I

Алфавіт

  1. Іарданка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да іарданец. Жыхарка Іарданіі.
  2. Іберыйка, -і, ДМ -рыйцы, Р мн.–ек. Жан. да іберыец. Прадстаўніца старажытных усходнегрузінскіх плямёнаў, якія насялялі Іберыю (старажытная назва Усходняй Грузіі). 2. Прадстаўніца групы плямён, якія насялялі старажытную Іспанію.
  3. Іголачніца, . Жан. да іголачнік. Майстарка, якая вырабляе іголкі.
  4. Ігольшчыца, . Жан. да ігольшчык. Майстарка, якая вырабляе іголкі.
  5. Ігумення, -і. Жан. да ігумен. Настаяцельніца жаночага праваслаўнага манастыра.
  6. Ідыётка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да ідыёт. 1. Разумова адсталая, недаразвітая, прыдуркаватая жанчына. 2. Разм. Лаянк. Дурніца, тупіца.
  7. Ідэалістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Разм. Жан. да ідэаліст. Жанчына, схільная ідэалізаваць, прыхарошваць рэчаіснасць.
  8. Іегавістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да іегавіст. Прадстаўніца адной з найбольш рэакцыйных рэлігійных сект.
  9. Іжорка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да іжорац. Прадстаўніца малалікага народа, які жыве ў Ламаносаўскім і Кінгісенскім раёнах Ленінградскай вобласці.
  10. Ізаліроўшчыца, -ы. Жан. да ізаліроўшчык. Рабочая, якая займаецца ізаліроўкай чаго-н.
  11. Ізраільцянка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да ізраільцянін. Гіст. Прадстаўніца старажытнаяўрэйскіх плямёнаў. 2. Грамадзянка дзяржавы Ізраіль.
  12. Ілгуння, -і. Жан. да ілгун. Непраўдзівы чалавек; выдумшчыца, хлуслівая жанчына.
  13. Ілірыйка, -і, ДМ -рыйцы, Р мн. –рыек. Гіст. Жан. да ілірыец. Прадстаўніца плямёнаў, якія насялялі ў старажытнасці Балканскі паўвостраў.
  14. Ільнаводка, -і, ДМ -дцы, Р мн. –дак. Жан. да ільнавод. Тая, хто вырошчвае лён.
  15. Імажыністка, -і, ДМ -тцы, Р мн.–так. Жан. да імажыніст. Паслядоўніца імажынізму.
  16. Імерэцінка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да імерэцін. Прадстаўніца грузінаў, якія насяляюць Імерэцію – гістарычную вобласць Грузіі.
  17. Імігрантка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да імігрант. Перасяленка з якой-н. краіны.
  18. Імпрэсіяністка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да імпрэсіяніст. Паслядоўніца імпрэсіянізму.
  19. Імянінніца, -ы. Жан. да імяніннік. 1. Чалавек у дзень сваіх імянін або ў дзень свайго нараджэння. 2. Перан. Жарт. Гераіня дня.
  20. Інгушка, -і, ДМ -шцы, Р мн. –шак. Жан. да інгуш. Прадстаўніца народа, які з'яўляецца карэнным насельніцтвам Інгушэціі.
  21. Інданезійка, -і, ДМ -зійцы, Р мн. –зіек. Жан. да інданезіец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Інданезіі.
  22. Індуска, -і, ДМ -дусцы, Р мн. –сак. Жан. да індус. Паслядоўніца індуізму. 2. Устарэлая назва прадстаўніцы карэннага насельніцтва Індыі; індыянка.
  23. Індывідуалістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да індывідуаліст. Жанчына, якая праяўляе індывідуалізм у паводзінах, поглядах.
  24. Індыянка1, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да індзеец. Прадстаўніца карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык і захаваліся цяпер толькі ў некаторых раёнах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.
  25. Індыянка2, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да індыец. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Індыі незалежна ад рэлігійнай, нацыянальнай ці каставай прыналежнасці.
  26. Ініцыятарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Разм. Жан. да ініцыятар. Тая, хто праяўляе ініцыятыву, робіць пачын якой-н. справе; пачынальніца.
  27. Інкубатаршчыца, -ы. Жан. да інкубатаршчык. Работніца інкубатара.
  28. Інструктарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. -рак. Разм. Жан. да інструктар. Супрацоўніца якой-н. установы, што кантралюе дзейнасць іншых арганізацый, інструктуе, як правільна арганізаваць работу. 2. Спецыялістка, якая вучыць і дапамагае правільна наладзіць якую-н. справу.
  29. Інтрыганка, -і, ДМ -цы, Р мн. -нак. Жан. да інтрыган. Тая, хто робіць інтрыгі, нагаворшчыца.
  30. Інтэлігентка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да інтэлігент. Асоба, якая належыць да інтэлігенцыі; чалавек разумовай працы.
  31. Інтэрнацыяналістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да інтэрнацыяналіст. Прыхільніца, паслядоўніца інтэрнацыяналізму.
  32. Інфанта, -ы, ДМ -нце. Жан. да інфант. У манархічнай Іспаніі і Партугаліі — тытул, які прысвойваўся дочкам караля, а таксама асоба, якая мела гэты тытул.
  33. Іншаверка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Уст. Жан. да іншаверац. Чалавек іншай, не пануючай веры або рэлігіі.
  34. Іншаземка, -і, ДМ -мцы, Р мн. –мак. Жан. да іншаземец. Жанчына з іншай краіны; чужаземка.
  35. Іншакраінка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да іншакраінец. Чужаземка, іншаземка.
  36. Іншапляменніца, -ы. Уст. Жан. да іншапляменнік. Жанчына, якая належыць да іншага племені, да іншай народнасці.
  37. Іракезка, -і, ДМ -зцы, Р мн. -зак. Жан. да іракез. Прадстаўніца групы індзейскіх плямён у Паўночнай Амерыцы, роднасных па мове.
  38. Іраністка, -і, ДМ -тцы, Р мн. -так. Жан. да іраніст. Спецыялістка па іраністыцы.
  39. Іранка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да іранец. Прадстаўніца насельніцтва Ірана.
  40. Ірландка, -і, ДМ -дцы, Р мн. –дак. Жан. да ірландзец. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Ірландыі.
  41. Ісландка, -і, ДМ -дцы, Р мн. –дак. Прадстаўніца народа, асноўнага насельніцтва Ісландыі.
  42. Іспаністка, -і, ДМ -тцы, Р мн.–так. Жан. да іспаніст. Спецыялістка ў галіне іспаністыкі.
  43. Іспанка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да іспанец. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Іспаніі.
  44. Істэрычка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да істэрык. Тая, хто хварэе на істэрыю.
  45. Ісціца, -ы. Жан. да ісцец. Асоба, якая прад'яўляе іск.
  46. Італьянка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да італьянец. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Італіі.
  47. Ітэльменка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да ітэльмен. Прадстаўніца старажытнага насельніцтва паўвострава Камчаткі, камчадалка.
  48. Іудзейка, -і, ДМ -йцы, Р мн. –еек. Жан. да іудзей. Першапачаткова жыхарка Іудзеі, пазней яўрэйка наогул.