- Лабарантка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да лабарант. Навукова-тэхнічная супрацоўніца лабараторыі, навуковай установы. 2. Памочніца прафесара, выкладчыка на лабараторных занятках.
- Лагерніца, -ы. Разм. Жан. да лагернік. Тая, якая знаходзіцца ў лагеры.
- Лазеншчыца, -ы. Жан. да лазеншчык. Работніца лазні, якая абслугоўвае наведвальнікаў.
- Лайдачка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Разм. Неадабр. Жан. да лайдак. Бяздзейны, варты пагарды чалавек; лодар, гультай.
- Лакіроўшчыца, -ы. Жан. да лакіроўшчык. 1. Спецыялістка па лакіроўцы. 2. Перан. Тая, якая прыхарошвае рэчаіснасць, скрывае недахопы.
- Ламутка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да ламут. Устарэлая назва эвенаў.
- Лаоска, -і, ДМ -сцы, Р мн. –сак. Жан. да лаосец. Жыхарка Лаоса.
- Лапарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да лапар. Распаўсюджаная ў навуковай літаратуры назва саамаў.
- Лапатуха, -і, ДМ –тусе; Р мн. –тух. Разм. Жан. да лапатун. Тая, хто многа і бесперастанку гаворыць; балбатуха.
- Лапландка, -і, ДМ -дцы, Р мн. –дак. Жан. да лапландзец. Даўнейшая назва саамаў; лапары.
- Ларочніца, -ы. Разм. Жан. да ларочнік. Жанчына-прадавец у ларку.
- Ласуха, -і, ДМ –сусе; Р мн. –сух. Жан. да ласун. Той, хто любіць паласавацца.
- Латвійка, -і, ДМ -війцы, Р мн. –віек. Жан. да латвіец. Прадстаўніца насельніцтва Латвіі.
- Латочніца, -ы. Разм. Жан. да латочнік. Прадаўшчыца з латка.
- Латышка, -і, ДМ -шцы, Р мн. –шак. Жан. да латыш. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Латвіі.
- Лаўкачка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да лаўкач. Пранырлівая жанчына, якая ўмее выгадна ўладкоўваць свае асабістыя справы.
- Лаўрэатка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да лаўрэат. Званне, якое прысуджваецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад. // Асоба, удастоеная такога звання.
- Лацінянка,-і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да лацінянін. 1. Жыхарка старажытнай Італійскай вобласці – Лацыума; рымлянка. 2. Уст. Каталічка.
- Лачка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да лак. Прадстаўніца народнасці, якая пражывае ў Дагестане.
- Лгуння, -і. Гл. ілгуння.
- Легітымістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да легітыміст. Паслядоўніца, прыхільніца легітымізму.
- Лезгінка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да лезгінец. Прадстаўніца народа, які складае частку насельніцтва Дагестана і Азербайджана.
- Лекарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Разм. Жан. да лекар. Жанчына-доктар.
- Лепшчыца, -ы. Жан. да лепшчык. Тая, хто займаецца лепкай; спецыялістка па лепцы.
- Лепятуха, -і, ДМ –тусе; Р мн. –тух. Разм. Жан. да лепятун. Тая, якая ляпеча, невыразна гаворыць.
- Лесавічка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да лесавік. Жанчына, якая звычайна жыве ў лесе, займаецца лясным промыслам, паляваннем.
- Леснікоўна, -ы. Разм. Жан. да ляснік. Дачка лесніка.
- Леснічоўна, -ы. Тое, што і леснікоўна.
- Леснічыха, -і, ДМ –чысе; Р мн. –чых. Разм. Жан. да ляснік. Жонка лесніка.
- Летуценніца, -ы. Жан. да летуценнік. Тая, якая схільна да летуцення, аддаецца летуценням. // Тая, якая адыходзіць ад рэальнай рэчаіснасці ў свет фантастыкі; фантазёрка.
- Лёгкаатлетка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да лёгкаатлет. Спартсменка, якая займаецца лёгкай атлетыкай.
- Лётчыца, -ы. Жан. да лётчык. Вадзіцель самалёта.
- Лібералка, -і, ДМ -лцы, Р мн. –лак. Жан. да ліберал. Прыхільніца лібералізму; член ліберальнай партыі. 2. Перан. Тая, хто ліберальнічае, займаецца шкодным патураннем. 3. Уст. Чалавек, які свабодна мысліць; вальнадумка.
- Лібрэтыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. -так. Жан. да лібрэтыст. Аўтарка лібрэта.
- Ліванка, -і, ДМ -нцы, Р мн. -нак. Жан. да ліванец. Жыхарка Лівана.
- Лівійка, -і, ДМ -війцы, Р мн. -віек. Жан. да лівіец. Жыхарка Лівіі.
- Лізуха, -і, ДМ –лізусе. Разм. Жан. да лізун. 1. Тая, якая любіць лізаць. 2. Тая, якая любіць цалаваць, цалавацца. 3. Перан. Лісліўка, падлізніца, падхалімка.
- Ліліпутка, -і, ДМ –тцы, Р мн. -так. Жан. да ліліпут.Жанчына вельмі маленькага росту; карлік. 2. Перан. Пра людзей нікчэмных, малазначных.
- Лінатыпістка, -і, ДМ –тцы, Р мн. -так. Жан. да лінатыпіст. Наборшчыца, якая працуе на лінатыпе.
- Лінгвістка, -і, ДМ –тцы, Р мн. -так. Разм. Жан. да лінгвіст. Спецыялістка ў галіне лінгвістыкі, моваведка.
- Літоўка, -і, ДМ –тоўцы, Р мн. -вак. Жан. да літовец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Літвы.
- Ліфцёрка, -і, ДМ –рцы, Р мн. -рак. Жан. да ліфцёр. Тая, якая абслугоўвае ліфт пры пад'ёмах і спусках.
- Ліхадзейка, -і, ДМ –дзейцы, Р мн. -дзеек. Жан. да ліхадзей. Тая, якая чыніць ліха, зло, бяду, гора.
- Ліхадумка, -і, ДМ -мцы, Р мн. –мак. Жан. да ліхадум. Тая, якая жадае каму-н. ліха, зла.
- Ліхвярка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да ліхвяр. Тая, якая бярэ вельмі высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы.
- Лічыльшчыца, -ы. Жан. да лічыльшчык. Тая, хто робіць падлік каго-, чаго-н.
- Лiшэнка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Разм. Жан. да лішэнец. У СССР да прыняцця Канстытуцыі 1936 г. — чалавек, пазбаўлены выбарчых і іншых грамадзянскіх правоў у сувязі з прыналежнасцю да эксплуататарскага класа.
- Лодачніца, -ы. Жан. да лодачнік. Тая, якая займаецца перавозкай на лодцы.
- Лужычанка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да лужычанін. Прадстаўніца заходнеславянскай народнасці, якая жыве па верхнім і сярэднім цячэнні ракі Шпрэе і Верхняй і Ніжняй Лужыцы; лужыцкія сербы.
- Лунацічка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да лунацік. Хворая на лунацізм.
- Лыжніца, -ы. Жан. да лыжнік. Тая, якая ходзіць на лыжах, займаецца лыжным спортам.
- Льнаводка, -і, ДМ –дцы, Р мн. –дак. Жан. да льнавод. Тая, хто вырошчвае лён.
- Любiмiца, -ы. Жан. да любімец. Тая, якую асабліва любяць, паважаюць, цэняць, улюбёнка.
- Любіцельнiца, -ы. Жан. да любіцель. Тая, хто займаецца любімай справай не як прафесіянал; аматар.
- Людаедка, -і, ДМ -дцы, Р мн. –дак. Жан. да людаед. Першабытны чалавек, дзікун, які ўжываў у ежу чалавечае мяса. // Персанаж казак, які пажырае людзей. 2. Перан. Пра чалавека жорсткага, схільнага да насілля, забойства.
- Лютністка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да лютніст. Тая, хто іграе на лютні.
- Лютэранка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да лютэранін. Тая, хто вызнае лютэранства.
- Лябёдчыца, -ы. Жан. да лябёдчык. Рабочая, якая кіруе лябёдкай.
- Лякальшчыца, -ы. Жан. да лякальшчык. Рабочая па апрацоўцы дэталей крывалінейнага профіля з дапамогай лякал.
- Лялечніца, -ы. Жан. да лялечнік. Майстарка, якая робіць лялькі.
- Лямпаўшчыца, -ы. Жан. да лямпаўшчык. 1. Рабочая, якая вырабляе лямпы. 2. Рабочая, які наглядае за спраўнасцю асвятляльных лямп, запальвае іх.
- Ляснічыха, -і, ДМ –чысе. Жан. да ляснічы. Жонка ляснічага.
- Лятуха, -і, ДМ –тусе. Разм. Жан. да лятун. Тая, хто лятае. // Пра тую, хто здольна хутка перамяшчацца, імчацца, скакаць і пад.
- Ляшка, -і, ДМ -шцы, Р мн. –шак. Жан. да лях. Полька, палячка.
Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Государственное учреждение образования
Государственное учреждение образования
Средняя школа №40 г. Витебска имени М.М. Громова