Э

Алфавіт

  1. Эвенка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да эвен. Прадстаўніца народнасці, якая жыве на ўзбярэжжы Ахоцкага мора і ў паўночных раёнах Якуціі.
  2. Эвенкійка, -і, ДМ -кійцы; Р мн. –кіек. Жан. да эвенк. Тое, што і эвенка.
  3. Эгаістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да эгаіст. Жанчына, якой уласцівы эгаізм, себялюбка.
  4. Эгацэнтрыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да эгацэнтрыст. Жанчына, якой уласцівы эгацэнтрызм; тая, хто лічыць сябе цэнтрам сусвету.
  5. Эквадорка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да эквадорац. Прадстаўніца насельніцтва Эквадора.
  6. Эквілібрыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да эквілібрыст. Цыркавая артыстка, якая займаецца эквілібрыстыкай. // Перан. Жанчына, якая праяўляе незвычайную спрытнасць, выкрутлівасць у паводзінах, спрэчках.
  7. Экскаватаршчыца, . Жан. да экскаватаршчык. Тая, хто працуе на экскаватары.
  8. Экскурсантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да экскурсант. Удзельніца экскурсіі.
  9. Экспатрыянтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да экспатрыянт. Асоба, якая правяла экспатрыяцыю ці трапіла пад яе ўздзеянне.
  10. Экспедытарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да экспедытар. Асоба, якая займаецца экспедыцыяй. 2. Начальніца аддзялення ў некаторых установах дарэвалюцыйнай Расіі.
  11. Эксплуататарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да эксплуататар. Тая, якая эксплуатуе працоўных, прысвойвае сабе вынікі чужой працы.
  12. Экспрэсіяністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да экспрэсіяніст. Паслядоўніца экспрэсіянізму.
  13. Электразваршчыца, . Жан. да электразваршчык. Рабочая, спецыялістка па электразварцы.
  14. Электракаршчыца, -ы. Жан. да электракаршчык. Вадзіцелька электракара.
  15. Электрамантажніца, . Жан. да электрамантажнік. Спецыялістка па электрамантажу.
  16. Эліністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да элініст. Паклонніца і знаўца старажытнай Грэцыі, элінскай культуры; спецыялістка ў галіне старагрэчаскай філалогіі.
  17. Элінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да элін. Прадстаўніца старажытных грэкаў.// Высок. Грачанка.
  18. Эмаліроўшчыца, . Жан. да эмаліроўшчык. Майстарка, якая займаецца эмаліроўкай.
  19. Эмігрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн.–так. Жан. да эмігрант. Жанчына, якая перасялілася са сваёй айчыны ў іншую краіну па палітычных ці іншых прычынах.
  20. Энка, -і, ДМ -энцы; Р мн. –энак. Жан. да энец. Прадстаўніца малаколькаснай народнасці ў Таймырскай акрузе.
  21. Энтузіястка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да энтузіяст. Жанчына, ахопленая энтузіязмам, натхнёная чым-н. // Жанчына, якая ўсе сілы аддае якой-н. справе, шчырая прыхільніца чаго-н.
  22. Энцыклапедыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да энцыклапедыст. Усебакова адукаваная жанчына, дасведчаная ў розных галінах ведаў.
  23. Эпілептычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да эпілептык. Жанчына, якая хварэе на эпілепсію.
  24. Эратаманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Кніжн. Жан. да эратаман. Жанчына, якая пакутуе ад эратаманіі, схільна да эратаманіі.
  25. Эрзянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да эрзянін. Прадстаўніца этнаграфічнай групы мардоўскага народа.
  26. Эрудытка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да эрудыт. Тая, якая мае вялікую эрудыцыю.
  27. Эрцгерцагіня, -і. Жан. да эрцгерцаг. Жонка ці дачка эрцгерцага.
  28. Эскімоска, -і, ДМ -мосцы; Р мн. –сак. Жан. да эскімос. Прадстаўніца народнасці, якая жыве на палярным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у Грэнландыі, а таксама ў Чукоцкай акрузе і на востраве Урангеля.
  29. Эсперантыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да эсперантыст. Тая, хто карыстаецца мовай эсперанта, спецыялістка па эсперанта.
  30. Эстонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да эстонец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Эстоніі.
  31. Эстрадніца, . Разм. Жан. да эстраднік. Артыстка эстрады.
  32. Эстэтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да эстэт. 1. Прыхільніца адарванага ад жыцця “чыстага мастацтва”, эстэтызму. 2. Паклонніца, прыхільніца ўсяго прыгожага, вытанчанага.
  33. Эсэрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да эсэр. Сацыялістка-рэвалюцыянерка, прадстаўніца дробнабуржуазнай партыі ў Расіі.
  34. Этруска, -і, ДМ -русцы; Р мн. –сак. Жан. да этрус. Прадстаўніца аднаго з народаў старажытнай Італіі.
  35. Этыкетчыца, . Жан. да этыкетчык. Рабочая, спецыялістка па вырабу этыкетак.
  36. Эфіопка, -і, ДМ -пцы; Р мн. –пак. Жан. да эфіоп. Прадстаўніца насельніцтва Эфіопіі.
  37. Эфіраманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да эфіраман. Жанчына, якая хварэе эфіраманіяй.