Л

Алфавіт

  1. Лабарантка, -і, ДМ цы, Р мн. –так. Жан. да лабарант. Навукова-тэхнічная супрацоўніца лабараторыі, навуковай установы. 2. Памочніца прафесара, выкладчыка на лабараторных занятках.
  2. Лагерніца, -ы. Разм. Жан. да лагернік. Тая, якая знаходзіцца ў лагеры.
  3. Лазеншчыца, -ы. Жан. да лазеншчык. Работніца лазні, якая абслугоўвае наведвальнікаў.
  4. Лайдачка, -і, ДМцы, Р мн. –чак. Разм. Неадабр. Жан. да лайдак. Бяздзейны, варты пагарды чалавек; лодар, гультай.
  5. Лакіроўшчыца, -ы. Жан. да лакіроўшчык. 1. Спецыялістка па лакіроўцы. 2. Перан. Тая, якая прыхарошвае рэчаіснасць, скрывае недахопы.
  6. Ламутка, -і, ДМ цы, Р мн. –так. Жан. да ламут. Устарэлая назва эвенаў.
  7. Лаоска, -і, ДМ цы, Р мн. –сак. Жан. да лаосец. Жыхарка Лаоса.
  8. Лапарка, -і, ДМ цы, Р мн. –рак. Жан. да лапар. Распаўсюджаная ў навуковай літаратуры назва саамаў.
  9. Лапатуха, -і, ДМ –тусе; Р мн. –тух. Разм. Жан. да лапатун. Тая, хто многа і бесперастанку гаворыць; балбатуха.
  10. Лапландка, -і, ДМ цы, Р мн. –дак. Жан. да лапландзец. Даўнейшая назва саамаў; лапары.
  11. Ларочніца, -ы. Разм. Жан. да ларочнік. Жанчына-прадавец у ларку.
  12. Ласуха, -і, ДМ –сусе; Р мн. –сух. Жан. да ласун. Той, хто любіць паласавацца.
  13. Латвійка, -і, ДМ -війцы, Р мн. –віек. Жан. да латвіец. Прадстаўніца насельніцтва Латвіі.
  14. Латочніца, -ы. Разм. Жан. да латочнік. Прадаўшчыца з латка.
  15. Латышка, -і, ДМцы, Р мн. –шак. Жан. да латыш. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Латвіі.
  16. Лаўкачка, -і, ДМцы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да лаўкач. Пранырлівая жанчына, якая ўмее выгадна ўладкоўваць свае асабістыя справы.
  17. Лаўрэатка, -і, ДМ цы, Р мн. –так. Жан. да лаўрэат. Званне, якое прысуджваецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад. // Асоба, удастоеная такога звання.
  18. Лацінянка,-і, ДМ цы, Р мн. –нак. Жан. да лацінянін. 1. Жыхарка старажытнай Італійскай вобласці – Лацыума; рымлянка. 2. Уст. Каталічка.
  19. Лачка, -і, ДМцы, Р мн. –чак. Жан. да лак. Прадстаўніца народнасці, якая пражывае ў Дагестане.
  20. Лгуння, -і. Гл. ілгуння.
  21. Легітымістка, -і, ДМцы, Р мн. –так. Жан. да легітыміст. Паслядоўніца, прыхільніца легітымізму.
  22. Лезгінка, -і, ДМ цы, Р мн. –нак. Жан. да лезгінец. Прадстаўніца народа, які складае частку насельніцтва Дагестана і Азербайджана.
  23. Лекарка, -і, ДМ цы, Р мн. –рак. Разм. Жан. да лекар. Жанчына-доктар.
  24. Лепшчыца, -ы. Жан. да лепшчык. Тая, хто займаецца лепкай; спецыялістка па лепцы.
  25. Лепятуха, -і, ДМ –тусе; Р мн. –тух. Разм. Жан. да лепятун. Тая, якая ляпеча, невыразна гаворыць.
  26. Лесавічка, -і, ДМцы, Р мн. –чак. Разм. Жан. да лесавік. Жанчына, якая звычайна жыве ў лесе, займаецца лясным промыслам, паляваннем.
  27. Леснікоўна, -ы. Разм. Жан. да ляснік. Дачка лесніка.
  28. Леснічоўна, -ы. Тое, што і леснікоўна.
  29. Леснічыха, -і, ДМ –чысе; Р мн. –чых. Разм. Жан. да ляснік. Жонка лесніка.
  30. Летуценніца, -ы. Жан. да летуценнік. Тая, якая схільна да летуцення, аддаецца летуценням. // Тая, якая адыходзіць ад рэальнай рэчаіснасці ў свет фантастыкі; фантазёрка.
  31. Лёгкаатлетка, -і, ДМ цы, Р мн. –так. Жан. да лёгкаатлет. Спартсменка, якая займаецца лёгкай атлетыкай.
  32. Лётчыца, -ы. Жан. да лётчык. Вадзіцель самалёта.
  33. Лібералка, -і, ДМцы, Р мн. –лак. Жан. да ліберал. Прыхільніца лібералізму; член ліберальнай партыі. 2. Перан. Тая, хто ліберальнічае, займаецца шкодным патураннем. 3. Уст. Чалавек, які свабодна мысліць; вальнадумка.
  34. Лібрэтыстка, -і, ДМ цы, Р мн. -так. Жан. да лібрэтыст. Аўтарка лібрэта.
  35. Ліванка, -і, ДМ цы, Р мн. -нак. Жан. да ліванец. Жыхарка Лівана.
  36. Лівійка, -і, ДМ -війцы, Р мн. -віек. Жан. да лівіец. Жыхарка Лівіі.
  37. Лізуха, -і, ДМ –лізусе. Разм. Жан. да лізун. 1. Тая, якая любіць лізаць. 2. Тая, якая любіць цалаваць, цалавацца. 3. Перан. Лісліўка, падлізніца, падхалімка.
  38. Ліліпутка, -і, ДМ –тцы, Р мн. -так. Жан. да ліліпут.Жанчына вельмі маленькага росту; карлік. 2. Перан. Пра людзей нікчэмных, малазначных.
  39. Лінатыпістка, -і, ДМ –тцы, Р мн. -так. Жан. да лінатыпіст. Наборшчыца, якая працуе на лінатыпе.
  40. Лінгвістка, -і, ДМ –тцы, Р мн. -так. Разм. Жан. да лінгвіст. Спецыялістка ў галіне лінгвістыкі, моваведка.
  41. Літоўка, -і, ДМ –тоўцы, Р мн. -вак. Жан. да літовец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Літвы.
  42. Ліфцёрка, -і, ДМ –рцы, Р мн. -рак. Жан. да ліфцёр. Тая, якая абслугоўвае ліфт пры пад'ёмах і спусках.
  43. Ліхадзейка, -і, ДМ –дзейцы, Р мн. -дзеек. Жан. да ліхадзей. Тая, якая чыніць ліха, зло, бяду, гора.
  44. Ліхадумка, -і, ДМцы, Р мн. –мак. Жан. да ліхадум. Тая, якая жадае каму-н. ліха, зла.
  45. Ліхвярка, -і, ДМцы, Р мн. –рак. Жан. да ліхвяр. Тая, якая бярэ вельмі высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы.
  46. Лічыльшчыца, -ы. Жан. да лічыльшчык. Тая, хто робіць падлік каго-, чаго-н.
  47. Лiшэнка, -і, ДМ цы, Р мн. –нак. Разм. Жан. да лішэнец. У СССР да прыняцця Канстытуцыі 1936 г. — чалавек, пазбаўлены выбарчых і іншых грамадзянскіх правоў у сувязі з прыналежнасцю да эксплуататарскага класа.
  48. Лодачніца, -ы. Жан. да лодачнік. Тая, якая займаецца перавозкай на лодцы.
  49. Лужычанка, -і, ДМ цы, Р мн. –нак. Жан. да лужычанін. Прадстаўніца заходнеславянскай народнасці, якая жыве па верхнім і сярэднім цячэнні ракі Шпрэе і Верхняй і Ніжняй Лужыцы; лужыцкія сербы.
  50. Лунацічка, -і, ДМ цы, Р мн. –чак. Жан. да лунацік. Хворая на лунацізм.
  51. Лыжніца, -ы. Жан. да лыжнік. Тая, якая ходзіць на лыжах, займаецца лыжным спортам.
  52. Льнаводка, -і, ДМ –дцы, Р мн. –дак. Жан. да льнавод. Тая, хто вырошчвае лён.
  53. Любiмiца, -ы. Жан. да любімец. Тая, якую асабліва любяць, паважаюць, цэняць, улюбёнка.
  54. Любіцельнiца, -ы. Жан. да любіцель. Тая, хто займаецца любімай справай не як прафесіянал; аматар.
  55. Людаедка, -і, ДМ цы, Р мн. –дак. Жан. да людаед. Першабытны чалавек, дзікун, які ўжываў у ежу чалавечае мяса. // Персанаж казак, які пажырае людзей. 2. Перан. Пра чалавека жорсткага, схільнага да насілля, забойства.
  56. Лютністка, -і, ДМ цы, Р мн. –так. Жан. да лютніст. Тая, хто іграе на лютні.
  57. Лютэранка, -і, ДМ цы, Р мн. –нак. Жан. да лютэранін. Тая, хто вызнае лютэранства.
  58. Лябёдчыца, -ы. Жан. да лябёдчык. Рабочая, якая кіруе лябёдкай.
  59. Лякальшчыца, -ы. Жан. да лякальшчык. Рабочая па апрацоўцы дэталей крывалінейнага профіля з дапамогай лякал.
  60. Лялечніца, -ы. Жан. да лялечнік. Майстарка, якая робіць лялькі.
  61. Лямпаўшчыца, -ы. Жан. да лямпаўшчык. 1. Рабочая, якая вырабляе лямпы. 2. Рабочая, які наглядае за спраўнасцю асвятляльных лямп, запальвае іх.
  62. Ляснічыха, -і, ДМ –чысе. Жан. да ляснічы. Жонка ляснічага.
  63. Лятуха, -і, ДМ –тусе. Разм. Жан. да лятун. Тая, хто лятае. // Пра тую, хто здольна хутка перамяшчацца, імчацца, скакаць і пад.
  64. Ляшка, -і, ДМцы, Р мн. –шак. Жан. да лях. Полька, палячка.