Д

Алфавіт

  1. Дабрадзейка, -і, ДМ -дзейцы; Р мн. -дзеек. Жан. да дабрадзей. Тая, якая чыніць дабро, аказвае дапамогу, паслугу каму-н.; дабрачынка. 2. Форма сяброўскага звароту да каго-н., часам з адценнем іроніі, злараднасці.
  2. Дабрачынніца, -ы. Жан. да дабрачыннік. Тое, што і дабрадзейка.
  3. Даверніца, -ы. Жан. да давернік. Тая, якая выдала каму-н. даручэнне.
  4. Давільшчыца, -ы. Жан. да давільшчык. Тая, якая займаецца выцісканнем соку з вінаграду або іншых пладоў.
  5. Дагестанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да дагестанец. Прадстаўніца народнасці, якая пражывае ў Дагестане.
  6. Даглядчыца, -ы. Жан. да даглядчык. 1. Тая, якая даглядае каго-, што-н., наглядае за кім-, чым-н. 2. Службовая асоба, якая аглядае рэчы, грузы ў таможні; надглядчык.
  7. Даказчыца, -ы. Разм. Жан. да даказчык. Тая, якая даказвае на каго-н., даносчыца, нагаворшчыца.
  8. Дакладчыца,. Разм. Жан. да дакладчык. Тая, якая робіць даклад.
  9. Дамаседка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак. Жан. да дамасед. Пра тую, якая мала бывае на людзях і праводзіць свой вольны час дома.
  10. Данніца, -ы. Жан. да даннік. Тая, якая плаціць даніну.
  11. Даносчыца, -ы. Жан. да даносчык. Тая, якая зрабіла данос, займаецца даносамі; нагаворшчыца.
  12. Дантыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да дантыст. Зубны ўрач, зубны тэхнік.
  13. Дарадчыца, -ы. Жан. да дарадчык. Тая, якае дае парады.
  14. Дарвіністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да дарвініст. Паслядоўніца дарвінізму.
  15. Даргінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да даргінец. Прадстаўніца аднаго з народаў Дагестана.
  16. Дармаедка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак. Разм. Жан. да дармаед. Тая, якая не працуе, а жыве на чужыя сродкі. 
  17. Даследчыца, -ы. Жан. да даследчык. Тая, якая вывучае, даследуе што-н.; вучоная.
  18. Дастаўшчыца, . Жан. да дастаўшчык. Работніца, якая займаецца дастаўкай чаго-н.
  19. Датчанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. нак. Жан. да датчанін. Прадстаўніца народа Даніі.
  20. Даўжніца, -ы. Жан. да даўжнік. Тая, якая ўзяла ў доўг, пазычыла.
  21. Дачніца, -ы. Жан. да дачнік. Тая, якая жыве, адпачывае летам на дачы.
  22. Дашкольніца, -ы. Жан. да дашкольнік. Дзяўчынка дашкольнага ўзросту.
  23. Дваранка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да дваранін. Жанчына, якая належыць да дваранскага саслоўя.
  24. Двоечніца, -ы. Разм. Жан. да двоечнік. Вучаніца, якая пастаянна атрымлівае двойкі.
  25. Дворнічыха, -і, ДМ –чысе. Разм. Жан. да дворнік. 1. Работніца, якая падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома. 2. Жонка дворніка.
  26. Дзевяцікласніца, -ы. Жан. да дзевяцікласнік. Вучаніца дзявятага класа.
  27. Дзесяцікласніца, -ы. Жан. да дзесяцікласнік. Вучаніца дзясятага класа.
  28. Дзетдомаўка, -і, ДМ -маўцы; Р мн. -вак. Жан. да дзетдомавец. Выхаванка дзетдома.
  29. Дзівачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Жан. да дзівак. Жанчына з незвычайнымі схільнасцямі, звычкамі, поглядамі.
  30. Дзікунка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да дзікун. Жанчына з племені, якое знаходзіцца на ступені першабытнай культуры; нецывілізаваная жанчына. // Пра некультурную, неразвітую, грубую жанчыну. 2. Разм. Нелюдзімая, дзікаватая жанчына. 3. Разм. Пра жанчыну, якая адпачывае ў курортным месцы без пуцёўкі.
  31. Дзягцярка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да дзягцяр. Тая, якая гоніць дзёгаць.
  32. Дзякоўна, -ы. Разм. Жан. да дзяк. Дзякова дачка.
  33. Дзячыха, -і, ДМ –чысе. Разм. Жан. да дзяк. Дзякова жонка.
  34. Дзяячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак. Жан. да дзеяч. Асоба, што вызначылася ў якой-н. галіне грамадскай дзейнасці.
  35. Доктарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да доктар. Жанчына-ўрач.
  36. Доктарыха, -і, ДМ –рысе. Разм. Жан. да доктар. Жонка доктара.
  37. Домаўладальніца, . Жан. да домаўладальнік. Уладальніца дома.
  38. Домаўласніца, -ы. Жан. да домаўласнік. Тая, якой належыць дом.
  39. Домработніца, -ы. Жан. да домработнік. Дамашняя работніца.
  40. Доўгажыхарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да доўгажыхар. Жанчына, якая пражыла дзевяноста і больш гадоў.
  41. Драпежніца, -ы. Жан. да драпежнік Перан. Пра чужаземную захопніцу, жорсткую эксплуататарку і пад. 2. Перан. Пра тую, хто па-грабежніцку адносіцца да агульнага дабра, скарыстоўвае яго для асабістай нажывы.
  42. Драпіроўшчыца, -ы. Жан. да драпіроўшчык. Спецыялістка па драпіроўцы.
  43. Другагодніца, -ы. Жан. да другагоднік. Вучаніца або студэнтка, якая засталася на другі год у тым самым класе, на тым самым курсе.
  44. Другакласніца, -ы. Жан. да другакласнік. Вучаніца другога класа.
  45. Другакурсніца, -ы. Жан. да другакурснік. Студэнтка другога курса.
  46. Дружынніца, -ы. Жан. да дружыннік. Член дружыны.
  47. Дрэсіроўшчыца, -ы. Жан. да дрэсіроўшчык. Тая, хто займаецца дрэсіроўкай.
  48. Дурасліўка, -і, ДМ –ліўцы; Р мн. –лівак. Жан. да дураслівец. Свавольніца, гарэза.
  49. Духаншчыца, -ы. Жан. да духаншчык. Гаспадарка, уладальніца духана.
  50. Душагубка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак. Разм. Пагард. Жан. да душагуб. 1. Забойца. Ужываецца як слова лаянкі.
  51. Душапрыказчыца, -ы. Жан. да душапрыказчык. У дарэвалюцыйнай Расіі — асоба, на якую завяшчальніца ўскладвала выкананне завяшчання.
  52. Дываншчыца, -ы. Жан. да дываншчык. Майстарка па вырабу дываноў.
  53. Дыверсантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да дыверсант. Тая, якая праводзіць дыверсію, займаецца дыверсіямі.
  54. Дыктарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да дыктар. Супрацоўніца радыё або тэлебачання, якая чытае тэкст перад мікрафонам.
  55. Дылетантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да дылетант. Тая, якая займаецца навукай або мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі; жанчына, якая мае павярхоўнае знаёмства з якой-н. галіной ведаў.
  56. Дыпламантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да дыпламант. Студэнтка, якая выконвае дыпломную работу. 2.Удзельніца конкурсу, агляду і пад., узнагароджаная дыпломам.
  57. Дыпламатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Разм. Жан. да дыпламат. Службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для зносін, перагавораў з замежнымі дзяржавамі. 2. Перан. Жанчына, якая тонка і ўмела вядзе сябе з іншымі людзьмі для дасягнення якой-н. мэты.
  58. Дыпломніца, -ы. Жан. да дыпломнік. Студэнтка, якая выконвае дыпломную работу.
  59. Дырэктарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Разм. Жан. да дырэктар. Кіраўніца прадпрыемства, якой-н. установы.
  60. Дырэктарыха, -і, ДМ –рысе. Разм. Жан. да дырэктар. Жонка дырэктара.
  61. Дырэктрыса, -ы. Жан. да дырэктар. Начальніца жаночай навучальнай установы ў дарэвалюцыйнай Расіі.
  62. Дысертантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да дысертант. Тая, якая працуе над дысертацыяй, абараняе дысертацыю.
  63. Дысідэнтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Уст. Жан. да дысідэнт. Тая, хто не належыць да пануючага ў краіне веравызнання або не прызнае яго; вераадступніца.
  64. Дыскаболка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак. Жан. да дыскабол. Кідальніца дыска.
  65. Дыспетчарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Жан. да дыспетчар. Работніца, якая рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта.
  66. Дэбютантка, -і, ДМ -тцы; Р мн -так. Жан. да дэбютант. Тая, якая дэбютуе.
  67. Дэгенератка, -і, ДМ -тцы; Р мн -так. Жан. да дэгенерат. Чалавек з адзнакамі псіхічнага або фізічнага выраджэння.
  68. Дэкадэнтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да дэкадэнт. Прадстаўніца, прыхільніца дэкадэнцтва.
  69. Дэкламатарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак. Разм. Жан. да дэкламатар. Тая, якая выступае з дэкламацыяй.
  70. Дэлегатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да дэлегат. Выбраная або прызначаная прадстаўніца якой-н. арганізацыі, калектыву, дзяржавы.
  71. Дэмакратка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да дэмакрат. Прыхільніца дэмакратыі. 2. Член буржуазнай дэмакратычнай партыі. 3. Уст. Тая, якая паходзіць з народа, прытрымліваецца дэмакратычнага ладу жыцця.
  72. Дэманстрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да дэманстрант. Удзельніца дэманстрацыі.
  73. Дэпутатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да дэпутат. 1. Выбарная прадстаўніца, член выбарнай дзяржаўнай установы. Выбраная або прызначаная асоба, упаўнаважаная выконваць якое-н. даручэнне.