- Табасаранка, -і, ДМ -нцы; Р мн.–нак. Жан. да табасаранец. Прадстаўніца народнасці, якая гаворыць на адной з моў лезгінскай групы іберыйска-каўказскай сям'і і жыве ў Табасаранскім і Хіўскім раёнах Дагестана.
- Табельшчыца, -ы. Жан. да табельшчык. Работніца прадпрыемства, установы, якая вядзе ўлік яўкі на работу па табелю.
- Таварышка, -і, ДМ -шцы; Р мн. –шак. Жан. да таварыш. Жанчына, блізкая каму-небудзь па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця і пад. 2. Грамадзянка, жанчына ў савецкім грамадстве. // У тым жа значэнні пры прозвішчы, назве пасады, прафесіі і пад. У складзе зваротка або як зваротак. 3. Чалавек аднаго ўзросту з кім-н.; равесніца. 4. Уст. У назвах службовых асоб — памочніца, намесніца.
- Тагалезка, -і, ДМ -зцы; Р мн. –зак. Жан. да тагалез. Прадстаўніца народа Тога.
- Тагалка, -і, ДМ –лцы, Р мн. –лак. Жан. да тагал. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Філіпін.
- Таджычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да таджык. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Таджыкістана.
- Таёжніца, -ы. Жан. да таёжнік. Жанчына, якая жыве і працуе ў тайзе.
- Таксіроўшчыца, -ы. Жан. да таксіроўшчык. Служачая, якая займаецца таксіроўкай грузаў.
- Талачанка, -і, ДМ-нцы; Р мн. –нак. Разм. Жан. да талачанін. Удзельніца талакі.
- Талстоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. –товак. Жан. да талстовец. Паслядоўніца талстоўства.
- Талышка, -і, ДМ -шцы; Р мн. –шак. Жан. да талыш. Прадстаўніца народнасці, якая жыве ў паўднёва-ўсходняй частцы Азербайджана і Паўночным Іране.
- Тамілка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан. да таміл. Прадстаўніца народа, які жыве ў Індыі, Шры-Ланка, Малайзіі, Бірме, Аўстраліі.
- Танганка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да танганец. Прадстаўніца народа, карэннага насельніцтва астравоў Тонга (Палінезія).
- Тангутка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да тангут. Прадстаўніца качавога насельніцтва Тыбецкага нагор'я ў правінцыі Цінхай Кітайскай Народнай Рэспублікі.
- Танзанійка, -і, ДМ-нійцы; Р мн. –ніек. Жан. да танзаніец. Прадстаўніца народа Танзаніі.
- Танцоўшчыца, -ы. Жан. да танцоўшчык. 1. Тая, хто танцуе, умее танцаваць. Уст. Артыстка балета.
- Тапельніца, -ы. Жан. да тапельнік. Жанчына, якая ўтапілася або топіцца.
- Тапёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн.–рак. Уст. Жан. да тапёр. Музыкантка, якая іграла за грошы на танцавальных вечарах.
- Тапільшчыца, -ы. Жан. да тапільшчык. Тая, хто занімаецца тапленнем воску.
- Таптуха, -і, ДМ -тусе. Разм. Жан. да таптун. Тая, хто топчацца без справы, марудна выконвае што-небудзь.
- Тарпавальшчыца, -ы. Жан. да тарпавальшчык. Тая, хто ўкладае тарпы.
- Тартальшчыца, -ы. Жан. да тартальшчык. Рабочая, якая занята тартаннем.
- Тарфяніца, -ы. Жан. да тарфянік. Спецыялістка па торфу або рабочая торфараспрацовак.
- Тасёмачніца, -ы. Жан. да тасёмачнік. Жанчына, якая тчэ тасьму.
- Татарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да татарын. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Татарстана. 2. Прадстаўніца некаторых народнасцей цюркскай моўнай групы, якія жывуць у Паволжы, Сібіры, Крыме. 3. Прадстаўніца цюркскіх, мангольскіх і некаторых іншых плямён, аб'яднаных у 13-15 стст. у дзяржаву Залатой Арды.
- Татуіроўшчыца, -ы. Жан. да татуіроўшчык. Тая, хто робіць татуіроўку.
- Таўстуха, -і, ДМ -тусе. Разм. Жан. да таўстун. Тоўстая жанчына (радзей — дзяўчынка).
- Тафаларка, -і, ДМ –рцы, Р мн. –рак. Жан. да тафалар. Прадстаўніца народнасці, якая жыве ў Ніжнеўдзінскім раёне Іркуцкай вобласці.
- Тачыльшчыца, -ы. Жан. да тачыльшчык. Рабочая, якая займаецца навострываннем рэжучых інструментаў.
- Ткалля, -і. Разм. Жан. да ткач. Тое, што і ткачыха.
- Ткачыха, -і, ДМ -чысе. Жан. да ткач. Рабочая, майстарка, якая вырабляе тканіну на ткацкім станку.
- Тлумачальніца, -ы. Жан. да тлумачальнік. Тая, хто займаецца тлумачэннем, трактоўкай чаго-небудзь.
- Трактарыстка, -і, ДМ-тцы; Р мн. –так. Жан. да трактарыст. Вадзіцель трактара.
- Трамбавальшчыца, -ы. Жан. да трамбавальшчык. Рабочая, якая займаецца трамбоўкай.
- Трамвайшчыца, -ы. Жан. да трамвайшчык. Работніца або служачая трамвайнага транспарту.
- Транжырка, -і, ДМ-рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да транжыр. Тая, хто неразумна, марна траціць (грошы, маёмасць і пад.); марнатраўка.
- Транзітніца, -ы. Разм. Жан. да транзітнік. Транзітная пасажырка.
- Транспарціроўшчыца, -ы. Жан. да транспарціроўшчык. Рабочая, якая займаецца транспарціроўкай.
- Трапальшчыца, -ы. Жан. да трапальшчык. Рабочая, занятая трапаннем валакна.
- Трасцільшчыца, -ы. Жан. да трасцільшчык. Рабочая, якая займаецца трашчэннем пражы.
- Троечніца, -ы. Разм. Жан. да троечнік. Вучаніца, студэнтка, якая пастаянна атрымлівае тройкі за вучобу.
- Трыкатажніца, -ы. Жан. да трыкатажнік. Работніца трыкатажнай прамысловасці.
- Трэцеразрадніца, -ы. Разм. Жан. да трэцеразраднік. Спартсменка трэцяга разраду.
- Трэцякласніца, -ы. Жан. да трэцякласнік. Вучаніца трэцяга класа.
- Трэцякурсніца, -ы. Жан. да трэцякурснік. Студэнтка трэцяга курса.
- Туберкулёзніца, -ы. Разм. Жан. да туберкулёзнік. Жанчына, хворая туберкулёзам. 2. Спецыялістка па лячэнню туберкулёзу.
- Тубылка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан. да тубылец. Тое, што і туземка.
- Тувінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да тувінец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Тува.
- Туземка, -і, ДМ -мцы; Р мн. –мак. Жан. да туземец. Ураджэнка, карэнная жыхарка якой-н. краіны ці мясцовасці ў процілегласць прыезджай або чужаземцы; абарыгенка.
- Тунгуска, -і, ДМ -гусцы; Р мн. –сак. Жан. да тунгус. Устарэлая назва эвенак.
- Туніска, -і, ДМ -нісцы; Р мн. –сак. Жан. да тунісец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Туніса.
- Туркменка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да туркмен. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Туркменіі.
- Турчанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да турак. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Турцыі.
- Турыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да турыст. Тая, хто займаецца турызмам.
- Турэмшчыца, -ы. Жан. да турэмшчык. Наглядчыца ў турме.
- Тушавальшчыца, -ы. Жан. да тушавальшчык. Тая, хто займаецца тушаваннем, тушоўкай.
- Тыбетка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да тыбецец. Прадстаўніца карэннага насельніцтва вобласці Тыбет у Кітаі.
- Тынкоўшчыца, -ы. Жан. да тынкоўшчык. Рабочая, спецыялістка па тынкоўцы.
- Тыранка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Перан. Жан. да тыран. Жорсткая, дэспатычная жанчына, якая здзекуецца з каго-н., прычыняе мукі каму-н.
- Тысячніца, -ы. Жан. да тысячнік. Разм., уст. Багацейка, уладальніца тысячнага капіталу. 2. Разм. Перадавая рабочая, калгасніца, якая выконвае дзесяць і больш норм выпрацоўкі за змену. 3. Разм. Тая, хто налятала, наездзіла тысячу кіламетраў, зрабіла тысячу скачкоў з парашутам і пад.
- Тэасофка, -і, ДМ -фцы; Р мн. –фак. Жан. да тэасоф. Прыхільніца, паслядоўніца тэасофіі.
- Тэатралка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан. да тэатрал. Аматарка тэатра; частая наведвальніца тэатра.
- Тэатраманка, -і, ДМ-нцы; Р мн. –нак. Жан. да тэатраман. Празмернае захапленне тэатрам.
- Тэістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да тэіст. Паслядоўніца тэізму.
- Тэкінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да тэкінец. Прадстаўніца аднаго з буйных туркменскіх плямён, якое цяпер складае частку туркменскага народа.
- Тэкстыльшчыца, -ы. Жан. да тэкстыльшчык. Работніца тэкстыльнай прамысловасці.
- Тэлеглядачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да тэлеглядач. Тая, хто глядзіць тэлевізійныя перадачы.
- Тэлеграфістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да тэлеграфіст. Работніца тэлеграфа, якая прымае і перадае тэлеграмы.
- Тэледакументалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да тэледакументаліст. Тая, хто стварае дакументальныя тэлефільмы.
- Тэлеметрыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да тэлеметрыст. Жанчына-аператар, якая абслугоўвае апаратуру для тэлеметрычных вымярэнняў.
- Тэлетайпістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да тэлетайпіст. Тая, хто працуе на тэлетайпе.
- Тэлефаністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да тэлефаніст. Работніца тэлефоннай станцыі.
- Тэнісістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да тэнісіст. Ігрок у тэніс.
- Тэрарыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да тэрарыст. Прыхільніца і ўдзельніца актаў індывідуальнага тэрору.
- Тэўтонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да тэўтон. Прадстаўніца старажытных плямён германскага паходжання.
- Тэхработніца, -ы. Жан. да тэхработнік. Работніца, якая выконвае тэхнічную (не адказную) працу.
Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Государственное учреждение образования
Государственное учреждение образования
Средняя школа №40 г. Витебска имени М.М. Громова