- Шаброўшчыца, -ы. Жан. да шаброўшчык. Рабочая, якая займаецца шаброўкай.
- Шавіністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шавініст. Прыхільніца шавінізму.
- Шакаладніца, -ы. Жан. да шакаладнік. Тая, хто вырабляе шакалад.
- Шалапутка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да шалапут. Легкадумная, пустая жанчына; баламутка; свавольніца.
- Шалахвостка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм., неадабр. Жан. да шалахвост. Легкадумная жанчына.
- Шаманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да шаман. Чараўніца, знахарка ў народаў, рэлігія якіх заснавана на кульце духаў, на магіі.
- Шантажыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шантажыст. Тая, хто займаецца шантажом, дамагаецца чаго-н. шляхам шантажу.
- Шапачніца, -ы. Жан. да шапачнік. Майстарка, якая шые шапкі.
- Шаптуха, -і, ДМ –тусе. Жан. да шаптун. Тая, хто шэпча або шэпчацца з кім-н. 2. Тая, хто займаецца даносамі, тайна паклёпнічае, распаўсюджвае якія-н. чуткі. 3. Знахарка, чараўніца.
- Шарлатанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да шарлатан. Жанчына, якая выдае сябе за знаўцу, спецыялістку; падманшчыцу, махлярку.
- Шасцікласніца, -ы. Жан. да шасцікласнік. Вучаніца шостага класа.
- Шатландка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да шатландзец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Шатландыі.
- Шатэнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да шатэн. Жанчына з цёмна-русымі, каштанавымі валасамі.
- Шаўкаводка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да шаўкавод. Спецыялістка па шаўкаводству.
- Шаўчыха, -і, ДМ –чысе. Разм. Жан. да шавец. Жонка шаўца.
- Шаферка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да шафер. Старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе.
- Шахіня, -і. Жан. да шах. Жонка шаха.
- Шахматыстка, і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шахматыст. Жанчына-ігрок у шахматы.
- Шахрайка, -і, ДМ -райцы; Р мн. –раек. Разм., пагард. Жан. да шахрай. Махлярка, жанчына, якая любіць пажывіцца за кошт іншых.
- Шахцёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да шахцёр. Горнарабочая, якая працуе ў шахце.
- Шашыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шашыст. Жанчына-ігрок у шашкі.
- Швабка, -і, ДМ -бцы; Р мн. –бак. Жан. да шваб. Прадстаўніца абласной групы нямецкага насельніцтва былога герцагства Швабія.
- Швагерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да швагер. Жончына сястра.
- Шведка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да швед. Прадстаўніца народа скандынаўскай групы, якая складае асноўнае насельніцтва Швецыі.
- Швейніца, -ы. Жан. да швейнік. Работніца швейнай прамысловасці.
- Швейцарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да швейцарац. Прадстаўніца насельніцтва Швейцарыі.
- Шклографістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шклографіст. Рабочая, спецыялістка па шклаграфіі.
- Шклярусніца, -ы. Жан. да шкляруснік. Майстарка, якая вырабляе ўпрыгожанні са шклярусу.
- Шкодніца, -ы. Жан. да шкоднік. Небяспечная жанчына, вораг; ненавісніца. // Разм. Шкадлівая, шкодная жанчына.
- Школьніца, -ы. Жан. да школьнік. Вучаніца пачатковай ці сярэдняй школы.
- Шліфавальшчыца, -ы. Жан. да шліфавальшчык. Рабочая, спецыялістка па шліфаванню.
- Шліхтавальшчыца, -ы. Спец. Жан. да шліхтавальшчык. Рабочая, якая займаецца шліхтаваннем.
- Шляхцянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Гіст. Жан. да шляхціц. Польская дробнапамесная дваранка.
- Шорка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да шорац. Прадстаўніца народнасці, якая жыве ў Кемераўскай вобласці Расіі і ў Хакасіі.
- Шоўкаматальшчыца, -ы. Жан. да шоўкаматальшчык. Рабочая, якая займаецца шоўкаматаннем.
- Шпаклёўшчыца, -ы. Жан. да шпаклёўшчык. Рабочая, якая займаецца шпаклёўкай.
- Шпіёнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да шпіён. Звычайна засакрэчаная асоба, якая тайна збірае або крадзе звесткі, дакументы, што складаюць дзяржаўную або ваенную тайну, з мэтай перадачы іх іншай дзяржаве. // Разм. Тая, хто сочыць за кім-н., падпільноўвае каго-н., даносіць на каго-н.
- Шпульніца, -ы. Жан. да шпульнік. У ткацтве – рабочая, якая займаецца замотваннем нітак або пражы на шпулькі.
- Штампоўшчыца, -ы. Жан. да штампоўшчык. Рабочая, спецыялістка па штампоўцы.
- Штукарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да штукар. Артыстка, якая паказвае фокусы. 2. Тая, хто вырабляе розныя складаныя мудрагелістыя рэчы; майстарка, вынаходца. 3. Тая, хто схільна да выдумак, хітрыкаў, махлярства; выдумшчыца, жартаўніца.
- Штундыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да штундыст. Паслядоўніца штундызму; член, удзельніца штунды.
- Шукальніца, -ы. Жан. да шукальнік. Жанчына, занятая пошукамі чаго-н.
- Шчабятуха, -і, ДМ –тусе. Перан., разм. Жан. да шчабятун. Пра жанчыну, дзяўчынку, якая хутка, бесперастанку гаворыць.
- Шчасліўка, -і, ДМ -ліўцы; Р мн. –лівак. Жан. да шчаслівец. Шчаслівая жанчына; тая, якой шанцуе.
- Шызафрэнічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да шызафрэнік. Хворая на шызафрэнію.
- Шыітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шыіт. Мусульманка, паслядоўніца шыізму.
- Шынкарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Уст. Жан. да шынкар. Уладальніца шынка або прадаўшчыца спіртных напіткаў у ім. 2. Асоба, якая займаецца шынкарствам.
Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Государственное учреждение образования
Государственное учреждение образования
Средняя школа №40 г. Витебска имени М.М. Громова