Ч

Алфавіт

  1. Чабанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да чабан. Пастушка, якая пасе авечы статак.
  2. Чаёўніца, . Разм. Жан. да чаёўнік. Любіцельніца піць чай.
  3. Чалабітчыца, . Жан. да чалабітчык. Тая, хто звяртаецца з чалабітнай, прасіцелька, ісціца.
  4. Чалядзінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да чалядзін. 1. Дваровая дзяўчына, служанка ў панскім доме. 2. Тая, хто належыць да чэлядзі.
  5. Чамаданшчыца, . Жан. да чамаданшчык. Майстарка, якая вырабляе чамаданы.
  6. Чарадзейка, -і, ДМ -дзейцы; Р мн. –дзеек. Жан. да чарадзей. 1. Чараўніца, вядзьмарка. 2. Перан. Тая, хто зачароўвае, захапляе, чаруе чым-н.
  7. Чараміска, -і, ДМ -місцы; Р мн. –сак. Жан. да чараміс. Тое, што і марыйка.
  8. Чарапічніца, . Жан. да чарапічнік. Тая, хто вырабляе чарапіцу.
  9. Чараўніца, . Жан. да чараўнік. 1. У казках і павер’ях – тая, хто можа чараваць, валодае чарамі, вядзьмарка. 2. Знахарка. 3. Перан. Пра незвычайна прыгожую жанчыну.
  10. Чаркешанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да чэркес. Прадстаўніца народа, які насяляе Карачаева-Чаркесію.
  11. Чарнагорка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да чарнагорац. Прадстаўніца паўднёваславянскага народа, што складае асноўнае насельніцтва Чарнагорыі.
  12. Чарніца, -ы. Уст. Жан. да чарнец. Манахіня.
  13. Чарпальшчыца, . Жан. да чарпальшчык. Рабочая, якая займаецца чэрпаннем.
  14. Чарцёжніца, . Жан. да чарцёжнік. Спецыялістка па чарчэнню, па выкананню чарцёжных работ.
  15. Часальшчыца, . Жан. да часальшчык. Рабочая, якая займаецца часаннем воўны, ільну і пад.
  16. Частушачніца, . Жан. да частушачнік. 1. Выканаўца частушак. 2. Аўтарка частушак.
  17. Чацвёрачніца, . Разм. Жан. да чацвёрачнік. Вучаніца, студэнтка, якая пастаянна атрымлівае чацвёркі.
  18. Чацвёртакласніца, . Жан. да чацвёртакласнік. Вучаніца чацвёртага класа.
  19. Чацвёртакурсніца, . Жан. да чацвёртакурснік. Студэнтка або навучэнка чацвёртага курса.
  20. Чачэнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да чачэнец. Прадстаўніца народа Чачні.
  21. Чувашка, -і, ДМ -шцы; Р мн. –шак. Жан. да чуваш. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Чувашыі.
  22. Чужаземка, -і, ДМ -мцы; Р мн. –мак. Жан. да чужаземец. Жанчына з чужой краіны, чужаземка.
  23. Чукчанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да чукча. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Чукоткі.
  24. Чыгуначніца, . Жан. да чыгуначнік. Работніца чыгуначнага транспарту.
  25. Чылійка, -і, ДМ -лійцы; Р мн.–ліек. Жан. да чыліец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Чылі.
  26. Чыноўніца, . Жан. да чыноўнік. Жонка чыноўніка.
  27. Чыстаплюйка, -і, ДМ -плюйцы; Р мн. –плюек. Разм., пагард. Жан. да чыстаплюй. Жанчына, якая не любіць чорнай працы, грэбуе ёю. // Перан. Чалавек, які абмінае заганы жыцця, не імкнецца змагацца з імі.
  28. Чысцільшчыца, . Жан. да чысцільшчык. Тая, хто па прафесіі займаецца чысткай.
  29. Чытальніца, . Жан. да чытальнік. Жанчына, якая з высокім майстэрствам чытае творы мастацкай літаратуры; артыстка, дэкламатарка, якая выступае з чытаннем.
  30. Чытачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да чытач. Тая, хто чытае якія-н. творы, да каго звернуты творы пісьменнасці. 2. Наведвальніца, абанент грамадскай бібліятэкі, чытальні.
  31. Чэкістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да чэкіст. Супрацоўнік Чэка.
  32. Чэмпіёнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да чэмпіён. Званне пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, гульнях на першынство, а таксама асоба, удастоеная такога звання.
  33. Чэрававяшчальніца, . Жан. да чэрававяшчальнік. Тая, якая мае здольнасць да чэрававяшчання.
  34. Чэшка, -і, ДМ -шцы; Р мн. –шак. Жан. да чэх. Прадстаўніца заходнеславянскага народа, які складае асноўнае насельніцтва Чэхіі.