З

Алфавіт

  1. Забастоўшчыца, -ы. Жан. да забастоўшчык. Удзельніца забастоўкі, стачачніца.
  2. Забаўніца, -ы. Жан. да забаўнік. Жанчына, якая ўмее весяліць, пацяшаць; арганізатарка забаў.
  3. Забудоўшчыца, -ы. Жан. да забудоўшчык. Тая, якая будуецца, забудоўваецца.
  4. Завадатарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Разм. Жан. да завадатар. Тая, хто пачынае, арганізоўвае што-н.; верхаводчыца, зачыншчыца.
  5. Заваёўніца, -ы. Жан. да заваёўнік. Тая, якая заваёўвае што-н.
  6. Завозніца, -ы. Жан. да завознік.Тая, якая прывезла малоць збожжа ў млын.
  7. Завочніца, -ы. Жан. да завочнік. Тая, якая вучыцца па сістэме завочнага навучання.
  8. Завяршальніца, -ы. Жан. да завяршальнік. Тая, хто канчае, завяршае якую-н. справу.
  9. Завяшчальніца, -ы. Жан. да завяшчальнік. Тая, хто зрабіла завяшчанне.
  10. Загадчыца, -ы. Жан. да загадчык. Тая, хто загадвае, кіруе чым-н.
  11. Зайздросніца, -ы. Жан. да зайздроснік. Тая, хто зайздросціць другім; зайздросны чалавек.
  12. Заказчыца, -ы. Жан. да заказчык. Тая, хто дае заказ.
  13. Закапёршчыца, -ы. Перан. Разм. Жан. да закапёршчык. Завадатарка, верхаводка.
  14. Закладчыца, -ы. Жан. да закладчык. Тая, хто здае ў заклад рэчы, маёмасць.
  15. Заклінальніца, -ы. Жан. да заклінальнік. Тая, хто заклінае.
  16. Законніца, -ы. Жан. да законнік. Тая, хто строга прытрымліваецца закона.
  17. Закройшчыца, -ы. Жан. да закройшчык. Майстар па закрою тканіны, скуры.
  18. Закупшчыца, -ы. Жан. да закупшчык. Тая, хто робіць закупку, займаецца закупкай чаго-н.
  19. Залацільшчыца, -ы. Спец. Жан. да залацільшчык. Майстарка, якая займаецца залачэннем.
  20. Заліўшчыца, -ы. Жан. да заліўшчык. Тая, хто робіць заліўку.
  21. Залогадавальніца, -ы. Жан. да залогадавальнік.Тая, хто аддае сваю рэч у залог для гарантавання атрыманай пазыкі.
  22. Залогатрымальніца, -ы. Жан. да залогатрымальнік. Тая, хто прымае чужую рэч у залог для гарантавання выдадзенай сумы грошай.
  23. Заложніца, -ы. Жан. да заложнік. Асоба, гвалтоўна затрыманая кім-н. з мэтай прымусіць выканаць якія-н. абавязацельствы або патрабаванні той дзяржавай, арганізацыяй, да якой належыць гэта асоба.
  24. Занявольніца, -ы. Жан. да занявольнік. Тая, хто заняволіла або занявольвае каго-, што-н.
  25. Запраўшчыца, -ы. Жан. да запраўшчык. Тая, якая робіць запраўку (машыны, прыбора і пад.)
  26. Заснавальніца, -ы. Жан. да заснавальнік. Тая, хто паклала пачатак чаму-н., заснавала што-н.
  27. Засольшчыца, -ы. Жан. да засольшчык. Тая, якая займаецца засолкай.
  28. Застрэльшчыца, -ы. Жан. да застрэльшчык. Тая, якой належыць пачын у якой-н. справе; пачынальніца, ініцыятарка.
  29. Заступніца, -ы. Жан. да заступнік. Тая, хто заступаецца за каго-н.
  30. Засыпшчыца, -ы. Жан. да засыпшчык. Рабочая, якая робіць засыпку ў печ руды, вугалю і пад.
  31. Захавальніца, -ы. Жан. да захавальнік. Тая, якая захоўвае што-н., прытрымліваецца чаго-н., застаецца верным чаму-н.
  32. Захопніца, -ы. Жан. да захопнік. Тая, хто імкнецца да гвалтоўнага авалодання чым-н., хто ажыццяўляе захоп; заваёўніца.
  33. Захрыбетніца, -ы. Разм. Пагард. Жан. да захрыбетнік. Тая, хто жыве за чужы кошт, дармаедка.
  34. Заціскальніца, -ы. Разм. Жан. да заціскальнік. Асоба, якая заціскае, абмяжоўвае свабоднае праяўленне чаго-н.
  35. Зачынальніца, -ы. Жан. да зачынальнік. Тая, якая пачынае якую-н. справу; пачынальніца, заснавальніца.
  36. Зачыншчыца, -ы. Жан. да зачыншчык. Тая, хто пачынае што-н. (звычайна непрыстойнае, ганебнае).
  37. Зачэпшчыца, -ы. Жан. да зачэпшчык. Рабочая, якая займаецца зачэпкай.
  38. Заяўніца, -ы. Жан. да заяўнік. Тая, хто робіць заяву, заяўку.
  39. Збавіцелька, -і, ДМ -льцы, Р мн. –лек. Жан. да збавіцель. Тая, хто збавіла або збаўляе каго-н. ад небяспекі, смерці; выратавальніца.
  40. Збіральніца, -ы. Жан. да збіральнік. Тая, хто займаецца збіраннем, зборам чаго-н.
  41. Зборшчыца, -ы. Жан. да зборшчык. Тая, хто займаецца зборам чаго-н. 2. Тая, хто займаецца зборкай.
  42. Звадніца, -ы. Разм. Жан. да зваднік. Тая, хто займаецца звадамі.
  43. Звадыяшка, -і, ДМ -шцы, Р мн. –шак. Разм. Жан. да звадыяш. Зводніца, падбухторшчыца.
  44. Зваршчыца, -ы. Жан. да зваршчык. Тая, хто займаецца зваркай.
  45. Звершчыца, -ы. Жан. да звершчык. Работніца па зверцы чаго-н. з чым-н.
  46. Зводніца, -ы. Жан. да зводнік. Тая, хто займаецца зводніцтвам.
  47. Звястунка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Разм. Жан. да звястун. Тая, хто прыносіць якую-н. звестку; вястуння.
  48. Згубіцелька, -і, ДМ -льцы, Р мн. –лек. Жан. да згубіцель. Тая, хто губіць, загубіла каго-, што-н.
  49. Здабытчыца, -ы. Жан. да здабытчык. Тая, хто займаецца здабычай чаго-н. (напрыклад, золата, руды і пад.); тая, хто здабывае што-н. паляваннем, промыслам. // Разм. Тая, хто здабывае сродкі на жыццё (для сям’і, блізкіх); карміцелька.
  50. Здаравячка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да здаравяк. Жанчына моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы.
  51. Здатчыца, -ы. Жан. да здатчык. Тая, хто здае тавар, прадукцыю, маёмасць.
  52. Здзельшчыца, -ы. Жан. да здзельшчык. Тая, якая выконвае здзельную работу.
  53. Здзіральшчыца, -ы. Жан. да здзіральшчык. Рабочая, спецыялістка па здзіранню чаго-н.
  54. Здрадніца, -ы. Жан. да здраднік. Тая, хто здрадзіла каму-, чаму-н., прадала каго-, што-н.
  55. Землеўладальніца, -ы. Жан. да землеўладальнік. Асоба, якая карыстаецца зямлёй на правах прыватнай уласнасці.
  56. Землеўласніца, -ы. Жан. да землеўласнік. Асоба, якая карыстаецца зямлёй на правах прыватнай уласнасці.
  57. Зенітчыца, -ы. Жан. да зенітчык. Ваеннаслужачая зенітнай часці.
  58. Зімоўшчыца, -ы. Жан. да зімоўшчык. Тая, хто засталася дзе-н. з якой-н. пэўнай мэтай на зімоўку.
  59. Зладзейка, -і, ДМ -дзейцы, Р мн. –дзеек. Жан. да злодзей. Тая, хто крадзе, робіць кражу. 2. Ужываецца як лаянкавае слова.
  60. Зламысніца, -ы. Жан. да зламыснік. Тая, хто жадае каму-н. зла, чыніць зло; злосніца.
  61. Зласлівіца, -ы. Жан. да зласлівец. Тая, хто пастаянна злуецца; злосніца.
  62. Злачынка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –ак. Жан. да злачынец. Тая, хто зрабіла якое-н. злачынства.
  63. Злосніца, -ы. Жан. да злоснік. Тая, хто мае зло на каго-н.; нядобразычліўка, вораг.
  64. Злоязычніца, -ы. Уст. Жан. да злоязычнік. Пра чалавека, схільнага да злых нагавораў, рэзка адмоўнай ацэнкі каго-, чаго-н.
  65. Змагарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да змагар. Тая, хто змагаецца з кім-н. за што-н.; барацьбітка.
  66. Змазчыца, -ы. Жан. да змазчык. Рабочая, якая займаецца змазкай чаго-н.
  67. Зменшчыца, -ы. Жан. да зменшчык. Тая, хто зменьвае каго-н. на якой-н. рабоце.
  68. Змоўніца, -ы. Жан. да змоўнік. Удзельніца якой-н. змовы.
  69. Змоўшчыца, -ы. Жан. да змоўшчык. Удзельніца якой-н. змовы.
  70. Знаёмка, -і, ДМ -мцы, Р мн. –мак. Разм. Жан. да знаёмец. Знаёмы чалавек.
  71. Знахарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да знахар. Лекарка-самавучка, якая карыстаецца ўласнымі спосабамі лячэння: замовамі, травамі і пад.; шаптуха.
  72. Значкістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да значкіст. Тая, хто атрымала, заслужыла права насіць які-н. значок.
  73. Зневажальніца, -ы. Жан. да зневажальнік. Тая, хто зняважыла, зневажае каго-н.
  74. Знішчальніца, -ы. Жан. да знішчальнік. Тая, хто знішчае каго-, што-н.
  75. Зрыўшчыца, -ы. Разм. Жан. да зрыўшчык. Тая, хто зрывае якую-н. работу, справу.
  76. Зулуска, -і, ДМ -сцы, Р мн. –сак. Жан. да зулус. Прадстаўніца народнасці Паўднёвай Афрыкі.
  77. Зыранка, , ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да зыранін. Устарэлая назва прадстаўніцы народа комі.
  78. Зычлівіца, -ы. Жан. да зычлівец. Тая, хто жадае каму-н. дабра.
  79. Зяленіўшчыца, -ы. Жан. да зяленіўшчык. Прадаўшчыца зелені.
  80. Зямлянка, , ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да зямлянін. Прадстаўніца планеты Зямля.
  81. Зямлячка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да зямляк. Ураджэнка адной з кім-н. мясцовасці.