- Забастоўшчыца, -ы. Жан. да забастоўшчык. Удзельніца забастоўкі, стачачніца.
- Забаўніца, -ы. Жан. да забаўнік. Жанчына, якая ўмее весяліць, пацяшаць; арганізатарка забаў.
- Забудоўшчыца, -ы. Жан. да забудоўшчык. Тая, якая будуецца, забудоўваецца.
- Завадатарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Разм. Жан. да завадатар. Тая, хто пачынае, арганізоўвае што-н.; верхаводчыца, зачыншчыца.
- Заваёўніца, -ы. Жан. да заваёўнік. Тая, якая заваёўвае што-н.
- Завозніца, -ы. Жан. да завознік.Тая, якая прывезла малоць збожжа ў млын.
- Завочніца, -ы. Жан. да завочнік. Тая, якая вучыцца па сістэме завочнага навучання.
- Завяршальніца, -ы. Жан. да завяршальнік. Тая, хто канчае, завяршае якую-н. справу.
- Завяшчальніца, -ы. Жан. да завяшчальнік. Тая, хто зрабіла завяшчанне.
- Загадчыца, -ы. Жан. да загадчык. Тая, хто загадвае, кіруе чым-н.
- Зайздросніца, -ы. Жан. да зайздроснік. Тая, хто зайздросціць другім; зайздросны чалавек.
- Заказчыца, -ы. Жан. да заказчык. Тая, хто дае заказ.
- Закапёршчыца, -ы. Перан. Разм. Жан. да закапёршчык. Завадатарка, верхаводка.
- Закладчыца, -ы. Жан. да закладчык. Тая, хто здае ў заклад рэчы, маёмасць.
- Заклінальніца, -ы. Жан. да заклінальнік. Тая, хто заклінае.
- Законніца, -ы. Жан. да законнік. Тая, хто строга прытрымліваецца закона.
- Закройшчыца, -ы. Жан. да закройшчык. Майстар па закрою тканіны, скуры.
- Закупшчыца, -ы. Жан. да закупшчык. Тая, хто робіць закупку, займаецца закупкай чаго-н.
- Залацільшчыца, -ы. Спец. Жан. да залацільшчык. Майстарка, якая займаецца залачэннем.
- Заліўшчыца, -ы. Жан. да заліўшчык. Тая, хто робіць заліўку.
- Залогадавальніца, -ы. Жан. да залогадавальнік.Тая, хто аддае сваю рэч у залог для гарантавання атрыманай пазыкі.
- Залогатрымальніца, -ы. Жан. да залогатрымальнік. Тая, хто прымае чужую рэч у залог для гарантавання выдадзенай сумы грошай.
- Заложніца, -ы. Жан. да заложнік. Асоба, гвалтоўна затрыманая кім-н. з мэтай прымусіць выканаць якія-н. абавязацельствы або патрабаванні той дзяржавай, арганізацыяй, да якой належыць гэта асоба.
- Занявольніца, -ы. Жан. да занявольнік. Тая, хто заняволіла або занявольвае каго-, што-н.
- Запраўшчыца, -ы. Жан. да запраўшчык. Тая, якая робіць запраўку (машыны, прыбора і пад.)
- Заснавальніца, -ы. Жан. да заснавальнік. Тая, хто паклала пачатак чаму-н., заснавала што-н.
- Засольшчыца, -ы. Жан. да засольшчык. Тая, якая займаецца засолкай.
- Застрэльшчыца, -ы. Жан. да застрэльшчык. Тая, якой належыць пачын у якой-н. справе; пачынальніца, ініцыятарка.
- Заступніца, -ы. Жан. да заступнік. Тая, хто заступаецца за каго-н.
- Засыпшчыца, -ы. Жан. да засыпшчык. Рабочая, якая робіць засыпку ў печ руды, вугалю і пад.
- Захавальніца, -ы. Жан. да захавальнік. Тая, якая захоўвае што-н., прытрымліваецца чаго-н., застаецца верным чаму-н.
- Захопніца, -ы. Жан. да захопнік. Тая, хто імкнецца да гвалтоўнага авалодання чым-н., хто ажыццяўляе захоп; заваёўніца.
- Захрыбетніца, -ы. Разм. Пагард. Жан. да захрыбетнік. Тая, хто жыве за чужы кошт, дармаедка.
- Заціскальніца, -ы. Разм. Жан. да заціскальнік. Асоба, якая заціскае, абмяжоўвае свабоднае праяўленне чаго-н.
- Зачынальніца, -ы. Жан. да зачынальнік. Тая, якая пачынае якую-н. справу; пачынальніца, заснавальніца.
- Зачыншчыца, -ы. Жан. да зачыншчык. Тая, хто пачынае што-н. (звычайна непрыстойнае, ганебнае).
- Зачэпшчыца, -ы. Жан. да зачэпшчык. Рабочая, якая займаецца зачэпкай.
- Заяўніца, -ы. Жан. да заяўнік. Тая, хто робіць заяву, заяўку.
- Збавіцелька, -і, ДМ -льцы, Р мн. –лек. Жан. да збавіцель. Тая, хто збавіла або збаўляе каго-н. ад небяспекі, смерці; выратавальніца.
- Збіральніца, -ы. Жан. да збіральнік. Тая, хто займаецца збіраннем, зборам чаго-н.
- Зборшчыца, -ы. Жан. да зборшчык. Тая, хто займаецца зборам чаго-н. 2. Тая, хто займаецца зборкай.
- Звадніца, -ы. Разм. Жан. да зваднік. Тая, хто займаецца звадамі.
- Звадыяшка, -і, ДМ -шцы, Р мн. –шак. Разм. Жан. да звадыяш. Зводніца, падбухторшчыца.
- Зваршчыца, -ы. Жан. да зваршчык. Тая, хто займаецца зваркай.
- Звершчыца, -ы. Жан. да звершчык. Работніца па зверцы чаго-н. з чым-н.
- Зводніца, -ы. Жан. да зводнік. Тая, хто займаецца зводніцтвам.
- Звястунка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Разм. Жан. да звястун. Тая, хто прыносіць якую-н. звестку; вястуння.
- Згубіцелька, -і, ДМ -льцы, Р мн. –лек. Жан. да згубіцель. Тая, хто губіць, загубіла каго-, што-н.
- Здабытчыца, -ы. Жан. да здабытчык. Тая, хто займаецца здабычай чаго-н. (напрыклад, золата, руды і пад.); тая, хто здабывае што-н. паляваннем, промыслам. // Разм. Тая, хто здабывае сродкі на жыццё (для сям’і, блізкіх); карміцелька.
- Здаравячка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да здаравяк. Жанчына моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы.
- Здатчыца, -ы. Жан. да здатчык. Тая, хто здае тавар, прадукцыю, маёмасць.
- Здзельшчыца, -ы. Жан. да здзельшчык. Тая, якая выконвае здзельную работу.
- Здзіральшчыца, -ы. Жан. да здзіральшчык. Рабочая, спецыялістка па здзіранню чаго-н.
- Здрадніца, -ы. Жан. да здраднік. Тая, хто здрадзіла каму-, чаму-н., прадала каго-, што-н.
- Землеўладальніца, -ы. Жан. да землеўладальнік. Асоба, якая карыстаецца зямлёй на правах прыватнай уласнасці.
- Землеўласніца, -ы. Жан. да землеўласнік. Асоба, якая карыстаецца зямлёй на правах прыватнай уласнасці.
- Зенітчыца, -ы. Жан. да зенітчык. Ваеннаслужачая зенітнай часці.
- Зімоўшчыца, -ы. Жан. да зімоўшчык. Тая, хто засталася дзе-н. з якой-н. пэўнай мэтай на зімоўку.
- Зладзейка, -і, ДМ -дзейцы, Р мн. –дзеек. Жан. да злодзей. Тая, хто крадзе, робіць кражу. 2. Ужываецца як лаянкавае слова.
- Зламысніца, -ы. Жан. да зламыснік. Тая, хто жадае каму-н. зла, чыніць зло; злосніца.
- Зласлівіца, -ы. Жан. да зласлівец. Тая, хто пастаянна злуецца; злосніца.
- Злачынка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –ак. Жан. да злачынец. Тая, хто зрабіла якое-н. злачынства.
- Злосніца, -ы. Жан. да злоснік. Тая, хто мае зло на каго-н.; нядобразычліўка, вораг.
- Злоязычніца, -ы. Уст. Жан. да злоязычнік. Пра чалавека, схільнага да злых нагавораў, рэзка адмоўнай ацэнкі каго-, чаго-н.
- Змагарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да змагар. Тая, хто змагаецца з кім-н. за што-н.; барацьбітка.
- Змазчыца, -ы. Жан. да змазчык. Рабочая, якая займаецца змазкай чаго-н.
- Зменшчыца, -ы. Жан. да зменшчык. Тая, хто зменьвае каго-н. на якой-н. рабоце.
- Змоўніца, -ы. Жан. да змоўнік. Удзельніца якой-н. змовы.
- Змоўшчыца, -ы. Жан. да змоўшчык. Удзельніца якой-н. змовы.
- Знаёмка, -і, ДМ -мцы, Р мн. –мак. Разм. Жан. да знаёмец. Знаёмы чалавек.
- Знахарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да знахар. Лекарка-самавучка, якая карыстаецца ўласнымі спосабамі лячэння: замовамі, травамі і пад.; шаптуха.
- Значкістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да значкіст. Тая, хто атрымала, заслужыла права насіць які-н. значок.
- Зневажальніца, -ы. Жан. да зневажальнік. Тая, хто зняважыла, зневажае каго-н.
- Знішчальніца, -ы. Жан. да знішчальнік. Тая, хто знішчае каго-, што-н.
- Зрыўшчыца, -ы. Разм. Жан. да зрыўшчык. Тая, хто зрывае якую-н. работу, справу.
- Зулуска, -і, ДМ -сцы, Р мн. –сак. Жан. да зулус. Прадстаўніца народнасці Паўднёвай Афрыкі.
- Зыранка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да зыранін. Устарэлая назва прадстаўніцы народа комі.
- Зычлівіца, -ы. Жан. да зычлівец. Тая, хто жадае каму-н. дабра.
- Зяленіўшчыца, -ы. Жан. да зяленіўшчык. Прадаўшчыца зелені.
- Зямлянка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да зямлянін. Прадстаўніца планеты Зямля.
- Зямлячка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да зямляк. Ураджэнка адной з кім-н. мясцовасці.
Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Государственное учреждение образования
Государственное учреждение образования
Средняя школа №40 г. Витебска имени М.М. Громова