- Юбілярка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да юбіляр. Тая, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.
- Югаслаўка, -і, ДМ -лаўцы; Р мн. –лавак. Жан. да югаслаў. У мінулым прадстаўніца насельніцтва Югаславіі.
- Юзістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Спец. Жан. да юзіст. Тэлеграфістка, якая працуе на юзе.
- Юкагірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да юкагір. Прадстаўніца народа, які жыве ў Якуцкай і Магаданскай абласцях.
- Юначка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да юнак. Асоба жаночага полу, якая не дасягнула сталасці, маладая дзяўчына.
- Юніёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да юніёр. Маладая спартсменка, дасягненні якой ацэньваюцца па асобаму ўзроставаму разраду.
- Юнкорка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да юнкор. Юная карэспандэнтка, юначка, якая піша і друкаецца ў якім-н. перыядычным выданні, звычайна маладзёжным.
- Юннатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да юннат. Юная натуралістка; удзельніца гуртка па вывучэнню прыроды.
- Юрыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да юрыст. Спецыялістка ў галіне юрыспрудэнцыі, практычная дзеячка ў галіне права.
Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Государственное учреждение образования
Государственное учреждение образования
Средняя школа №40 г. Витебска имени М.М. Громова