- Гагаузка, -і, ДМ –зцы; Р мн -зак. Жан. да гагауз. Прадстаўніца народа, па культуры блізкага да балгар, які жыве ў Малдавіі, Украіне, Балгарыі і Румыніі.
- Гаваруха, -і, ДМ –русе. Разм. Жан. да гаварун. Пра чалавека, які любіць пагаварыць. // Балбатуха, пустаслоўка.
- Гадаванка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да гадаванец. Дзіця. Дзяўчына, увогуле чалавек у адносінах да свайго выхавацеля. // Чалавек у адносінах да якой-н. арганізацыі, ідэі якой ён засвоіў.
- Гадаўка, -і, ДМ –даўцы; Р мн. –давак. Разм. Лаянк. Жан. да гад. Пра жанчыну, учынкі якой выклікаюць агіду, асуджэнне.
- Газетчыца, -ы. Жан. да газетчык. 1. Прадаўшчыца газет. 2. Разм. Супрацоўніца газеты; журналістка.
- Галадранка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Разм. Пагард. Жан. да галадранец. Бяднячка, абадранка.
- Галандка, -і, ДМ –дцы; Р мн -дак. Жан. да галандзец. Прадстаўніца насельніцтва Нідэрландаў.
- Галубачка, -і, ДМ –чцы; Р мн –чак. Разм. Жан. да галубок. Ласкавы зварот да жанчыны.
- Галубка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак. Жан. да галубок. Тое, што і галубачка.
- Галышка, -і, ДМ –шцы; Р мн. – шак. Разм. Жан. да галыш. 1. Голая жанчына. 2. Бедная жанчына.
- Ганарліўка, -і, ДМ –ліўцы; Р мн. -лівак. Жан. да ганарлівец. Ганарыстая, фанабэрыстая жанчына.
- Гандбалістка, -і, ДМ –тцы; Р мн -так. Жан. да гандбаліст. Спартсменка, якая гуляе ў гандбол.
- Гандлярка, -і, ДМ –рцы; Р мн. -рак. Жан. да гандляр. 1. Тая, якая займаецца прыватным гандлем; крамніца. 2. Купчыха, перакупшчыца. 3. Перан. Пагард. Беспрынцыповая жанчына, якая гандлюе сваім сумленнем, талентам, перакананнямі.
- Ганіцелька, -і, ДМ –льцы; Р мн. -лек. Жан. да ганіцель. Тая, якая праследуе, прыгнятае каго-, што-н.; душыцелька.
- Ганка, -і, ДМ –нцы; Р мн. -нак. Жан. да ганец. Прадстаўніца народа Ганы.
- Гараджанка, -і, ДМ –нцы; Р мн. -нак. Жан. да гараджанін. Жыхарка горада.
- Гаранка, -і, ДМ –нцы; Р мн. -нак. Жан. да горац. Жыхарка гор, горнай краіны.
- Гарапашніца, -ы. Разм. Жан. да гарапашнік. Бяднячка, гаротніца.
- Гарбуння, -і. Жан. да гарбун. Гарбатая жанчына.
- Гарбуха, -і, ДМ –бусе. Жан. да гарбун. Гарбатая жанчына.
- Гардэробшчыца, -ы. Жан. да гардэробшчык. Служачая пры гардэробе.
- Гаротніца, -ы. Разм. Жан. да гаротнік. Жанчына, якая пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашніца, бяднячка.
- Гарсэтніца, -ы. Жан. да гарсэтнік. Краўчыха, якая шые гарсэты.
- Гарэзніца, -ы. Жан. да гарэзнік. Весялуха, непаседа.
- Гаспадыня, -і. Жан да гаспадар. Уласніца, уладальніца каго-, чаго-н. 2. (звычайна з азначэннем). Жанчына, якая вядзе гаспадарку, займаецца гаспадарчымі справамі. 3. Галава сям'і, дома. 4. Тая, якая мае ўладу над кім-н., чым-н.; паўнаўладная распарадчыца. 5. Разм. Жонка.
- Гастралёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да гастралёр. Артыстка, якая прыехала на гастролі. 2. Перан. Разм. Пра жанчыну, якая часта мяняе месца работы.
- Гасударыня, -і. Гіст. Жан. да гасудар. Галава манархічнай дзяржавы; царыца, імператрыца.
- Гатэнтотка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да гатэнтот. Прадстаўніца народнасці гатэнтоты.
- Гераіня, -і. Жан. да герой. Жанчына, якая зрабіла подзвіг, робіць подзвігі. 2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора. 3. Чалавек, які з'яўляецца тыповым прадстаўніком пэўнай эпохі, асяроддзя. 4. чаго. Пра тую, якая чым-н. вылучылася, звярнула на сябе ўвагу.
- Германка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да германец Прадстаўніца старажытных плямён індаеўрапейскай моўнай групы, якая жыла ў Еўропе. 2. Уст. Немка.
- Герцагіня, -і. Жан. да герцаг. Жонка або дачка герцага.
- Гілячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да гіляк. Даўнейшая назва прадстаўніц ніўхаў.
- Гімназістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да гімназіст. Тая, якая вучыцца ў гімназіі.
- Гімнастка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да гімнаст. Тая, якая займаецца гімнастыкай. 2. Спартсменка, артыстка цырка, якая займаецца гімнастыкай прафесіянальна.
- Гітарыстка, -і, ДМ –тцы, Р мн. -так. Жан. да гітарыст. Жанчына, якая іграе на гітары.
- Глядачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Жан. да глядач. Тая, якая глядзіць што-н., назірае, сочыць за чым-н. 2. Тая, якая глядзіць спектакль, фільм і інш.
- Гольдка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да гольд. Прадстаўніца народнасці, якая жыве ў басейне ракі Амур.
- Гомасексуалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да гомасексуаліст. Тая, хто схільна да гомасексуалізму.
- Гоншчыца, -ы. Жан. да гоншчык. Удзельніца спартыўных гонак.
- Грабарка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да грабар. Рабочая, якая выконвае земляныя работы.
- Грабежніца, -ы. Жан. да грабежнік. Тая, якая займаецца грабяжом. // Разм. Вымагальніца, абірала.
- Грабельніца, -ы. Разм. Жан. да грабельнік. Тая, хто грабе, працуе з граблямі.
- Гравіроўшчыца, -ы. Жан. да гравіроўшчык. Жанчына, якая займаецца гравіроўкай.
- Грамадзянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да грамадзянін. Жанчына, якая адносіцца да пастаяннага насельніцтва краіны, карыстаецца правамі і выконвае абавязкі, устаноўленыя яе канстытуцыяй. 2. Высок. Свядомы член грамадства, жанчына, якая падпарадкоўвае асабістыя інтарэсы інтарэсам грамадства. 3. Форма звароту да жанчыны. 4. Уст. Жыхарка горада.
- Грамацейка, -і, ДМ -цейцы; Р мн. -цеек. Жан. да грамацей. Граматная жанчына.
- Гранільшчыца, -ы. Жан. да гранільшчык. Майстарка, якая займаецца граненнем.
- Графаманка, -і, ДМ –нцы, Р мн. –нак. Жан. да графаман. Жанчына, ахопленая графаманіяй.
- Графіня, -і. Жан. да граф. Жонка або дачка графа.
- Грахаводніца, -ы. Разм. Жан. да грахаводнік. Жанчына амаральных паводзін.
- Грачанка, -і, ДМ –нцы, Р мн. –нак. Жан. да грэк. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Грэцыі.
- Грубіянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да грубіян. Жанчына грубых і дзёрзкіх паводзін у адносінах да другіх.
- Грузінка, -і, ДМ -нцы, Р мн –нак. Жан. да грузін. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Грузіі.
- Грымасніца, -ы. Разм. Жан. да грымаснік. Тая, якая грымаснічае.
- Грыміроўшчыца, -ы. Разм. Жан. да грыміроўшчык. Тая, якая займаецца грымам.
- Грэшніца, -ы. Жан. да грэшнік. Грэшная жанчына.
- Губернатарыха, -і, ДМ -рысе, Р мн. –ых. Разм. Жан. да губернатар. Жонка губернатара.
- Гувернантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да гувернёр. Выхавальніца ў буржуазных і дваранскіх сем'ях, звычайна іншаземка, якую наймалі для выхавання хлопчыкаў і першапачатковага навучання грамаце.
- Гугенотка, -і, ДМ –тцы; Р мн. -так. Жан. да гугенот. Прыхільніца кальвінізму.
- Гультайка, -і, ДМ -тайцы; Р мн. –таек. Жан. да гультай. Лянівая жанчына.
- Гумарыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да гумарыст Аўтарка гумарыстычных твораў. 2. Жанчына, схільная да гумару.
- Гурманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да гурман. Любіцельніца і знаўца далікатных страў.
- Гурыйка, -і, ДМ -рыйцы; Р мн. –рыек. Жан. да гурыец. Прадстаўніца народнасці, якая пражывае ў Гурыйскім краі ў Грузіі.
- Гусітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да гусіт. Паслядоўніца Яна Гуса, ідыёлага нацыянальна-вызваленчага і антыкаталіцкага руху ў Чэхіі ў 15 ст.
- Гуцулка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак. Жан. да гуцул. Прадстаўніца групы ўкраінцаў, якія пражываюць у Карпатах.
Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Государственное учреждение образования
Государственное учреждение образования
Средняя школа №40 г. Витебска имени М.М. Громова