Ж

Алфавіт

  1. Жабрачка, -і, ДМ -цы, Р мн. –ак. Жан. да жабрак. Тая, хто жабруе і жыве з міласціны.
  2. Жаласніца, -ы. Жан. да жаласнік. Тая, якая праяўляе жаласць да каго-, чаго-н.
  3. Жанглёрка, -і, ДМ -цы, Р мн. –ак. Жан. да жанглёр. Цыркавая артыстка, якая спрытна падкідвае і ловіць адначасова некалькі прадметаў. // Перан. Пра тую, якая спрытна, але адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і пад.
  4. Жартаўніца, -ы. Жан. да жартаўнік. Тая, хто любіць жартаваць.
  5. Жаўнерка, -і, ДМ -рцы, Р мн. -рак. Уст. Жан. да жаўнер. Жонка жаўнера.
  6. Жняя, -і; мн. жнеі, жней. Жан. да жнец. Жанчына, якая жне ўручную сярпом.
  7. Жрыца, -ы. Жан. да жрэц. Свяшчэннаслужыцельніца язычаскіх рэлігій, якая спраўляла богаслужэнне і абрад ахвярапрынашэння. 2. Перан.; часам іран. Тая, якая прысвяціла сябе служэнню чаму-н. (навуцы, мастацтву і пад.).
  8. Журналістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. -так. Жан. да журналіст. Прафесіянальная літаратурная работніца газет, часопісаў, радыё, тэлебачання.
  9. Жываглотка, -і, ДМ -тцы, Р мн. -так. Разм. Жан. да жываглот. Пра сквапную, бязлітасную прыгнятальніцу.
  10. Жывадзёрка, -і, ДМ -рцы, Р мн. -рак. Разм. Жан. да жывадзёр. Пра жорсткага, бязлітаснага чалавека. // Пра скнарлівага гандляра, спекулянта-абдзіралу.
  11. Жыхарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. -рак. Жан. да жыхар. 1. Тая, якая пражывае дзе-н., насельніца. 2. Тая, хто жыве ў памяшканні.