В

Алфавіт

  1. Ваганетчыца, -ы. Жан. да ваганетчык. Рабочая, якая працуе на ваганетцы.
  2. Вагаўшчыца, -ы. Жан. да вагаўшчык. Тая, якая займаецца ўзважваннем або наглядае за ўзважваннем.
  3. Важатая, -ай. Жан. да важаты. Кіраўніца піянерскага атрада, дружыны.
  4. Валадарка, -і. Жан. да да валадар. Тое, што і ўладарка.
  5. Валадарніца, -ы. Жан. да валадарнік. Тое, што і ўладарніца.
  6. Валакітчыца, -ы. Разм. Жан. да валакітчык. Тая, якая стварае валакіту, займаецца валакітай.
  7. Валачыльшчыца, -ы. Жан. да валачыльшчык. Рабочая, якая займаецца валачэннем.
  8. Валейбалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да валейбаліст. Ігрок у валейбол.
  9. Вальцоўшчыца, -ы. Жан. да вальцоўшчык. Рабочая, якая абслугоўвае вальцовачныя машыны.
  10. Валютчыца, -ы. Разм. Жан. да валютчык. Тая, якая займаецца незаконнымі валютнымі аперацыямі.
  11. Вандроўніца, -ы. Жан. да вандроўнік. Жанчына, якая вандруе, падарожнічае. 2. Тая, якая часта мяняе месца жыхарства, пастаянна знаходзіцца ў дарозе. 3. Тая, якая вядзе неаселы спосаб жыцця; качэўніца.
  12. Варажбітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да варажбіт. Тая, якая займаецца варажбою.
  13. Варсавальшчыца, -ы. Жан. да варсавальшчык. Рабочая, якая займаецца варсаваннем.
  14. Вартаўніца, -ы. Жан. да вартаўнік. Жанчына, якая ахоўвае што-н.
  15. Вар'ятка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да вар'ят. Псіхічна хворая жанчына. 2. Лаянк. Тая, якая дзейнічае безразважна.
  16. Васпані, нескл. Уст. Жан. да васпан. Форма ветлівага звароту да жанчыны ў шляхечым асяроддзі; ваша міласць.
  17. Васьмікласніца, -ы. Жан. да васьмікласнік. Вучаніца восьмага класа.
  18. Ватэрпалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да ватэрпаліст. Ігрок у ватэрпола.
  19. Ватэршчыца, -ы. Жан. да ватэршчык. Рабочая, якая працуе на ватэрмашыне.
  20. Вафельшчыца, -ы. Жан. да вафельшчык. Рабочая, занятая вытворчасцю вафель.
  21. Вахцёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да вахцёр. Старшая або дзяжурная старажыха ва ўстанове, на заводзе.
  22. Вегетарыянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да вегетарыянец. Жанчына, якая спажывае толькі раслінную і малочную ежу; прыхільніца вегетарыянства.
  23. Велагоншчыца, -ы. Жан. да велагоншчык. Тая, якая займаецца веласіпедным спортам.
  24. Веласіпедыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так. Жан. да веласіпедыст. Тая, якая едзе на веласіпедзе, якая займаецца веласіпедным спортам.
  25. Велікамучаніца, -ы. Жан. да велікамучанік. Назва, якую праваслаўная царква прысвойвала тым паслядоўнікам хрысціянства, якія, паводле паданняў, перанеслі самыя цяжкія мукі за веру. // Пра жанчыну, якая многа пакутуе, мучыцца.
  26. Веліканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак. Жан. да велікан. Пра жанчыну незвычайна высокага росту.
  27. Велікаруска, -і, ДМ -цы; Р мн. –ак. Жан. да велікарус. Тое, што і руская.
  28. Венгерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да венгерац. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Венгрыі.
  29. Венесуэлка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан. да венесуэлец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Венесуэлы.
  30. Вераадступніца, -ы. Уст. Жан. да вераадступнік. Жанчына, якая адраклася ад сваёй веры.
  31. Верталётчыца, -ы. Разм. Вадзіцелька верталёта.
  32. Веруючая, -ай. Жан. да веруючы. Тая, якая верыць у існаванне бога.
  33. Верхаводка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак. Разм. Жан. да верхавод. Тая, якая верхаводзіць.
  34. Верхаглядка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак. Жан. да верхагляд. Тая, якой уласціва верхаглядства.
  35. Весялуха, -і, ДМ –лусе; Р мн. –ух. Разм. Жан. да весялун. Жанчына з вясёлым норавам; ахвотніца павесяліцца.
  36. Весялушка, -і, ДМ -шцы; Р мн –шак. Разм. Жан. да весялун. Ласк. форма да весялуха.
  37. В'етнамка, -і, ДМ -мцы; Р мн. –мак. Жан. да в’етнамец. Прадстаўніца народа, які састаўляе асноўнае насельніцтва В’етнама.
  38. Ветрагонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Разм., неадабр. Жан. да ветрагон. Легкадумная, пустая жанчына.
  39. Веяльшчыца, -ы. Жан. да веяльшчык. Тая, якая вее збожжа або працуе пры веялцы.
  40. Візантыйка, -і, ДМ –цы; Р мн. –тыек. Жан да візантыец. Прадстаўніца насельніцтва Візантыі.
  41. Вікантэса, -ы. Жан. да віконт. Жонка або дачка віконта.
  42. Віноўніца,. Жан. да віноўнік. Тая, якая вінавата ў чым-н. 2. Тая, якая з'яўляецца прычынай чаго-н.
  43. Віншавальніца,. Разм. Жан. да віншавальнік. Тая, якая віншуе каго-н.
  44. Віскуха, -і, ДМ –кусе; Р мн. –ух. Разм. Жан. да віскун. Тая, якая многа вішчыць.
  45. Віяланчэлістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да віяланчэліст. Музыкантка, якая іграе на віяланчэлі.
  46. Вогнепаклонніца, -ы. Жан. да вогнепаклоннік. Прыхільніца рэлігіі, якой уласцівы культ агню.
  47. Вольнаадпушчаніца, -ы. Гіст. Жан. да вольнаадпушчанік. Рабыня або прыгонная, адпушчаная на волю.
  48. Вугальшчыца,. Жан. да вугальшчык. Работніца вугальнай прамысловасці. 2. Тая, якая вырабляе драўляны вугаль. // Рабочая вугальнага склада.
  49. Вучаніца, -ы. Жан. да вучань. Навучэнка пачатковай або сярэдняй навучальнай установы. 2. Тая, якая вывучае што-н. пад кіраўніцтвам каго-н., знаходзіцца на прафесійнай вывучцы. // Перан. Тая, якая не дасягнула яшчэ майстэрства  ў якой-н. справе. 3. Паслядоўніца, прыхільніца якога-н. вучэння, поглядаў, дзейнасці.
  50. Выбаршчыца, -ы. Жан. да выбаршчык. Тая, якая мае права ўдзельнічаць у выбарах.
  51. Выбіральшчыца, -ы. Жан. да выбіральшчык. Тая, якая выбірае бульбу.
  52. Выбранніца, -ы. Высок. Жан. да выбраннік. 1. Тая, якая выбрана для выканання высокіх, адказных абавязкаў. 2. Тая, якая выбрана ў якасці жонкі, каханай.
  53. Выведчыца, -ы. Разм. Жан. да выведчык. Тая, якая выведвае што-н., тайна наглядае, сочыць за кім-, чым-н.; разведчыца.
  54. Выгнанніца, -ы. Жан. да выгнаннік. Тая, якая знаходзіцца ў выгнанні.
  55. Выдатніца, -ы. Жан. да выдатнік. Навучэнка, якая мае выдатныя адзнакі па ўсіх прадметах вучэбнага плана. 2. Тая, якая выконвае сваю работу, абавязкі на выдатна.
  56. Выдзімальшчыца, -ы. Жан. да выдзімальшчык. Рабочая, якая займаецца выдзіманнем шкляных вырабаў.
  57. Выдумшчыца, -ы. Разм. Жан. да выдумшчык. 1.Тая, якая выдумвае што-н.; жартаўніца. 2. Падманшчыца, пляткарка.
  58. Вызваліцельніца, -ы. Жан. да вызваліцель. Тая, якая вызваліла ці вызваляе каго-, што-н.
  59. Выкладчыца, -ы. Жан. да выкладчык. Тая, якая выкладае які-н. вучэбны прадмет у навучальнай установе.
  60. Выкрадальніца, -ы. Жан. да выкрадальнік. Тая, якая выкрадае.
  61. Выкрывальніца, -ы. Жан. да выкрывальнік. Тая, якая выкрывае каго-, што-н.
  62. Выкупшчыца, -ы. Жан. да выкупшчык. Тая, якая выкупляе што-н.
  63. Вылучэнка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Разм. Жан. да вылучэнец. Радавая супрацоўніца (рабочая, селянінка, служачая), вылучаная на адказную работу.
  64. Вымагальніца, -ы. Жан. да вымагальнік. Тая, якая вымагае што-н.
  65. Вымяральшчыца, -ы. Жан. да вымяральшчык. Тая, якая займаецца вымярэннем чаго-н.
  66. Вынаходніца, -ы. Жан. да вынаходнік. Тая, якая вынайшла што-н. новае або займаецца вынаходніцтвам.
  67. Выпрабавальніца, -ы. Жан. да выпрабавальнік. Тая, хто займаецца выпрабаваннем чаго-н.
  68. Выпускніца,. Жан. да выпускнік. Тая, якая канчае навучальную ўстанову, навучэнка апошняга класа, курса.
  69. Выраджэнка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да выраджэнец. Тая, хто выраджаецца; дэгенератка.
  70. Выражальніца, -ы. Жан. да выражальнік. Тое, што і выразніца.
  71. Выразніца, -ы. Жан. да выразнік. Тая, якая адлюстроўвае, выражае чые-н. інтарэсы, думкі і пад.
  72. Выратавальніца, -ы, Жан. да выратавальнік. Тая, якая ратуе каго-, што-н.
  73. Высяленка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Разм. Жан. да высяленец. Жанчына, якую выселілі. 2. Тое, што і перасяленка.
  74. Вытраўшчыца, -ы. Спец. Жан. да вытраўшчык. Рабочая, якая робіць вытраўку чаго-н.
  75. Выхавальніца, -ы. Жан. да выхавальнік. Тая, якая займаецца выхаваннем каго-н.
  76. Выхаванка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да выхаванец. Жанчына ў адносінах да свайго выхавальніка. 2. Навучэнка закрытых выхаваўчых і навучальных устаноў.
  77. Выхавацелька, -і, ДМ –льцы; Р мн. –лек. Разм. Жан. да выхавацель. Тое, што і выхавальніца.
  78. Вышукальніца, . Жан. да вышукальнік. Тая, хто займаецца вышуканнем.
  79. Вышывальшчыца, . Жан. да вышывальшчык. Жанчына, якая займаецца вышываннем.
  80. Вядзьмарка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да вядзьмар. Тая, якая займаецца вядзьмарствам.
  81. Вязальшчыца,. Жан. да вязальшчык. Тая, якая вяжа або звязвае што-н.
  82. Вязніца, -ы. Жан. да вязень. Тая, якая знаходзіцца ў зняволенні; зняволеная.
  83. Вярбоўшчыца, -ы. Жан. да вярбоўшчык. Тая, якая займаецца вярбоўкай.
  84. Вяровачніца, -ы. Жан. да вяровачнік. Тая, якая робіць вяроўкі.
  85. Вярстальшчыца, -ы. Жан. да вярстальшчык. Друкарская рабочая, якая займаецца вёрсткай.
  86. Вяртуха, -і. Разм. Жан. да вяртун. Непаседа, вяртлявы чалавек.
  87. Вяршыцелька, -і, ДМ –льцы; Р мн. –лек. Кніжн. Жан. да вяршыцель. Тая, хто вяршыць справамі, распараджаецца чым-н.
  88. Вясельніца, -ы. Жан. да вясельнік. 1. Разм. Удзельніца вяселля. 2. Абл. Нявеста.
  89. Вястунка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да вястун. Тая, хто сваім з'яўленнем нагадвае пра набліжэнне чаго-н.
  90. Вячэрніца, -ы. Разм. Жан. да вячэрнік. Навучэнка, студэнтка навучальных устаноў, якія працуюць вечарам.
  91. Вяшчунка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да вяшчун. 1. Прадказальніца, прадракальніца. 2. Высок. Тая, якая абвяшчае, сцвярджае што-н.
  92. Вяшчуння, -і. Жан. да вяшчун. 1. Прадказальніца, прадракальніца. 2. Выс. Тая, хто абвяшчае, сцвярджае што-н.