- Магазіншчыца, -ы. Разм. Жан. да магазіншчык. Прадаўшчыца ў магазіне.
- Магаметанка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да магаметанін. Тая, якая вызнае магаметанства; мусульманка.
- Магіканка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да магіканін. Прадстаўніца вымерлага племені паўночнаамерыканскіх індзейцаў.
- Мадзьярка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да мадзьяр. Тое, што і венгерка.
- Мадэлістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да мадэліст. Спецыялістка па вырабу макетаў чаго-н., часцей у зменшаным выглядзе.
- Мадэльерка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Разм. Жан. да мадэльер. Спецыялістка па вырабу ўзорнага экзэмпляра якога-н. новага вырабу.
- Мадэльшчыца, -ы. Жан. да мадэльшчык. Рабочая, якая робіць узор дэталі, прадмета і інш., з якога робіцца форма для адліўкі.
- Мадэрністка, --і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да мадэрніст. Паслядоўніца мадэрнізму.
- Мазурка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да мазур. Прадстаўніца этнаграфічнай групы палякаў, якая насяляе паўночна-ўсходнюю частку Польшчы.
- Майстрыха, -і, ДМ –рысе; Р мн. –рых. Жан. да майстар. 1. Кваліфікаваная работніца, якая займаецца якім-н. рамяством. Разм. Умелая, спрытная да чаго-н. жанчына.
- Макароншчыца, -ы. Жан. да макароншчык. Тая, якая вырабляе макароны.
- Македонка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да македонец. Прадстаўніца паўднёваславянскага народа, які складае асноўнае насельніцтва Македоніі і Балгарыі.
- Макетчыца, -ы. Жан. да макетчык. Тая, якая робіць макеты.
- Максімалістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да максімаліст. 1. Прыхільніца максімалізму. Член тэрарыстычнай групы эсэраў.
- Макшанка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да макшанін. Прадстаўніца этнаграфічнай групы мардоўскага народа.
- Малаверка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да малавер. Тая, хто мала верыць у што-н.
- Малавійка, і, ДМ -війцы, Р мн. –віек. Жан. да малавіец. Прадстаўніца народа, які жыве ў рэспубліках Малаві, Мазамбіку і Замбіі.
- Малайка, -і, ДМ -лайцы, Р мн. –лаек. Жан. да малаец. Прадстаўніца народнасці і плямён, якія жывуць у Інданезіі, Малайскай Федэрацыі, Тайландзе.
- Малаканка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да малаканец. Прадстаўніца хрысціянскай рэлігійнай секты, якая не прызнае абраднасці і дагматаў праваслаўнай царквы.
- Маларуска, -і, ДМ -сцы, Р мн. –сак. Жан. да маларус. Афіцыйная назва ўкраінцаў у дарэвалюцыйнай Расіі.
- Малдаванка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да малдаванін. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Малдова.
- Малійка, -і, ДМ -лійцы, Р мн. –ліек. Жан. да маліец. Жыхарка Рэспублікі Малі.
- Малочніца, -ы. Разм. Жан. да малочнік. Прадаўшчыца малака і малочных прадуктаў.
- Малышка, -і, ДМ -шцы, Р мн. –шак. Разм. Жан. да малыш. Маленькая дзяўчынка.
- Манаманка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да манаман. Жанчына, хворая на манаманію.
- Манархістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да манархіст. Прыхільніца манархізму.
- Манатыпістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да манатыпіст. Наборшчыца, якая працуе на манатыпе.
- Манашка, -і, ДМ -шцы, Р мн. –шак. Жан. да манах. Жанчына, член царкоўнай абшчыны, якая жыве ў манастыры, даўшы абяцанне весці аскетычны спосаб жыцця. // Разм. Аб жанчыне, якая вядзе адзінокі, аскетычны спосаб жыцця.
- Манголка, -і, ДМ -лцы, Р мн. –лак. Жан. да мангол. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Манголіі.
- Мандаліністка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да мандалініст. Жанчына-музыкант, якая іграе на мандаліне.
- Манекеншчыца, -ы. Жан. да манекеншчык. Тая, якая дэманструе на сабе адзенне новых фасонаў.
- Маніфестантка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да маніфестант. Удзельніца маніфестацыі.
- Мантажніца, -ы. Жан. да мантажнік. Спецыялістка па зборцы і ўстаноўцы машын, збудаванняў з гатовых частак у адпаведнасці з планам, чарцяжамі.
- Мантажыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да мантажыст. Спецыялістка па падборы і аб’яднанні асобных частак фільма, літаратурных або музычных твораў у адно цэлае ў мастацкіх і сэнсавых адносінах.
- Мантачка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да мантач. Тая, хто неразумна траціць грошы, маёмасць; марнатраўка.
- Манціроўшчыца, -ы. Жан. да манціроўшчык. Спецыялістка па манціроўцы; мантажніца.
- Маньчжурка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да маньчжур. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Паўночна-Усходняга Кітая – Маньчжурыі.
- Маньячка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да маньяк. Чалавек, апанаваны якой-н. маніяй.
- Марадзёрка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Перан. Разм. Жан. да марадзёр. Спекулянтка, якая прадае тавары па вельмі высокай цане.
- Мараканка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да мараканец. Прадстаўніца народа, які жыве ў Марока.
- Маралістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да мараліст. Тая, якая маралізуе.
- Марачка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да марак. Тая, якая служыць у флоце. 2. Тая, якая добра ведае мора і марскую справу. 3. Жонка марака.
- Маргуха, -і, ДМ –гусе; Р мн. –гух. Разм. Жан. да маргун. Тая, хто часта маргае вачыма.
- Мардвінка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да мардвін. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Мардовіі.
- Мардоўка, -і, ДМ –доўцы, Р мн. –вак. Жан. да мардовец. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Мардовіі.
- Марзістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да марзіст. Тэлеграфістка, якая працуе на апараце сістэмы Морзе.
- Маркіза, -ы. Жан. да маркіз. Жонка або дачка маркіза.
- Маркіроўшчыца, -ы. Жан. да маркіроўшчык. Тая, якая займаецца маркіроўкай.
- Маркітантка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да маркітант. Дробная гандлярка харчовымі прыпасамі і прадметамі салдацкага ўжытку пры арміі ў 18-19 стст.
- Марксістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да марксіст. Паслядоўніца марксізму.
- Мармонка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да мармон. Жанчына - член рэлігійнай секты, вучэнне якой уяўляе сабой сумесь хрысціянства з мнагабожжам.
- Мармытуха, -і, ДМ –тусе. Разм. Жан. да мармытун. Тая, хто мармыча.
- Марнатраўка, -і, ДМ -траўцы, Р мн. –травак. Жан. да марнатравец. Тая, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць. 2. Аб дрэнным, нягодным чалавеку.
- Марожаншчыца, -ы. Жан. да марожаншчык. Прадаўшчыца марожанага.
- Марсіянка, -і, ДМ -янцы, Р мн. –нак. Жан. да марсіянін. Жыхарка планеты Марс.
- Марфіністка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да марфініст. Жанчына, якая пастаянна ўжывае морфій як наркатычны сродак.
- Марыйка, -і, ДМ -рыйцы, Р мн. –рыек. Жан. да марыец. Прадстаўніца народа, які складае карэннае насельніцтва Марыйскай Рэспублікі.
- Марыльшчыца, -ы. Жан. да марыльшчык. 1. Жанчына, якая займаецца марэннем насякомых, мышэй і пад. 2. Рабочая, якая займаецца марэннем драўніны.
- Масажыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да масажыст. Спецыялістка па масажу.
- Мастачка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да мастак. 1. Творчая работніца ў галіне выяўленчага мастацтва (жывапісец, графік, скульптар). 2. Жанчына, якая творыць у галіне мастацтва, літаратуры. 3. Пра тую, якая дасягнула высокай дасканаласці ў якой-н. справе.
- Матальшчыца, -ы. Жан. да матальшчык. Тая, якая займаецца матаннем (нітак, пражы і пад.).
- Матарыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да матарыст. Рабочая, якая абслугоўвае маторы, рухавікі
- Матацыклістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да матацыкліст. Тая, якая кіруе матацыклам, ездзіць на матацыкле.
- Матэматычка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да матэматык. Спецыялістка ў галіне матэматыкі. // Разм. Студэнтка матэматычнага факультэта.
- Матэрыялістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да матэрыяліст. Паслядоўніца філасофскага матэрыялізму. 2. Разм. Жанчына, якая вузка практычна адносіцца да рэчаіснасці і адмаўляе ўсё ідэальнае, узвышанае. // Тая, якая падыходзіць да ўсяго з пункту гледжання матэрыяльных выгад для сябе.
- Маўрытанка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да маўр. У старажытнасці і ў сярэднія вякі — еўрапейская назва прадстаўніцы карэннага насельніцтва Паўночнай Афрыкі (акрамя Егіпта) і арабаў, якія ў 8 ст. заваявалі Паўночную Афрыку і большую частку Пірэнейскага паўвострава. 2. Арабскае насельніцтва сучаснай Маўрытаніі.
- Маўчальніца, -ы. Жан. да маўчальнік. Пра тую, якая любіць маўчаць, не любіць гаварыць.
- Махлярка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да махляр. Тая, якая махлюе, займаецца махлярствам.
- Мачыльшчыца, -ы. Жан. да мачыльшчык. Тая, якая мочыць лён, каноплі і пад.
- Машэнніца, -ы. Жан. да машэннік. Несумленная жанчына, ашуканка, падманшчыца.
- Мегрэлка, -і, ДМ -лцы, Р мн. –лак. Жан. да мегрэл. Прадстаўніца Заходняй Грузіі, мінгрэлка.
- Медалістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да медаліст. Тая, якая атрымала медаль за выдатныя поспехі ў вучобе.
- Медычка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да медык. Спецыялістка па медыцыне, урачыха.
- Мексіканка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да мексіканец. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Мексікі.
- Меламанка, -і, ДМ -нцы, Р мн. – нак. Жан. да меламан. Тая, якая любіць музыку і спевы.
- Меланезійка, -і, ДМ -зійцы, Р мн. –зіек. Жан. да меланезіец. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Меланезіі.
- Меланхалічка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да меланхолік. 1. Жанчына меланхалічнага тэмпераменту. 2. Жанчына, схільная да меланхоліі. 3. Жанчына, хворая на меланхолію.
- Мельнічыха, -і, ДМ –чысе. Разм. Жан. да мельнік. Жонка мельніка.
- Мемуарыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да мемуарыст. Аўтар мемуараў.
- Меншавічка, -і, ДМ –чцы, Р мн. –чак. Жан. да меншавік. Паслядоўніца меншавізму.
- Метадыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да метадыст. Спецыялістка па методыцы выкладання якога-н. прадмета.
- Метыска, -і, ДМ –сцы, Р мн. –сак. Жан. да метыс. Патомак ад шлюбу людзей розных рас.
- Мецэнатка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Разм. Жан. да мецэнат. У памешчыцка-буржуазным асяроддзі – багаты апякун навук і мастацтва.
- Мешчарачка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да мешчарак. Устарэлая назва татараў-мішароў, якія жывуць у Башкірыі.
- Мільянерка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Разм. Жан. да мільянер. Уладальніца багацця, якое ацэньваецца ў мільён, мільёны.
- Мільярдэрка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Разм. Жан. да мільярдэр. Уладальніца багацця, якое ацэньваецца ў мільярд, мільярды.
- Мімістка, -і, ДМ –тцы, Р мн. –так. Жан. да міміст. Актрыса, якая мастацкі валодае мімікай.
- Мінгрэлка, -і, ДМ -лцы, Р мн. –лак. Жан. да мінгрэл. Прадстаўніца Заходняй Грузіі, мегрэлка.
- Мінімалістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да мінімаліст. Прыхільніца мінімалізму.
- Міністэрша, -ы. Разм. Жан. да міністр. Жонка міністра.
- Мініяцюрыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да мініяцюрыст. Мастачка, якая малюе мініяцюры.
- Міранка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Уст. Жан. да міранін. 1. Жанчына, якая не мае духоўнага звання. 2. Жанчына-член сельскай грамады, міра, сялянка.
- Місіянерка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да місіянер. Прапаведніца, якая пасылаецца царквой для рэлігійнай прапаганды свайго веравызнання.
- Млынарыха, -і, ДМ –рысе; Р мн. –рых. Жан. да млынар. Уладальніца млына, работніца ў млыне; мукамолка.
- Многастаночніца, -ы. Жан. да многастаночнік. Рабочая, якая абслугоўвае адначасова некалькі станкоў.
- Модніца, -ы. Разм. Жан. да моднік. Тая, якая ва ўсім прытрымліваецца моды.
- Мотагоншчыца, -ы. Жан. да мотагоншчык. Спартсменка, удзельніца мотагонак.
- Мужычка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да мужык. 1. Уст. Сялянка. 2. Уст., лаянк. Аб грубай, нявыхаванай жанчыне.
- Мулатка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да мулат. Патомак ад шлюбу белых і неграў.
- Мусульманка, -і, ДМ -нцы, Р мн. – нак. Жан. да мусульманін. Тая, якая вызнае магаметанства, магаметанка.
- Мучаніца, -ы. Жан. да мучанік. 1. Тая, якая перанесла ці пераносіць якія-н. мукі. 2. У хрысціян – кананізаваная царквой святая, якая перанесла цяжкія мукі за веру.
- Мучыцелька, -і, ДМ -льцы, Р мн. –лек. Разм. Жан. да мучыцель. Тая, якая мучыць каго-н.
- Мыйшчыца, -ы. Жан. да мыйшчык. Рабочая, якая займаецца мыццём чаго-н.
- Мэбліроўшчыца, -ы. Жан. да мэбліроўшчык. Тая, хто займаецца мэбліроўкай (кватэры, пакояў).
- Мяльшчыца, -ы. Жан. да мяльшчык. Рабочая, якая мне, апрацоўвае лён, каноплі.
- Мярзлячка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да мярзляк. Жанчына вельмі адчувальная да холаду, марозу.
- Мясільшчыца, -ы. Жан. да мясільшчык. Тая, якая месіць, размешвае што-н.; рабочая на мясільнай машыне.
- Мяцежніца, -ы. Жан. да мяцежнік. Удзельніца мяцяжу.
- Мяшочніца і мяшэчніца, -ы. Уст. Жан. да мяшочнік, мяшэчнік. Тая, якая скупляе мяшкамі харчовыя прадукты і незаконна перавозіць іх з мэтай спекуляцыі.
- Мяшчанка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да мешчанін. 1. Асоба, якая належала да мяшчанскага саслоўя. 2. Перан. Жанчына з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам, абывацелька.
Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Государственное учреждение образования
Государственное учреждение образования
Средняя школа №40 г. Витебска имени М.М. Громова