Я

Алфавіт

  1. Яванка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да яванец. Прадстаўніца інданезійскага народа, які жыве на некаторых астравах Малайскага архіпелага.
  2. Ягадніца,. Разм. Жан. да ягаднік. Тая, хто збірае або любіць збіраць ягады.
  3. Язычніца,. Жан. да язычнік. Паслядоўніца язычніцтва, ідалапаклонніца.
  4. Якутка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да якут. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Якуціі.
  5. Ямайка, -і, ДМ -ямайцы; Р мн. –ямаек. Жан. да ямаец. Прадстаўніца насельніцтва Ямайкі.
  6. Японка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да японец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Японіі.
  7. Яўрэйка, -і, ДМ -рэйцы; Р мн. –рэек. Жан. да яўрэй. Прадстаўніца народа семіцкай моўнай групы, які аб’яднаны агульным паходжаннем і, часткова, рэлігіяй, які жыве ў розных краінах.