Е

Алфавіт

  1. Евангелістка, -і, ДМ-тцы, Р мн. –так. Жан. да евангеліст. Член евангелічнай абшчыны або секты.
  2. Ерэтычка, -і, ДМ -чцы, Р мн. -чак. Жан. да ерэтык. Адступніца ад дагматаў пануючай рэлігіі, паслядоўніца ерасі. // Перан. Разм. Пра тую, якая адступае ад агульна прынятых нормаў.
  3. Еўрапейка, -і, ДМ-йцы, Р мн. -еек. Жан. да еўрапеец. Жыхарка або ўраджэнка Еўропы.
  4. Еўрапеоідка, -і, ДМ -дцы, Р мн. -дак. Жан. да еўрапеоід. Жанчына, якая належыць да еўрапеоіднай расы.