А

Алфавіт

  1. Абадранка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Разм. Жан. да абадранец. Тая, хто ходзіць у падраным, зношаным адзенні.
  2. Абазінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да абазін. Прадстаўніца народа, які жыве ў Карачаева-Чаркесіі.
  3. Абараначніца,-ы. Разм. Жан. да абараначнік. Тая, хто пячэ або прадае абаранкі.
  4. Абатыса, -ы. Жан. да абат. Ігумення каталіцкага жаночага манастыра.
  5. Абармотка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да абармот. Чалавек, учынкі і паводзіны якога выклікаюць абурэнне, агіду; нягодніца, грубіянка, ашуканка.
  6. Абвяшчальніца, -ы. Жан. да абвяшчальнік. Асоба, якая абвяшчае што-н.
  7. Абівальшчыца, -ы. Жан. да абівальшчык. Спецыялістка па абіўцы мэблі.
  8. Абісінка -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да абісінец. Ранейшая назва эфіопкі.
  9. Абітурыентка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да абітурыент. Вучаніца, якая канчае сярэднюю школу, а таксама выпускніца, якая паступае ў ВНУ.
  10. Абіўшчыца, -ы. Жан. да абіўшчык. Спецыялістка па абіўцы мэблі.
  11. Абкатчыца, -ы. Жан. да абкатчык. Спецыялістка па абкатцы.
  12. Абкладчыца, -ы. Жан. да абкладчык. Рабочая, якая займаецца абкладваннем чаго-н.
  13. Абклейшчыца, -ы. Жан. да абклейшчык. Рабочая, якая займаецца абклейкай чаго-н.
  14. Абліцоўшчыца, -ы. Жан. да абліцоўшчык. Рабочая, якая абліцоўвае што-н.
  15. Абманшчыца, -ы. Жан. да абманшчык. Тая, якая абманула ці абманвае каго-н.
  16. Абмершчыца, -ы. Разм. Жан. да абмершчык. Тая, якая займаецца абмерваннем чаго-н.
  17. Абмотчыца, -ы. Жан. да абмотчык. Рабочая, спецыялістка па абмотванню.
  18. Абражальніца, -ы. Жан. да абражальнік. Тая, якая абражае каго-н.
  19. Абразальшчыца, -ы. Жан. да абразальшчык. Рабочая па абрэзцы чаго-н.
  20. Абранніца, -ы.  Жан. даабраннік.Тая, хто абрана для выканання якіх-н. высокіх абавязкаў. 2. Уст. Незвычайна здольная, асаблівая жанчына, дзейнасць якой не пад сілу для іншых. 3. Любімы чалавек; каханая.
  21. Абрубшчыца, -ы. Жан. даабрубшчык. Рабочая, якая займаецца абрубкай.
  22. Абрэзчыца, -ы. Жан. да абрэзчык. Рабочая або спецыялістка па абрэзванню.
  23. Абутніца, -ы. Жан. даабутнік.Тая, якая працуе ў абутковай прамысловасці.
  24. Абхазка, -і, ДМ –зцы; Р мн. –зак. Жан. да абхаз. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Абхазіі.
  25. Абывацелька, -і, ДМ -льцы; Р мн. –лек. Жан. да абывацель. Уст. Сталая жыхарка якой-н. мясцовасці. 2. Чалавек, які жыве дробнымі, вузкаасабістымі інтарэсамі.
  26. Аб’яднальніца, -ы. Жан. да аб’яднальнік. Тая, хто аб’ядноўвае каго-н., што-н.
  27. Аб’яўніца, -ы. Жан. да аб’яўнік. Тая, хто аб’яўляе што-н.; асоба, якая дае аб’яву.
  28. Авантурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. даавантурыст.Беспрынцыповая жанчына, прайдзісветка.
  29. Аварка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Прадстаўніца народа, які складае частку насельніцтва Дагестана.
  30. Агародніца, -ы. Жан. да агароднік. Тая, якая займаецца агародніцтвам.
  31. Агідніца, -ы. Лаянк. Жан. да агіднік. Нягодніца, паганка, брыдота.
  32. Адбельшчыца, -ы. Жан. да адбельшчык. Рабочая, спецыялістка па адбелцы.
  33. Адвентыстка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да адвентыст. Паслядоўніца адвентызму.
  34. Адгадчыца, -ы. Разм. Жан. даадгадчык.Тая, якая ўмее адгадваць, адгадвае што-н.
  35. Аджарка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Аджарыі.
  36. Адзінаверка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да адзінаверац. Жанчына аднаго з кім-н. веравызнання.
  37. Адзіночніца, -ы. Разм. Жан. да адзіночнік. Тая, хто знаходзіцца ў адзіночнай камеры.
  38. Адказчыца, -ы. Жан. даадказчык. Разм. Тая, якая нясе адказнасць, адказвае за што-н. 2. Асоба, якой прад’яўляецца судовы іск.
  39. Адліўшчыца, -ы. Жан. даадліўшчык. Рабочая, спецыялістка па адліўцы рэчаў, дэталей.
  40. Аднаасобніца, -ы. Жан. да аднаасобнік. Сялянка, якая мае асобную, самастойную гаспадарку і не з'яўляецца членам сельскагаспадарчай арцелі.
  41. Аднаверка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да аднаверац. Чалавек той жа веры, што і другі або другія.
  42. Аднавяскоўка, -і, ДМ -коўцы; Р мн. –ковак. Жан. да аднавясковец. Жыхарка або ўраджэнка вёскі ў дачыненні да кагосьці іншага з гэтай вёскі.
  43. Аднагодка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да аднагодак. Чалавек аднаго года нараджэння з кім-н.; равесніца.
  44. Аднадворка, -і, ДМ –рцы, Р. мн. –рак. Гіст. Жан. да аднадворац. Дзяржаўная сялянка асобай групы, якая ўтварылася ў Расіі з патомкаў “служылых” людзей, паселеных царскім урадам у 16-18 ст.
  45. Аднакласніца, -ы. Жан. да аднакласнік. Тая, якая вучыцца або вучылася ў адным класе з кім-н.
  46. Аднаклубніца, -ы. Жан. да аднаклубнік. Тая, якая належыць да таго ж спартыўнага клуба, аб'яднання.
  47. Аднакурсніца, -ы. Жан. да аднакурснік. Тая, якая вучыцца або вучылася на адным курсе з кім-н.
  48. Адналюбка, -і, ДМ -бцы; Р мн. –бак. Жан. да адналюб. Жанчына, якая любіць усё жыццё толькі аднаго мужчыну.
  49. Аднапляменніца, -ы. Жан. да аднапляменнік. Тая, якая належыць да аднаго з кім-н. племя.
  50. Аднасяльчанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да аднасяльчанін. Жыхарка аднаго з кім-н. сяла.
  51. Аднафаміліца, -ы. Жан. да аднафамілец. Тая, якая мае з кім-н. няродным аднолькавае прозвішча.
  52. Адпраўшчыца, -ы. Жан. да адпраўшчык. Тая, якая адпраўляе што-н. з аднаго месца ў другое.
  53. Адпускніца, -ы. Жан. да адпускнік. Тая, якая ідзе ў адпачынак, знаходзіцца ў водпуску.
  54. Адрасантка, -і, ДМ –тцы, Р.мн. –так. Жан. да адрасант. Жанчына, якая адпраўляе ліст; адпраўніца.
  55. Адрасатка, -і, ДМ –тцы; Р. мн. –так. Жан. да адрасат. Жанчына, якой адпраўляюць ліст.
  56. Адступніца, -ы. Жан. да адступнік. Тая, якая адступілася ад ранейшых поглядаў, перакананняў.
  57. Адчэпшчыца, -ы. Жан. да адчэпшчык. Рабочая, якая робіць адчэпку.
  58. Адшчапенка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да адшчапенец. Тая, якая адкалолася, адарвалася ад свайго асяроддзя, калектыву; тая, ад якой адрокся калектыў.
  59. Адыгейка, -і, ДМ –гейцы; Р мн. –геек. Жан. да адыгеец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Адыгеі.
  60. Азербайджанка,-і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да азербайджанец. Прадстаўніца Азербайджана.
  61. Азіятка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да азіят. Карэнная жыхарка Азіі. 2. Уст. Зневаж. Грубая, жорсткая, некультурная жанчына.
  62. Айсорка, -і, ДМ – рцы; Р мн. –рак. Уст. Жан да айсор. Тое, што асірыйка.
  63. Акампаніятарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да акампаніятар. Тая, якая акампаніруе.
  64. Аканомка, -і, ДМ –мцы; Р мн. –мак. Уст. Жан. да аканом. Жанчына, якая вядзе хатнюю гаспадарку ў багатым доме.
  65. Акардэаністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да акардэаніст. Музыкантка, якая іграе на акардэоне.
  66. Аквалангістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аквалангіст. Жанчына, якая карыстаецца аквалангам.
  67. Акванаўтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да акванаўт. Даследчыца мора, якая праводзіць назіранні пад вадой.
  68. Акварэлістка, -і, ДМ –тцы, Р мн. –так. Жан. да акварэліст. Мастачка, якая працуе з акварэллю.
  69. Аклейшчыца, -ы. Жан. да аклейшчык. Рабочая, якая займаецца аклейкай чаго-н.
  70. Акмеістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да акмеіст. Паслядоўніца акмеізму.
  71. Акоршчыца, -ы. Жан. да акоршчык. Рабочая, якая займаецца акорваннем.
  72. Акрабатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да акрабат. Умелая гімнастка; выканаўца складаных гімнастычных нумароў у цырку.
  73. Актрыса, -ы. Жан. да акцёр. Прафесійная выканаўца роляў у спектаклі. // Разм. Пра чалавека, які паказвае сябе інакшым, чым ён ёсць; прытворшчыца.
  74. Актывістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да актывіст. Актыўны член якога-н. калектыву; грамадская работніца.
  75. Акуратыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да акуратыст. Жанчына, якая вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення і пад.
  76. Акушэрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да акушэр. Жанчына з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, якая мае права самастойна аказваць дапамогу пры родах.
  77. Акцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да акцыянер. Уладальніца акцый; удзельніца акцыянернага прадпрыемства.
  78. Албанка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да албанец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі.
  79. Алеутка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да алеут. Прадстаўніца народа, які складае карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў.
  80. Алжырка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да алжырац. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Алжыра.
  81. Аліментшчыца, -ы. Разм. Жан. да аліментшчык. Жанчына, якая плаціць аліменты.
  82. Алімпійка, -і, ДМ -пійцы; Р мн. –піек. Жан. да алімпіец. Удзельніца алімпійскіх гульняў.
  83. Алкагалічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да алкаголік. Тая, якая хварэе на алкагалізм; п’яніца.
  84. Алтайка, -і, ДМ –йцы; Р мн. –ек. Жан. да алтаец. Прадстаўніца народа, які складае частку насельніцтва Алтая.
  85. Альбіноска, -і, ДМ осцы; Р мн. –сак. Жан. да альбінос. Чалавек з адзнакамі альбінізму.
  86. Альпіністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да альпініст. Тая, якая займаецца альпінізмам.
  87. Альтруістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да альтруіст. Тая, якая ў сваёй дзейнасці кіруецца пачуццямі альтруізму.
  88. Аматарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да аматар. Ахвотніца да чаго-н. 2. Тая, якая займаецца чым-н. не як прафесіянал; любіцелька.
  89. Амерыканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да амерыканец. Прадстаўніца Злучаных Штатаў Амерыкі.
  90. Анабаптыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да анабаптыст. Паслядоўніца анабаптызму.
  91. Ананістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да ананіст. Тая, якая займаецца ананізмам.
  92. Анархістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да анархіст. Прыхільніца анархізму, член арганізацыі анархістаў. 2. Разм. Чалавек, які не падпарадкоўваецца правілам вытворчай і грамадскай дысцыпліны.
  93. Англічанка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да англічанін. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Англіі.
  94. Андыйка, -і, ДМ -йцы; Р мн. –дыек. Жан. да андыец. Прадстаўніца народнасці, якая складае частку насельніцтва Дагестана.
  95. Антысемітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да антысеміт. Тая, якая варожа ставіцца да яўрэяў.
  96. Антыфашыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да антыфашыст. Праціўніца фашызму, удзельніца барацьбы з фашызмам.
  97. Анучніца, -ы. Жан. да анучнік. Тая, якая збірае анучы або скуплівае іх у абмен на якія-н. тавары. 2. Разм. Жанчына, якая захапляецца ўборамі, строямі.
  98. Апавядальніца, -ы. Жан. да апавядальнік. Тая, якая апавядае, расказвае аб чым-н. // Тая, хто ўмее добра, выразна апавядаць. 2. Аўтарка апавяданняў; пісьменніца.
  99. Апавяшчальніца, -ы. Жан. да апавяшчальнік. Тая, якая апавяшчае, аб'яўляе што-н.
  100. Апазіцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да апазіцыянер. Удзельніца, прыхільніца апазіцыі.
  101. Апалчэнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да апалчэнец. Удзельніца, баец апалчэння.
  102. Апальшчыца, -ы. Жан. да апальшчык. Тая, якая паліць печы ў службовым памяшканні або працуе ў кацельнай.
  103. Апанентка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да апанент. Тая, якая выступае на публічным дыспуце, у публічнай спрэчцы з абвяржэннем чыіх-н. доказаў, палажэнняў і пад. // Тая, хто выступае як праціўнік у спрэчцы.
  104. Апаратчыца, -ы. Жан. да апаратчык. Рабочая, якая наглядае за працай апаратуры.
  105. Апартуністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да апартуніст. Прыхільніца апартунізму; тая, якая праводзіць палітыку апартунізму.
  106. Аператарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да аператар. Жанчына-аператар, якая кіруе работай складанага механізма або адказвае за выкананне вытворчага працэсу.
  107. Апрацоўшчыца, -ы. Жан. да апрацоўшчык. Рабочая, спецыялістка па апрацоўцы чаго-н.
  108. Аптымістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аптыміст. Аптымістычна настроены чалавек.
  109. Аптэкарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –ак. Жан. да аптэкар. Уст. і разм. Работніца аптэкі, якая робіць лякарствы; фармацэўт. 2. Уст. Уладальніца аптэкі.
  110. Аптэкарыха, -і, ДМ –рысе. Уст. Жан. да аптэкар. Жонка аптэкара.
  111. Апякунка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да апякун. Асоба, якой даручана апека, апякунства. 2. Перан. Тая, якая ахоўвае, абараняе каго-, што-н.
  112. Арабка, -і, ДМ –бцы; Р мн. –бак. Жан. да араб. Прадстаўніца народа, які насяляе Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку.
  113. Арамейка, -і, ДМ –мейцы; Р мн. –меек. Гіст. Жан. да арамеец. Прадстаўніца плямёнаў, якія гаварылі на мовах семітычнай сістэмы, вядомыя ў старажытныя часы ў Сірыі і Месапатаміі.
  114. Арганістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да арганіст. Музыкантка, якая іграе на арганах.
  115. Аргенцінка -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да аргенцінец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Аргенціны.
  116. Ардэнаноска, -і, ДМ -цы; Р мн. –сак. Разм. Жан. да ардэнаносец. Жанчына, узнагароджаная ордэнам.
  117. Аркестрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аркестрант. Музыкантка, якая іграе ў аркестры.
  118. Арматуршчыца, -ы. Жан. да арматуршчык. Рабочая, якая вырабляе, устанаўлівае або абслугоўвае арматуру.
  119. Армянка -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да армянін. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Арменіі.
  120. Артыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да артыст. Тая, якая займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (музыкантка і г. д.). 2. Перан. Разм. Тая, якая валодае вялікім майстэрствам у якой-н. галіне, таленавіта робіць што-н.
  121. Арфавальшчыца, -ы. Жан. да арфавальшчык. Тая, якая працуе на арфе (сельскагаспадарчай машыне).
  122. Арфістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да арфіст. Музыкантка, якая іграе на арфе.
  123. Арцельшчыца, -ы. Уст. Жан. да арцельшчык. Член, удзельніца арцелі.
  124. Арчынка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да арчынец. Прадстаўніца аднаго з малых народаў Заходняга Дагестана, які жыве ў сяле Арчы і ў Чарадзінскім раёне Дагестана.
  125. Арыгіналка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан. да арыгінал. Непадобная да іншых; дзівачка.
  126. Арыйка, -і, ДМ –йцы; Р мн. –ек. Жан. да арыец. 1. Прадстаўніца народа, які гаварыў на індаіранскіх мовах, у адрозненне ад суседніх заваяваных ім народаў. У буржуазнай этнаграфіі і антрапалогіі – назва індыйцаў, іранцаў і іншых народаў, якія гавораць на мовах усходняй групы індаеўрапейскіх моў, перанесена пазней на ўсе народы, якія размаўляюць на індаеўрапейскіх мовах. 2. У расісцкай нямецкай літаратуры – прадстаўніца “вышэйшай” нямецкай расы.
  127. Арыстакратка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да арыстакрат. Тая, якая належыць да арыстакратыі.
  128. Арыштантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Уст. Жан. да арыштант. Тая, якая пазбаўлена волі, знаходзіцца пад вартай.
  129. Асветніца, -ы. Жан. да асветнік. Тая, якая пашырае веды, асвету. 2. Прадстаўніца заходнееўрапейскай прагрэсіўнай ідэалогіі 17—18 ст.
  130. Асецінка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да асецін. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Асеціі.
  131. Асірыйка -і, ДМ -йцы; Р мн. –рыек. Жан. да асірыец. Прадстаўніца насельніцтва Асірыі.
  132. Асістэнтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да асістэнт. Памочніца прафесара, доктара, рэжысёра і г. д. 2. Асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшых навучальных установах.
  133. Асмольшчыца, -ы. Жан. да асмольшчык. Рабочая, спецыяліст па асмолцы.
  134. Аспірантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аспірант. Асоба, якая рыхтуецца да самастойнай навуковай або педагагічнай дзейнасці пры навукова-даследчай або вышэйшай навучальнай установе і пад кіраўніцтвам высокакваліфікаванага спецыяліста.
  135. Астматычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да астматык. Хворая на астму.
  136. Астраўлянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да астраўлянін. Жыхарка вострава.
  137. Астрожніца, -ы. Уст. Жан. да астрожнік. Тая, якая пасаджана ў астрог; арыштантка.
  138. Атаманіха, -і, ДМ –нісе. Разм. Жан. да атаман. Жонка атамана.
  139. Атрымальніца, -ы. Жан. да атрымальнік. Тая, якая атрымлівае што-н.
  140. Атынкоўшчыца, -ы. Жан. да атынкоўшчык. Тое, што і тынкоўшчыца.
  141. Атэістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да атэіст. Паслядоўніца атэізму.
  142. Аўстралійка, -і, ДМ -йцы; Р мн. –ек. Жан. да аўстраліец. Прадстаўніца насельніцтва Аўстраліі.
  143. Аўстрыйка, -і, ДМ -цы; Р мн. –ек. Жан. да аўстрыец. Прадстаўніца насельніцтва Аўстрыі.
  144. Аўтамабілістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аўтамабіліст. Тая, якая займаецца аўтамабілізмам; вадзіцель аўтамабіля.
  145. Аўтаматчыца, -ы. Жан. да аўтаматчык. Рабочая, якая абслугоўвае аўтамат.
  146. Афганка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –ак. Жан. да афганец. Прадстаўніца насельніцтва Афганістана.
  147. Аферыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да аферыст. Тая, якая займаецца афёрамі.
  148. Афіцыянтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да афіцыянт. Работніца сталовай, рэстарана і пад., якая падае стравы.
  149. Афрыканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да афрыканец. Прадстаўніца насельніцтва Афрыкі.
  150. Ахавальніца, -ы. Жан. да ахавальнік. Тая, хто ахоўвае што-н. ад нядобразычлівых замахаў каго-н., робіць недатыкальным што-н.
  151. Ахвотніца, -ы. Жан. да ахвотнік. Тая, якая мае жаданне заняцца чым-н., узяцца за якую-н. справу. 2. Тая, якая мае цягу, прыхільнасць да каго-, чаго-н.; аматарка чаго-н.
  152. Ахоўніца, -ы. Жан. да ахоўнік. Асоба, якая ахоўвае, сцеражэ каго, што-н.; вартаўніца. 2. Тая, якая беражэ, шануе каго-, што-н.
  153. Ацынкоўшчыца, -ы. Жан. да ацынкоўшчык. Рабочая, спецыялістка па ацынкоўцы.
  154. Ашуканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да ашуканец. Тая, якая ашукала або ашуквае; махлярка.