- Раба, -ы. Жан. да раб. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўніца прыгнечанага класа, жанчына, якая была пазбаўлена правоў і сродкаў вытворчасці і з'яўлялася поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка. // Прыгонная сялянка. // Пра паднявольную, бяспраўную жанчыну, якая знаходзілася ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго-н. 2. Перан. Тая, хто пакорна, угодліва выконвае волю другога; духоўна залежная, бязвольная жанчына. 3. Перан.; чаго. Тая, хто поўнасцю падначаліла чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі.
- Рабаўладальніца, -ы. Жан. да рабаўладальнік. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўніца пануючага класа, якая валодае ўсімі сродкамі вытворчасці і рабамі.
- Рабаўласніца, -ы. Жан. да рабаўласнік. Тое, што і рабаўладальніца.
- Рабаўніца, -ы. Жан. да рабаўнік. Тая, хто рабуе каго-, што-н.; грабежніца.
- Работніца, -ы. Жан. да работнік. Жанчына, занятая работай; працаўніца. // Тая, хто можа выконваць работу, працаваць. 2. Тая, якая абслугоўвае каго-н. сваёй працай. // Наёмная сельскагаспадарчая рабочая; парабчанка. 3. Жанчына-рабочая.
- Рабфакаўка, –і, ДМ –каўцы; Р мн. –ак. Жан. да рабфакавец. Навучэнка рабфака.
- Рабыня, -і. Жан. да раб. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўніца прыгнечанага класа, жанчына, якая была пазбаўлена правоў і сродкаў вытворчасці і з'яўлялася поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка. // Прыгонная сялянка. // Пра паднявольную, бяспраўную жанчыну, якая знаходзіцца ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго-н. 2. Перан. Тая, хто пакорна, угодліва выконвае волю другога; духоўназалежная, бязвольная жанчына. 3. Перан.; чаго. Тая, якая поўнасцю падначаліла каму-н. сваю волю, свае ўчынкі.
- Равесніца, -ы. Жан. да равеснік. Жанчына аднаго ўзросту (або блізкая па ўзросту) з кім-н.
- Равуха, -і, ДМ -вусе. Разм. Жан. да равун. Тая, хто многа плача, раве (пра дзяцей).
- Рагатуха, -і, ДМ -тусе. Разм. Жан. да рагатун. Тая, хто любіць смяяцца, рагатаць; смяшлівая жанчына.
- Радыёслухачка, -і, ДМ –чцы; Р мн. –чак. Жан. да радыёслухач. Тая, хто слухае перадачы радыёвяшчання.
- Радыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да радыст. Работніца, якая абслугоўвае прыёмна-перадавальную радыёстанцыю.
- Разбіральшчыца, -ы. Жан. да разбіральшчык. Рабочая, якая займаецца разбіраннем жывёльных туш.
- Разбойніца, -ы. Жан. да разбойнік. Тая, хто займаецца разбоем, грабяжом. 2. Перан. Тая, хто прычыняе фізічныя або матэрыяльныя страты каму-н. 3. Пра тую, хто часта любіць уступаць у бойку. 4. Ужываецца як лаянкавае слова.
- Разбракоўшчыца, -ы. Жан. да разбракоўшчык. Рабочая, спецыялістка па разбракоўцы.
- Разведчыца, -ы. Жан. да разведчык. Тая, хто паслана ў разведку, якая ўваходзіць у склад разведкі. 2. Агент разведкі. 3. Спецыялістка па разведцы нетраў, па пошуках карысных выкапняў. // Перан. Пра першаадкрывальніцу, заснавальніцу чаго-н.
- Развозчыца, -ы. Жан. да развозчык. Тая, хто займаецца развозам чаго-н.
- Разгадчыца, -ы. Жан. да разгадчык. Тая, хто ўмее разгадваць, хто разгадвае што-н.
- Разгільдзяйка, -і, ДМ -дзяйцы; Р мн. –дзяек. Разм. Жан. да разгільдзяй. Нядбайная, безадказная ў працы, справах жанчына.
- Разгрузчыца, -ы. Жан. да разгрузчык. Жанчына, якая працуе на разгрузцы.
- Раздатчыца, -ы. Жан. да раздатчык. Жанчына, якая займаецца раздачай.
- Разліўшчыца, -ы. Жан. да разліўшчык. Жанчына, якая займаецца разліўкай чаго-н.
- Разлучніца, -ы. Жан. да разлучнік. 1. Разм. Тая, хто разлучыла, разлучае блізкіх адзін аднаму людзей. 2. Абл. Жанчына, якая развялася з мужам.
- Размалёўшчыца, -ы. Жан. да размалёўшчык. Спецыялістка па размалёўцы.
- Разметчыца, -ы. Жан. да разметчык. Спецыялістка па разметцы.
- Размотчыца, -ы. Жан. да размотчык. Рабочая, якая займаецца размоткай чаго-н.
- Разносчыца, -ы. Жан. да разносчык. 1. Тая, хто разносіць што-н. 2. Прадаўшчыца, якая вядзе гандаль уразнос.
- Разрадніца, -ы. Жан. да разраднік. Спартсменка, якая мае спартыўны разрад.
- Разразальшчыца, -ы. Жан. да разразальшчык. Жанчына, якая робіць разрэзку чаго-н.
- Разумніца, -ы. Жан. да разумнік. Разумная, разважлівая жанчына. // Разм. Іран. Тая, хто любіць разумнічаць, мудраваць, лічыць сябе разумнейшай за іншых.
- Разьбаўшчыца, -ы. Спец. Жан. да разьбаўшчык. Рабочая, спецыялістка па нарэзцы разьбы.
- Раманістка1, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да раманіст. Пісьменніца, аўтар раманаў.
- Раманістка2, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да раманіст. 1. Спецыялістка па раманістыцы. 2. Юрыстка, спецыялістка па рымскаму праву.
- Рамесніца, -ы. Жан. да рамеснік. Жанчына, якая займаецца саматужным вырабам чаго-н. 2. Перан. Тая, хто працуе без творчай думкі, па шаблону. 3. Разм. Вучаніца рамеснага вучылішча.
- Рапірыстка, -і, ДМ-стцы; Р мн. –так. Жан. да рапірыст. Спартсменка, якая займаецца фехтаваннем на рапірах.
- Расіянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да расіянін. Прадстаўніца народа, які жыве ў Расіі.
- Расказчыца, -ы. Жан. да расказчык. Тая, хто расказвае. // Артыстка, якая выступае з вуснымі расказамі.
- Расклейшчыца, -ы. Жан. да расклейшчык. Рабочая, якая расклейвае аб’явы, афішы і пад.
- Раскольніца, –ы. Жан. да раскольнік. 1. Тая, хто ўносіць раскол у якую-н. арганізацыю, садзейнічае расколу. 2. Паслядоўніца расколу; член раскольніцкай рэлігійнай секты; стараверка.
- Раскрадальніца, -ы. Жан. да раскрадальнік. Тая, хто раскрадае што-н.
- Раскройшчыца, -ы. Жан. да раскройшчык. Рабочая, якая займаецца раскроем чаго-н., спецыялістка па раскрою.
- Распакоўшчыца, -ы. Жан. да распакоўшчык. Рабочая, якая распакоўвае што-н.
- Распарадчыца, -ы. Жан. да распарадчык. Асоба, якая адказвае за даручаную ёй справу і непасрэдна кіруе ёй.
- Распаўсюджвальніца, -ы. Жан. да распаўсюджвальнік. Тая, хто займаецца распаўсюджваннем чаго-н.
- Распусніца, -ы. Жан. да распуснік. 1. Тая, хто вядзе распуснае жыццё. 2. Разм. Свавольніца.
- Рассыпшчыца, -ы. Жан. да рассыпшчык. Жанчына, якая займаецца рассыпкай тавару.
- Растратчыца, -ы. Жан. да растратчык. Тая, хто зрабіла растрату.
- Расфасоўшчыца, -ы. Жан. да расфасоўшчык. Жанчына, якая займаецца расфасоўкай.
- Расцэншчыца, -ы. Жан. да расцэншчык. Тая, хто вызначае расцэнкі на што-н.
- Расчаканшчыца, -ы. Жан. да расчаканшчык. Рабочая, спецыялістка па расчаканцы.
- Расшліхтоўшчыца, -ы. Жан. да расшліхтоўшчык. Рабочая тэкстыльнай вытворчасці, спецыялістка па расшліхтоўцы.
- Расшыфроўшчыца, -ы. Жан. да расшыфроўшчык. Спецыялістка па расшыфроўцы.
- Раўнівіца, -ы. Разм. Жан. да раўнівец. Раўнівая жанчына.
- Рафінавальшчыца, -ы. Жан. да рафінавальшчык. Работніца, спецыялістка па рафінаванню.
- Рацыяналістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да рацыяналіст. Тая, хто разважліва адносіцца да жыцця.
- Раялістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Кніжн. Жан. да раяліст. Прыхільніца каралеўскай улады.
- Роданачальніца, -ы. Жан. да роданачальнік. 1. Жанчына, ад якой вядзе свой пачатак які-н. род. 2. Перан. Тая, хто паклала пачатак развіццю чаго-н., заснавальніца.
- Родапачынальніца, -ы. Жан. да родапачынальнік. Тое, што і роданачальніца.
- Родзічка, -і, ДМ –чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да родзіч. Сваячка, жанчына блізкая па паходжанню.
- Рольшчыца, -ы. Жан. да рольшчык. Рабочая, якая абслугоўвае рол і ведае працэсам размолу папяровай масы.
- Рукавічніца, -ы. Жан. да рукавічнік. Майстрыха, якая вырабляе рукавіцы.
- Румынка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –ак. Жан. да румын. Прадстаўніца народнасці, якая пражывае ў Румыніі.
- Русінка, -і, ДМ -нцы; Р мн.–нак. Жан. да русін. Назва ўкраінак заходнеўкраінскіх зямель, якая мела найбольшае распаўсюджанне ў час іх знаходжання пад аўстра-венгерскім гнётам.
- Руцінёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да руцінёр. Тая, якая схільна да руціны, пазбаўленая пачуцця новага; кансерватарка.
- Рыбачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да рыбак. 1. Жанчына, якая займаецца лоўляй рыбы. 2. Жонка рыбака.
- Рыбніца, -ы. Жан. да рыбнік. Спецыялістка па рыбалоўству; работніца рыбных промыслаў.
- Рызіншчыца, -ы. Разм. Жан. да рызіншчык. Работніца рызінавай вытворчасці.
- Рызыкантка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан.да рызыкант. Смелая, адважная жанчына.
- Рымлянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да рымлянін. Грамадзянка старажытнай Рымскай дзяржавы. 2. Жыхарка горада Рыма.
- Рысавальшчыца, -ы. Жан. да рысавальшчык. Тая, хто займаецца рысаваннем, хто робіць малюнкі для чаго-н.
- Рэакцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да рэакцыянер. Прыхільніца палітычнай рэакцыі, вораг сацыяльнага і культурнага прагрэсу.
- Рэалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да рэаліст. 1. Жанчына, якая вызначаецца практычным падыходам да жыцця, цвярозымі адносінамі да рэальных абставін. 2. Прадстаўніца рэалізму ў літаратуры, мастацтве. 3. У дарэвалюцыйнай Расіі — вучаніца рэальнага вучылішча. 4. Паслядоўніца сярэдневяковага філасофскага рэалізму.
- Рэвальвершчыца, -ы. Жан. да рэвальвершчык. Токарка, якая працуе на рэвальверным станку.
- Рэвалюцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да рэвалюцыянер. Удзельніца рэвалюцыйнага руху, дзеячка рэвалюцыі. // Тая, хто робіць пераварот у якой-н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве).
- Рэгентка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да рэгент. Часовая правіцельніца манархічнай дзяржавы, якая ажыццяўляе вярхоўную ўладу замест манарха. 2. Дырыжорка хору, пераважна царкоўнага.
- Рэгістратарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да рэгістратар. 1. Службовая асоба ва ўстанове, якая праводзіць рэгістрацыю каго-, чаго-н. // Тая, хто рэгіструе каго-н., адзначае яўку каго-н. 2. Перан. Тая, хто адзначае, канстатуе бягучыя з'явы, падзеі.
- Рэгуліроўшчыца, -ы. Жан. да рэгуліроўшчык. 1. Тая, хто рэгулюе рух на скрыжаваннях, паваротах дарог, вуліц. 2. Тая, хто рэгулюе дзеянне якіх-н. механізмаў.
- Рэкардсменка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да рэкардсмен. 1. Спартсменка, якая ўстанавіла рэкорд. 2. Разм. Жанчына, якая дасягнула найбольшых поспехаў у вытворчай працы.
- Рэкардыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да рэкардыстка. Тое, што і рэкардсменка. 2. Тая, хто захапляецца рэкордамі, рэкардызмам.
- Рэнегатка, -і, ДМ –тцы, Р мн. –так. Жан. да рэнегат. Жанчына, якая адмовілася ад сваіх поглядаў і перайшла ў лагер праціўніка; здрадніца, праціўніца.
- Рэпатрыянтка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да рэпатрыянт. Асоба, якая вяртаецца на радзіму ў выніку рэпатрыяцыі.
- Рэспубліканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да рэспубліканец. 1. Прыхільніца рэспублікі, рэспубліканскага ладу. 2. Член буржуазнай рэспубліканскай партыі.
- Рэтраградка, -і, ДМ –дцы; Р мн. –дак. Жан. да рэтраград. Праціўніца прагрэсу, рэакцыянерка.
- Рэфармістка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да рэфарміст. Прыхільніца рэфармізму.
- Рэцыдывістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да рэцыдывіст. Асоба, якая пасля пакарання за зробленае злачынства, паўторна зрабіла злачынства.
- Рээмігрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да рээмігрант. Жанчына, якая вяртаецца на радзіму з эміграцыі.
Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Государственное учреждение образования
Государственное учреждение образования
Средняя школа №40 г. Витебска имени М.М. Громова