К

Алфавіт

  1. Кабардзінка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да кабардзінец. Прадстаўніца народа, які складае карэннае насельніцтва Кабардзіна-Балкарыі.
  2. Каваліха, -і, ДМ –лісе. Разм. Жан. да каваль. Жонка каваля.
  3. Каверзніца, -ы. Разм. Жан. да каверзнік. Тая, хто робіць, чыніць каверзы; інтрыганка.
  4. Казачка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да казак. Жонка або дачка казака. 2. Ураджэнка некаторых (былых вайсковых) абласцей Расіі.
  5. Казачніца, -ы. Жан. да казачнік. Складальніца або расказчыца казак.
  6. Казашка, -і, ДМ -шцы, Р мн. –шак. Жан. да казах. Прадстаўніца насельніцтва Казахстана.
  7. Какаіністка, -і, ДМ -тцы, Р мн. -так. Жан. да какаініст. Хворая на какаінізм; наркаманка.
  8. Каламбурыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. -так. Жан. да каламбурыст. Тая, хто любіць прыдумваць каламбуры.
  9. Каланістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да каланіст. Жыхарка калоніі.
  10. Калгасніца, -ы. Жан. да калгаснік. Член калгаса.
  11. Калектывістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да калектывіст. Прыхільніца калектывізму.
  12. Каліброўшчыца, -ы. Жан. да каліброўшчык. Тая, хто займаецца калібраваннем, каліброўкай.
  13. Калмычка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да калмык. Прадстаўніца народа, які жыве пераважна ў Калмыкіі, а таксама ў Астраханскай, Валгаградскай, Растоўскай абласцях і ў Стаўрапольскім краі Расіі.
  14. Камандзірка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да камандзір. Начальніца вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна. // Разм. Аб кіраўніку якога-н. прадпрыемства, арганізацыі і інш. // Разм. Жарт. Пра чалавека, які любіць распараджацца, камандаваць.
  15. Камандзірыха, -і. Разм. Жан. да камандзір. Жонка камандзіра.
  16. Камбаджыйка, -і, ДМ –жыйцы, Р мн. –жыек. Жан. да камбаджыец. Жыхарка Камбоджы.
  17. Камбайнерка, -і, ДМ –рцы, Р мн. –рак. Жан. да камбайнер. Жачына-механізатар, якая працуе на сельскагаспадарчым камбайне.
  18. Камедыянтка, -і, ДМ –тцы, Р мн. –так. Жан. да камедыянт. Уст. Актрыса. 2. Перан. Крывадушніца, прытворшчыца.
  19. Кампаньёнка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да кампаньён. Тая, хто складае кампанію каму-н., разам з кім-н. удзельнічае ў чым-н. 2. Жанчына, якую наймалі ў панскі дом развесяляць і выконваць розныя даручэнні пані і паненак.
  20. Камплектоўшчыца, -ы. Жан. да камплектоўшчык. Тая, хто займаецца камплектоўкай, камплектаваннем чаго-н.
  21. Кампучыйка, -і, ДМ –йцы, Р мн. -ек. Жан. да кампучыец. Прадстаўніца насельніцтва Кампучыі.
  22. Камсамолка, -і, ДМ -лцы, Р мн. –лак. Жан. да камсамолец. Член камсамола.
  23. Камуністка, -і, ДМ –тцы, Р мн. -так. Жан. да камуніст. Член камуністычнай партыі.
  24. Камчадалка, -і, ДМ –лцы, Р мн. -лак. Жан. да камчадал. Назва карэннай прадстаўніцы Камчаткі, дадзеная першымі рускімі пасяленцамі; ітэльменка.
  25. Канадка, -і, ДМ -дцы, Р мн. –дак. Жан. да канадзец. Прадстаўніца насельніцтва Канады.
  26. Канапатчыца, -ы. Жан. да канапатчык. Тая, хто займаецца канапачаннем.
  27. Канвеершчыца, -ы. Жан. да канвеершчык. Рабочая, якая кіруе работай канвеера.
  28. Кангалезка, -і, ДМ -зцы, Р мн. –зак. Жан. да кангалезец. Прадстаўніца насельніцтва Конга.
  29. Кандуктарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Разм. Жан. да кандуктар. Работніца чыгуначнага транспарту, якая суправаджае цягнік і наглядае за парадкам у ім. // Работніца гарадскога транспарту, якая прадае білеты ў тралейбусах, аўтобусах, трамваях і наглядае за парадкам у іх.
  30. Кандыдатка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да кандыдат. Тая, хто намечана для выбрання, назначэння або для прыёму куды-н.
  31. Каніцельшчыца, -ы. Жан. да каніцельшчык. 1. Уст. Рабочая або ўладальніца каніцельнай вытворчасці, гандлярка каніцеллю. 2. Перан., неадабр. Валаводніца, валакітчыца.
  32. Канкурсантка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да канкурсант. Удзельніца конкурсу.
  33. Канкурэнтка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да канкурэнт. Тая, якая канкурыруе з кім-н.
  34. Кансерватарка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да кансерватар. Жанчына кансерватыўных поглядаў, праціўніца новага, прагрэсіўнага. 2. У Вялікабрытаніі — член кансерватыўнай партыі.
  35. Кансерваторка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Разм. Жан. да кансерваторац. Студэнтка кансерваторыі.
  36. Кансультантка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да кансультант. Асоба, якая дае кансультацыі па пытаннях сваёй спецыяльнасці.
  37. Канторшчыца, -ы. Разм. Жан. да канторшчык. Работніца канторы.
  38. Кантрабандыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. -так. Жан. да кантрабандыст. Тая, хто займаецца кантрабандай.
  39. Кантралёрка, -і, ДМ –рцы, Р мн. -рак. Жан. да кантралёр. Службовая асоба, якая правярае каго-, што-н., кантралюе чыю-н. дзейнасць.
  40. Канфедэратка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да канфедэрат. Удзельніца канфедэрацыі.
  41. Канфідэнтка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да канфідэнт. Тайная агентка, агентка разведкі. // Уст. Чалавек, якому давяраюць сакрэты, тайны, з якім вядуць інтымныя размовы.
  42. Канцэртантка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да канцэртант. Артыстка, якая дае канцэрт або ўдзельнічае ў канцэрце.
  43. Кан’юнктуршчыца, -ы. Разм. Жан. да кан’юнктуршчык. Беспрынцыповая жанчына, якая змяняе свае паводзіны ў залежнасці ад той ці іншай кан'юнктуры; прыстасаванка.
  44. Капальніца, -ы. Жан. да капальнік. Тая, хто займаецца капаннем, копкай чаго-н.
  45. Капеечніца, -ы. Разм., пагард. Жан. да капеечнік. Дробязная, скупая жанчына.
  46. Капіравальшчыца, -ы. Жан. да капіравальшчык. Тое, што і капіроўшчыца.
  47. Капіроўшчыца, -ы. Жан. да капіроўшчык. Жанчына, якая займаецца капіроўкай, капіраваннем.
  48. Капіталістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да капіталіст. Прадстаўніца пануючага класа капіталістычнага грамадства, якая валодае капіталам і атрымлівае прыбавачную вартасць шляхам эксплуатацыі наёмнай працы. 2. Разм. Багацейка.
  49. Капрызніца, -ы. Жан. да капрызнік. Капрызная жанчына, капрыза.
  50. Капялюшніца, -ы. Жан. да капялюшнік. Майстарка па вырабу капелюшоў.
  51. Кап’якідальніца, -ы. Жан. да кап’якідальнік. Спартсменка, якая кідае кап’ё.
  52. Караібка, -і, ДМ -бцы, Р мн. –бак. Жан. да караіб. Прадстаўніца індзейскіх народнасцей Паўднёвай Амерыкі, якія жывуць на Арынока, Амазонцы і ў Гвіяне.
  53. Караімка, -і, ДМ -мцы, Р мн. –мак. Жан. да караім. Прадстаўніца народнасці цюркскай моўнай групы, якая жыве ў Крыму і ў Літве.
  54. Каракалпачка, -і, ДМ –чцы, Р мн. -чак. Жан. да каракалпак. Прадстаўніца народнасці цюркскай моўнай групы, якая складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Каракалпакстан.
  55. Каралева, -ы, Р мн. –леў. Жан. да кароль. Тытул манарха ў некаторых феадальных і буржуазных краінах. // Жанчына, якая мае гэты тытул. // Перан.; чаго або які. Пра жанчыну, якая вылучаецца сярод іншых у якіх-н. адносінах, у якой-н. дзейнасці. 2. Жонка караля. 3. Разм. У шахматах – тое, што і ферзь.
  56. Каралеўна, -ы, Р мн. –левен. Уст. і нар.-паэт. Жан. да кароль. Дачка караля.
  57. Каратышка, -і, ДМ -шцы, Р мн. –шак. Жан. да каратыш. Пра дзяўчыну невысокага росту.
  58. Карачаеўка, -і, ДМ -чаеўцы, Р мн. –чаевак. Жан. да карачаевец. Прадстаўніца аднаго з народаў, які насяляе Карачаева-Чэркесію.
  59. Карачка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да карак. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Каракскай аўтаномнай акругі Камчацкай вобласці Расіі.
  60. Кар’ерыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да кар’ерыст. Жанчына, якая імкнецца зрабіць кар'еру і клапоціцца толькі пра асабісты поспех, не лічачыся з грамадскімі інтарэсамі.
  61. Каркавальшчыца,. Жан. да каркавальшчык. Рабочая, якая закаркоўвае бутэлькі.
  62. Карміліца, -ы. Жан. да кармілец. Тое, што і карміцелька.
  63. Карміцелька, -і, ДМ –льцы, Р мн. -лек. Жан. да карміцель. 1.Тая, хто корміць, забяспечвае пражыткам, харчамі. 2. Жанчына, якая корміць грудзьмі чужое дзіця.
  64. Картатэччыца, -ы. Жан. да картатэччык. Служачая, якая складае картатэку, загадвае картатэкай.
  65. Картвелка, -і, ДМ-лцы, Р мн. –лак. Жан. да картвел. Імя, якім называюць сябе самі грузінкі. 2. Назва прадстаўніц грузінак і блізкіх ім народнасцей Закаўказзя (лазаў, мінгрэлаў, сванаў).
  66. Карцёжніца,. Разм. Жан. да карцёжнік. Заўзятая жанчына, якая іграе ў карты.
  67. Карчмарка, -і, ДМ –рцы, Р мн. –рак. Жан. да карчмар. Жанчына, якая трымае карчму; гаспадарка карчмы.
  68. Карчмарыха, -і, ДМ –рысе. Жан. да карчмар. Жонка карчмара.
  69. Карыкатурыстка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да карыкатурыст. Мастачка, якая малюе карыкатуры.
  70. Карэлка, -і, ДМ -лцы, Р мн. –лак. Жан. да карэл. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Карэліі.
  71. Карэспандэнтка, -і, ДМ -тцы, Р мн. -так. Жан. да карэспандэнт. 1. Літаратурная супрацоўніца газеты, часопіса, радыё, тэлебачання і іншых органаў інфармацыі, якая дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі. 2. Асоба, якая перапісваецца з іншай асобай.
  72. Карэянка, -і, ДМ -нцы, Р мн. -нак. Жан. да карэец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Карэі.
  73. Касірка, -і, ДМ -рцы, Р мн. -рак. Жан. да касір. Жанчына, якая распараджаецца касай, прымае і выдае грошы, прадае білеты і пад.
  74. Касманаўтка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да касманаўт. Удзельніца палёту ў космас.
  75. Касмапалітка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да касмапаліт. Прыхільніца касмапалітызму; жанчына, якая лічыць, што яна не належыць ні да якой нацыянальнасці.
  76. Касцюмерка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да касцюмер. Работніца тэатра, якая падрыхтоўвае касцюмы для спектакля.
  77. Каталептычка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да каталептык. Жанчына, хворая на каталепсію.
  78. Каталічка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да каталік. Тая, якая прыняла каталіцтва і прытрымліваецца ўсіх абрадаў каталіцкай царквы.
  79. Каталонка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да каталонец. Прадстаўніца народа, які насяляе Каталонію — вобласць на паўночным усходзе Іспаніі.
  80. Катаржанка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да катаржанін. Жанчына, якая адбывае катаргу або была на катарзе.
  81. Катаржніца, . Жан. да катаржнік. Тое, што і катаржанка.
  82. Каўказка, -і, ДМ-зцы, Р мн. –зак. Жан. да каўказец. Ураджэнка Каўказа.
  83. Кафельшчыца, . Жан. да кафельшчык. Майстарка па вырабу і кладцы кафлі.
  84. Каханка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да каханак. 1. Любая, каханая. 2. Тое, што і палюбоўніца.
  85. Кахецінка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да кахецінец. Грузінка, якая жыве ў Кахеціі — гістарычнай вобласці Усходняй Грузіі.
  86. Качэўніца, . Жан. да качэўнік. Жанчына, якая вядзе качавы спосаб жыцця; вандроўніца.
  87. Кашаварка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да кашавар. Повар у воінскай часці або ў рабочай арцелі.
  88. Кашмірка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да кашмірац. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва штата Джаму і Кашмір у Індыі.
  89. Кашубка, -і, ДМ -бцы, Р мн. –бак. Жан. да кашуб. Прадстаўніца народа, блізкая да палякаў, якая жыве ў Польскім Прымор'і.
  90. Квакерка, -і, ДМ-рцы, Р мн. –рак. Жан. да квакер. Член хрысціянскай рэлігійнай секты, пашыранай у Англіі і ЗША.
  91. Кватарантка, -і, ДМ-тцы, Р мн. –так. Жан. да кватарант.Тая, якая часова наймае жылое памяшканне ў домаўласніка.
  92. Кватэранаймальніца, -ы. Жан. да кватэранаймальнік. Тая, якая наймае кватэру.
  93. Кельнерка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да кельнер. Служанка ў рэстаране, піўной, гасцініцы ў заходнееўрапейскіх краінах — Германіі, Швейцарыі і інш; афіцыянтка.
  94. Кенійка, -і, ДМ -нійцы, Р мн. –ніек. Жан. да кеніец. Жыхарка Кеніі.
  95. Кідальніца,. Жан. да кідальнік. Спартсменка, якая кідае дыск, кап'ё, молат і інш.
  96. Кілімшчыца, . Жан. да кілімшчык. Майстарка, якая вырабляе кілімы.
  97. Кінаактрыса, -ы. Жан. да кінаакцёр. Актрыса, якая знімаецца ў кінафільмах.
  98. Кінаартыстка, -і, ДМ -стцы, Р мн. –стак. Жан. да кінаартыст. Актрыса, якая знімаецца ў кінафільмах.
  99. Кінагераіня, -і. Жан. да кінагерой. Кінаактрыса, выканаўца галоўнай жаночай ролі ў кінафільме; гераіня кінафільма.
  100. Кіпрыётка, -і, ДМ -тцы, Р мн. – так. Жан. да кіпрыёт. Жыхарка Кіпра.
  101. Кіраўніца, -ы. Жан. да кіраўнік.Тая, якая кіруе кім-, чым-н.
  102. Кіргізка, -і, ДМ -зцы, Р мн. –зак. Жан. да кіргіз. Прадстаўніца народа, які складае карэннае насельніцтва Кіргізіі.
  103. Кіславальніца, -ы. Спец. Жан. да кіславальнік. Рабочая, якая займаецца кіславаннем.
  104. Кітаянка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да кітаец. Прадстаўніца народа, якая складае асноўнае насельніцтва Кітая.
  105. Кіяскёрка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да кіяскёр. Прадаўшчыца ў кіёску.
  106. Кладаўшчыца,. Жан. да кладаўшчык. Работніца склада.
  107. Клапатуха, -і, ДМ -тусе. Разм. Жан. да клапатун. Клапатлівы чалавек.
  108. Клеймаўшчыца,. Жан. да клеймаўшчык. Рабочая, якая займаецца клеймаваннем чаго-н.
  109. Клейшчыца, . Жан. да клейшчык. Тая, хто займаецца клейкай, аклейваннем.
  110. Клептаманка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да клептаман. Тая, якая хварэе на клептаманію, схільная да клептаманіі.
  111. Клеяварка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да клеявар. Тая, якая варыць клей.
  112. Кліентка, -і, ДМ -тцы, Р мн. – так. Жан. да кліент. Тая, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад. 2. Пастаянная наведвальніца, пакупніца або заказчыца.
  113. Ключніца, -ы. Уст. Жан. да ключнік. Служанка ў панскім маёнтку, у распараджэнні якой знаходзіліся прадукты харчавання і ключы ад месц іх захоўвання.
  114. Клятвапарушальніца, -ы. Кніжн. Жан. да клятвапарушальнік. Тая, якая парушае клятву.
  115. Кляўзніца, -ы. Разм. Жан. да кляўзнік. Тая, якая займаецца кляўзамі; паклёпніца.
  116. Кніжніца, -ы. Жан. да кніжнік. Знаўца і любіцелька кніг. // Іран. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг. 2. Уст. Перапісчыца або друкарка; выдавец кніг.
  117. Княгіня, -і. Жан. да князь. Жонка князя. 2. Нар.-паэт. Нявеста.
  118. Княжна, -ы. Жан. да князь. Тое, што і князёўна.
  119. Князёўна, -ы. Жан. да князь. Незамужняя дачка князя.
  120. Комі-пярмячка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да комі-пярмяк. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Комі-Пярмяцкай нацыянальнай акругі Расіі.
  121. Контррэвалюцыянерка, -і, ДМ -рцы, Р мн. –рак. Жан. да контррэвалюцыянер. Прыхільніца, удзельніца контррэвалюцыі.
  122. Крактуха, -і, ДМ -тусе. Разм. Жан. да крактун. Тая, якая крэкча.
  123. Кралістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да краліст. Спартсменка, якая плавае кролем.
  124. Крамніца, -ы. Разм. Жан. да крамнік. Уладальніца крамы або прадавец у краме.
  125. Крамнічыха, -і, ДМ –чысе. Разм. Жан. да крамнік. Жонка крамніка.
  126. Кранаўшчыца, -ы. Жан. да кранаўшчык. Рабочая, якая абслугоўвае кран.
  127. Красуня, -і. Жан. да красун. Тое, што і прыгажуня.
  128. Краўчыха, -і, ДМ –чысе. Жан. да кравец. 1. Спецыялістка па шыццю адзення, пераважна жаночага. 2. Разм. Жонка краўца.
  129. Крахтуха, -і, ДМ -тусе. Разм. Жан. да крахтун. Тая, якая крэкча.
  130. Кронпрынцэса, -ы. Жан. да кронпрынц. Жонка кронпрынца.
  131. Круцелька, -і, ДМ -льцы, Р мн. –лек. Разм. Жан. да круцель. Хітруха, махлярка.
  132. Круцільшчыца, . Жан. да круцільшчык. Рабочая, якая займаецца кручэннем валакна, пражы, дроту і пад.
  133. Крыкуха, -і, ДМ -кусе. Разм. Жан. да крыкун. Пра таго, хто многа крычыць, плача. 2. Пра пустога, мнагаслоўнага прамоўцу, а таксама пра ўсякую ахвотніцу да спрэчак.
  134. Крыміналістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да крыміналіст. Спецыялістка ў галіне крыміналістыкі.
  135. Крымчанка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да крымчанін. Жыхарка Крыма.
  136. Крымчачка, -і, ДМ -чцы, Р мн. –чак. Жан. да крымчак. Прадстаўніца малалікай народнасці, якая пражывае галоўным чынам у гарадах Крыма.
  137. Крыўдзіцелька, -і, ДМ -льцы, Р мн. –лек. Жан. да крыўдзіцель. Тая, якая крыўдзіла, крыўдзіць каго-н.
  138. Крышыльшчыца, -ы. Жан. да крышыльшчык. Тая, якая крышыць што-н., прафесіянальна займаецца крышэннем чаго-н.
  139. Крэолка, -і, ДМ -лцы, Р мн. –лак. Жан. да крэол. Жанчына, патомак першых іспанскіх і партугальскіх каланізатараў у Лацінскай Амерыцы. 2. Жанчына, якая паходзіць ад шлюбу іспанцаў з індзейцамі, рускіх з алеутамі і інш.
  140. Крэцінка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да крэцін. Хворая на крэцінізм. 2. Лаянк. Пра тупога, разумова абмежаванага чалавека.
  141. Кубаўшчыца, -ы. Жан. да кубаўшчык. Рабочая, якая абслугоўвае куб.
  142. Кубінка, -і, ДМ цы, Р мн. –нак. Жан. да кубінец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Кубы.
  143. Кубістка, -і, ДМ цы, Р мн. –так. Жан. да кубіст. Паслядоўніца кубізму.
  144. Кукурузаводка, -і, ДМ –дцы, Р мн. –дак. Жан. да кукурузавод. Тая, хто вырошчвае кукурузу.
  145. Кулачка, -і, ДМ цы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да кулак. Багатая сялянка-ўласніца, якая эксплуатавала беднякоў; вясковая буржуйка.
  146. Кулінарка, -і, ДМ цы, Р мн. –рак. Жан. да кулінар. Вопытная, умелая паварыха.
  147. Кулямётчыца, -ы. Жан. да кулямётчык. Жанчына-стралок з кулямёта.
  148. Кума, -ы. Жан. да кум. Хросная маці ў адносінах да бацькоў хросніка і да хроснага бацькі.
  149. Кумка, -і, ДМ цы, Р мн. –мак. Разм. Жан. да кумок. Ласк. да кума.
  150. Кумычка, -і, ДМ цы, Р мн. –чак. Жан. да кумык. Прадстаўніца народнасці, якая складае частку насельніцтва Дагестана.
  151. Купальшчыца, -ы. Жан. да купальшчык. Тая, якая купаецца.
  152. Куплетыстка, -і, ДМ цы, Р мн. –так. Жан. да куплетыст. Артыстка, якая выконвае куплеты.
  153. Купчыха, -і, ДМ –чысе. Разм. Жан. да купец. Жонка купца. 2. Жанчына з купецкага саслоўя.
  154. Кураводка, -і, ДМ цы, Р мн. –дак. Жан. да куравод. Тая, хто займаецца развядзеннем курэй.
  155. Курдзянка, -і, ДМ цы, Р мн. –нак. Жан. да курд. Прадстаўніца народа, якi жыве ў Турцыі, Іране, Сірыі, Афганістане, Пакістане, Азербайджане, Арменіі і Туркменіі.
  156. Курортніца, -ы. Разм. Жан. да курортнік. Тая, хто адпачывае, лечыцца на курорце.
  157. Курсантка, -і, ДМ цы, Р мн. –так. Жан. да курсант. Навучэнка курсаў.
  158. Кухарка, -і, ДМ цы, Р мн. –рак. Жан. да кухар. Работніца, якая гатуе стравы, паварыха.
  159. Кушнерка, -і, ДМ цы, Р мн. – рак. Жан. да кушнер. Рамесніца, якая вырабляе шкуры на футра і шые з футра.