-н., клапоціцца аб чым-н., стараецца дапамагчы нейкай справе.
- Балетаманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да балетаман. Заўзятая аматарка балета як відовішча.
- Балівійка, -і, ДМ -війцы; Р мн. -віек. Жан. да балівіец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Балівіі.
- Балкарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да балкарац. Прадстаўніца народа, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарыі.
- Бальзаміроўшчыца, -ы. Жан. да бальзаміроўшчык. Спецыялістка па бальзаміраванню.
- Бальзамоўшчыца, -ы. Жан. да бальзамоўшчык. Спецыялістка па бальзамаванню.
- Бальшавічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Жан. да бальшавік. Член бальшавіцкай партыі; паслядоўніца бальшавізму, камуністка.
- Бальшуха, -і, ДМ -шусе. Жан. да бальшун. Старэйшая дзяўчына з дзяцей у сям'і; падлетак. // Наогул большая па ўзросту.
- Банапартыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да банапартыст. Прыхільніца банапартызму.
- Бандажыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да бандажыст. Майстарка па вырабу бандажоў.
- Бандароўна, -ы. Жан. да бондар. Дачка бондара.
- Бандурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да бандурыст. Музыкантка, якая іграе на бандуры.
- Бандытка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да бандыт. Удзельніца банды, узброеная рабаўніца, разбойніца. // Пра тую, якая належыць да контррэвалюцыйнай банды, варожага войска.
- Банкірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да банкір. Капіталістка, буйная акцыянерка або ўладальніца банка.
- Баптыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да баптыст. Паслядоўніца баптызму.
- Барабаншчыца, -ы. Жан. да барабаншчык. Салдатка або піянерка, якая адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкантка аркестра, якая іграе на барабане. 2. Працаўніца, якая падае снапы ў барабан малатарні.
- Баранавальшчыца, -ы. Жан. да баранавальшчык. Тая, якая барануе.
- Баранеса, -ы. Жан. да барон. Жонка ці дачка барона.
- Барахольшчыца, -ы. Разм. Жан. да барахольшчык. 1. Тая, якая скуплівае і перапрадае старыя рэчы. 2. Тая, якая захапляецца набыццём рэчаў, асабліва адзення, абутку.
- Барацьбітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да барацьбіт. Удзельніца барацьбы за што-н. // Актыўная дзеячка, змагарка за распаўсюджанне новага, перадавога.
- Барменка, -ы. Жан. да бармен. Уладальніца ці кіраўніца бара; служачая бара, якая падае спіртныя напіткі за стойкай.
- Баскетбалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да баскетбаліст. Спартсменка, якая займаецца баскетболам.
- Басконка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да баск. Прадстаўніца карэннай народнасці паўночна-заходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.
- Басоншчыца, -ы. Жан. да басоншчык. Майстарка ці рабочая, якая вырабляе басоны.
- Басурманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да басурман. 1. Уст. Пра чалавека іншай веры, пра іншаземца. 2. Лаянк. Пра несумленнага чалавека.
- Басячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Жан. да басяк. Разм., лаянк. Нягодніца, гарэза, свавольніца.
- Батрачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Жан. да батрак. Сельскагаспадарчая рабочая, якую памешчык або кулак наймаў для працы ў сваёй гаспадарцы; парабчанка.
- Башкірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да башкір. Прадстаўніца народа, які складае карэннае насельніцтва Башкірыі.
- Баязліўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. -лівак. Жан. да баязлівец. Тая, якая ўсяго баіцца, у каго пачуцці страху бяруць верх над іншымі пачуццямі.
- Баяністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да баяніст. Музыкантка, якая іграе на баяне.
- Баярыня, -і. Жан. да баярын. Жонка баярына.
- Баярышня, -і. Жан. да баярын. Дачка баярына.
- Бедуінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да бедуін. Качавыя і паўкачавыя арабы-жывёлаводы.
- Бежанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да бежанец. Тая, якая пакінула месца свайго жыхарства з прычыны вайны або стыхійнага бедства.
- Безбілетніца, -ы. Разм. Жан. да безбілетнік. Пасажырка, якая не мае білета.
- Бейсбалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да бейсбаліст. Тая, якая іграе ў бейсбол.
- Белагвардзейка, -і, ДМ -дзейцы; Р мн. -дзеек. Жан. да белагвардзеец. Тая, якая змагалася ў радах белай гвардыі супраць савецкай улады, а таксама член антысавецкай контррэвалюцыйнай ваеннай арганізацыі; контррэвалюцыянерка.
- Беларуска, -і, ДМ -сцы; Р мн. -сак. Жан. да беларус. Прадстаўніца аднаго з усходнеславянскіх народаў, які складае асноўнае насельніцтва Беларусі.
- Белаэмігрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да белаэмігрант. Удзельніца контррэвалюцыйнай барацьбы супраць савецкай улады, якая ў першыя гады пасля кастрычніцкай рэвалюцыі выехала з Савецкай Расіі за граніцу.
- Бельгійка, -і, ДМ -гійцы; Р мн. -гіек. Жан. да бельгіец. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Бельгіі.
- Бенгалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак. Жан. да бенгалец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Бангладэш.
- Бенефіцыянтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да бенефіцыянт. Артыстка, на карысць якой даецца бенефіс, бенефісны спектакль.
- Берберка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да бербер. Прадстаўніца групы народаў, якія насяляюць галоўным чынам краіны Паўночнай Афрыкі (Марока, Алжыр, Туніс і інш.).
- Беспрытульніца, -ы. Жан. да беспрытульнік. Бяздомная дзяўчынка, якая страціла сям'ю або адарвалася ад яе і жыве на вуліцы без догляду і выхавання.
- Бессаромніца, -ы. Разм. Жан. да бессаромнік. Тая, якая не падпарадкоўваецца правілам прыстойнасці; нясціплая, бессаромная жанчына.
- Бесхацінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да бесхацінец. Чалавек, пазбаўлены свайго роднага жылля, воляю лёсу асуджаны на бадзянне па свеце.
- Бетоншчыца, -ы. Жан. да бетоншчык. Рабочая, спецыялістка па бетонных работах.
- Бібліятэкарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Разм. Жан. да бібліятэкар. Работніца бібліятэкі.
- Білецёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да білецёр. Службовая асоба, якая кантралюе ўваходныя білеты ў кіно, тэатрах, музеях і інш. установах.
- Бірманка, -і, ДМ –нцы, Р мн. -нак. Жан. да бірманец. Прадстаўніца народнасці, якая складае асноўнае насельніцтва Бірмы.
- Блазнючка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Разм. Жан. да блазнюк. Пра непаўналетнюю дзяўчыну. 2. Маладая жанчына несур'ёзных паводзін.
- Бландзінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да бландзін. Жанчына са светлымі валасамі.
- Блізніца, -ы. Разм. Жан. да блізнюк. Адна з блізнят жаночага полу.
- Блюзнерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да блюзнер. Чалавек, які займаецца блюзнерствам.
- Богаадступніца, -ы. Уст. Жан. да богаадступнік. Жанчына, якая адмовілася ад рэлігіі, ад веры ў Бога.
- Бондарыха, -і, ДМ -рысе. Жан. да бондар. Жонка бондара.
- Бортправадніца, -ы. Жан. да бортправаднік. Служачая грамадзянскага паветранага флоту, якая абслугоўвае пасажыраў у самалёце.
- Бразільянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да бразілец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Бразіліі.
- Бракаўшчыца, -ы. Жан. да бракаўшчык. Тая, якая займаецца бракоўкай.
- Брамніца, -ы. Уст. Жан. да брамнік. Вартаўніца, дзяжурная пры браме, пры ўваходзе куды-н.
- Брасістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да брасіст. Спартсменка, якая плавае брасам.
- Брахуха, -і, ДМ -хусе. Разм., пагард. Жан. да брахун. Ілжывая, хлуслівая жанчына, манюка; паклёпніца, нагаворшчыца. // Тая, хто любіць шмат, без меры гаварыць; балбатуха.
- Браціха, -і, ДМ –цісе. Разм. Жан. да брат. Жонка брата.
- Брашуроўшчыца, -ы. Жан. да брашуроўшчык. Друкарская рабочая, якая займаецца брашуроўкай.
- Брунетка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да брунет. Жанчына з чорнымі або вельмі цёмнымі валасамі.
- Брыгадзірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Разм. Жан. да брыгадзір. Кіраўніца брыгады.
- Брыгадніца, -ы. Разм. Жан. да брыгаднік. Член брыгады.
- Брыкуха, -і, ДМ -кусе. Разм. Жан. да брыкун. Пра тую, якая любіць брыкацца.
- Брытанка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да брытанец. Тое, што і англічанка.
- Брэтонка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да брэтонец. Жыхарка Брэтані.
- Будыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да будыст. Паслядоўніца будызму.
- Бузацёрка, -і, ДМ –рцы; Р мн. -рак. Разм. Жан. да бузацёр. Задзіра, скандалістка.
- Букваедка, -і, ДМ –дцы; Р мн. -дак. Іран. Жан. да букваед. Жанчына, якая прыдае большае значэнне знешняму боку чаго-н., дробязям, чым сутнасці справы; фармалістка.
- Булачніца, -ы. Жан. да булачнік. Уладальніца булачнай або гандлярка булкамі. 2. Тая, хто выпякае булкі; кандытарка.
- Бунтарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да бунтар. Удзельніца бунту. // Тая, хто пратэстуе супраць чаго-н., хто заклікае да рашучых дзеянняў, да перавароту ў чым-н.
- Бунтаўшчыца, -ы. Жан. да бунтаўшчык. Удзельніца бунту, бунтарка.
- Буратка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да бурат. Прадстаўніца народа, які складае карэннае насельніцтва Бураціі.
- Буржуйка, -і, ДМ -жуйцы; Р мн. -жуек. Разм. Жан. да буржуй. Пагардлівая назва буржуа.
- Буркуха, -і, ДМ –кусе. Разм. Жан. да буркун. Бурклівая жанчына.
- Буфетчыца, -ы. Жан. да буфетчык. Работніца, якая працуе ў буфеце. 2. Уст. Гаспадыня буфета.
- Бухгалтарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -нак. Разм. Жан. да бухгалтар. Спецыялістка па бухгалтарскай справе, якая вядзе грашовую і камерцыйную справаздачнасць.
- Бушменка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да бушмен. Прадстаўніца плямён Паўднёвай і Усходняй Афрыкі, якія раней складалі яе карэннае насельніцтва.
- Бюракратка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да бюракрат. Зневаж. Службовая асоба, якая выконвае свае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы; валакітчыца, фармалістка.
- Бяглячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Разм. Жан. да бягляк. Уцякачка.
- Бядачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Разм. Жан. да бядак. Тая, хто вечна гаруе, бяздольная; няшчасная, гаротная.
- Бяднячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Жан. да бядняк. Небагатая, незаможная, бедная жанчына. // Бедная сялянка, якую эксплуатавалі багачы.
- Бязбожніца, -ы. Жан. да бязбожнік. Жанчына, якая не прызнае, адмаўляе Бога, не верыць у яго існаванне; атэістка. 2. Уст., лаянк., пагард. Пра несумленную, нахабную жанчыну.
- Бяздольніца, -ы. Разм. Жан. да бяздольнік. Тая, у якой няма шчаслівай долі; нешчаслівая жанчына.
- Бяздомніца, -ы. Разм. Жан. да бяздомнік. Бяздомная жанчына.
- Бялільшчыца, -ы. Жан. да бялільшчык. Рабочая, якая займаецца бяленнем.
- Бяссрэбраніца, -ы. Жан. да бяссрэбранік. Бескарыслівая жанчына.
Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Государственное учреждение образования
Государственное учреждение образования
Средняя школа №40 г. Витебска имени М.М. Громова