Ф

Алфавіт

  1. Фабрыканціха, -і, ДМ –цісе. Разм. Жан. да фабрыкант. Жонка фабрыканта.
  2. Фаварытка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фаварыт. Любіміца важнай уплывовай асобы, пратэкцыю якой яна выкарыстоўвае для сваёй выгады. // Уст. Любоўніца знатнага мужчыны. // Тая, каму аддаюць перавагу, кім цікавяцца больш за іншых; улюбёнка каго-н. 2. У спорце — тая, якая мае найбольшыя шансы на першынство.
  3. Факельшчыца, . Жан. да факельшчык. Тая, хто нясе факел у час шэсця, працэсіі. 2. Тая, хто падпальвае што-н. пры дапамозе факела. // Перан. Тая, хто падбухторвае на вайну.
  4. Фальгаўшчыца, . Жан. да фальгаўшчык. Рабочая, якая вырабляе фольгу.
  5. Фалькларыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фалькларыст. Спецыялістка па фальклору.
  6. Фальцоўшчыца, . Жан. да фальцоўшчык. Рабочая, якая займаецца фальцоўкай.
  7. Фальшываманетчыца, . Жан. да фальшываманетчык. Тая, хто робіць фальшывыя грошы.
  8. Фанатычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да фанатык. Жанчына, слепа адданая сваёй веры і нецярпімая да іншых вераванняў і іншаверцаў. 2. Перан. Жанчына, цалкам адданая сваім ідэям і перакананням.
  9. Фанероўшчыца, . Жан. да фанероўшчык. Рабочая, якая займаецца фанероўкай.
  10. Фанетыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фанетыст. Спецыялістка ў галіне фанетыкі.
  11. Фантазёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да фантазёр. Тая, хто любіць фантазіраваць.
  12. Фантастка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фантаст. Жанчына з багата развітай фантазіяй. 2. Фантазёрка, летуценніца, якая імкнецца здзейсніць фантастычныя мары, задумы. 3. Пісьменніца, якая выкарыстоўвае фантастычныя сюжэты.
  13. Фарбавальшчыца, . Жан. да фарбавальшчык. Рабочая, спецыяліст па фарбавальнай справе.
  14. Фармазонка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Разм., уст. Жан. да фармазон. Тое, што франкамасонка. // Перан. Вальнадумка. // Ужываецца як лаянкавае слова.
  15. Фармалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фармаліст. Тая, хто фармальна, на шкоду справе, адносіцца да чаго-н. 2. Паслядоўніца фармалізму.
  16. Фармоўшчыца, . Жан. да фармоўшчык. Рабочая, спецыялістка па фармоўцы.
  17. Фарсуншчыца, . Жан. да фарсуншчык. Рабочая, якая абслугоўвае фарсунку.
  18. Фарсуха, -і, ДМ -сусе. Разм. Жан. да фарсун. Тая, хто любіць фарсіць.
  19. Фартэпіяністка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да фартэпіяніст. Выканаўца музычных твораў на фартэпіяна.
  20. Фарцоўшчыца, . Разм. Жан. да фарцоўшчык. Тая, хто займаецца фарцоўкай.
  21. Фарысейка, -і, ДМ -сейцы; Р мн. –сеек. Перан. Жан. да фарысей. Ханжа, крывадушніца.
  22. Фасоншчыца, . Жан. да фасоншчык. Рабочая, якая займаецца фасоннымі работамі.
  23. Фасоўшчыца, . Жан. да фасоўшчык. Рабочая, занятая фасоўкай.
  24. Фаталістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Кніжн. Жан. да фаталіст. Чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу.
  25. Фашыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фашыст. Прыхільніца фашызму; член фашысцкай арганізацыі.
  26. Феадалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Гіст. Жан. да феадал. Прадстаўніца пануючага класа пры феадалізме. // Памешчыца-прыгонніца.
  27. Федэралістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да федэраліст. Прыхільніца федэралізму.
  28. Фельетаністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фельетаніст. Тая, якая піша фельетоны.
  29. Фельчарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да фельчар. Медыцынскі работнік, які мае сярэднюю медыцынскую адукацыю.
  30. Феміністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фемініст. Прадстаўніца фемiнізму.
  31. Фермерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да фермер. Уладальніца або арандатарка фермы.
  32. Фермерыха, -і, ДМ –рысе. Разм. Жан. да фермер. Жонка фермера.
  33. Фігурантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Уст. Жан. да фігурант. Жан. да фігурант. 1. Танцоўшчыца ў групавых балетных выступленнях. Драматычная актрыса, якая іграе ролі без слоў.
  34. Фігурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фігурыст. Спартсменка, якая займаецца фігурным катаннем.
  35. Фідэістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фідэіст. Паслядоўніца фідэізму.
  36. Фізіянамістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фізіянаміст. Тая, хто распазнае па рухах і міміцы твару характар, унутраны стан чалавека.
  37. Фізкультурніца, -ы. Жан. да фізкультурнік. Тая, якая сістэматычна або прафесіянальна займаецца фізкультурай; спартсменка. 2. Разм. Выкладчыца фізкультуры.
  38. Філакартыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да філакартыст. Тая, якая займаецца філакартыяй.
  39. Філантропка, -і, ДМ -пцы; Р мн. –пак. Жан. да філантроп. Тая, якая займаецца філантропіяй.
  40. Філатэлістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да філатэліст. Тая, якая займаецца калекцыяніраваннем марак.
  41. Філіграншчыца, -ы. Жан. да філіграншчык. Спецыялістка па вырабу філіграні.
  42. Філіпінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да філіпінец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Філіпін.
  43. Філістымлянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да філістымлянін. Прадстаўніца старажытнага народа, які насяляў паўднёвую частку ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора.
  44. Філуменістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да філуменіст. Тая, якая займаецца філуменіяй.
  45. Фіналістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фіналіст. Удзельніца фіналу.
  46. Фінансістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да фінансіст. 1. Спецыялістка па вядзенню фінансавых аперацый. // Спецыялістка ў галіне фінансавых навук. 2. Уладальніца фінансаў, капіталаў; капіталістка, банкірка.
  47. Фінікійка, -і, ДМ -кійцы; Р мн. –кіек. Жан. да фінікіец. Прадстаўніца народа, які складаў асноўнае насельніцтва Фінікіі.
  48. Фінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да фін. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Фінляндыі.
  49. Фінляндка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да фінляндзец. Жыхарка Фінляндыі.
  50. Фіскалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Разм., перан. Жан. да фіскал. Даносчыца, паклёпніца.
  51. Фламандка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да фламандзец. Прадстаўніца народа, які насяляе поўнач Бельгіі і частку французскай Фландрыі.
  52. Фларэнтыйка, -і, ДМ -тыйцы; Р мн. –тыек. Жан. да фларэнтыец. Жыхарка Фларэнцыі.
  53. Флейтыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да флейтыст. Музыкантка, якая іграе на флейце.
  54. Фокусніца, . Жан. да фокуснік. Тая, якая паказвае фокусы. 2. Перан., разм. Жанчына, здольная да хітрыкаў, махлярства; спрытнюга.
  55. Фразёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да фразёр. Жанчына, якая любіць гаварыць напышлівыя фразы.
  56. Фракійка, -і, ДМ -кійцы; Р мн. –кіек. Жан. да фракіец. Прадстаўніца старажытных плямён, якія насялялі тэрыторыю Балкан і частку Малой Азіі.
  57. Фракцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да фракцыянер. Член якой-н. фракцыі.
  58. Франкмасонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да франкамасон. Тое, што і масонка.
  59. Франтавічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да франтавік. Тая, якая знаходзіцца або знаходзілася ў час вайны на фронце.
  60. Франціха, -і, ДМ –цісе. Разм. Жан. да франт. Жанчына, якая любіць модна прыбірацца; модніца.
  61. Францужанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да француз. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Францыі.
  62. Фрыгійка, -і, ДМ -гійцы; Р мн. –гіек. Жан. да фрыгіец. Прадстаўніца малаазіяцкай народнасці, якая жыла да н. э. на ўзбярэжжы Мармуровага мора.
  63. Фрэзероўшчыца, -ы. Жан. да фрэзероўшчык. Рабочая, якая працуе на фрэзерным станку.
  64. Футаральшчыца, -ы. Жан. да футаральшчык. Тое, што і футляршчыца.
  65. Футляршчыца, . Жан. да футляршчык. Майстарка, якая робіць футляры.
  66. Футроўшчыца, . Жан. да футроўшчык. Тая, якая гандлюе футрамі.
  67. Футурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да футурыст. Паслядоўніца, прыхільніца футурызму.