Н

Алфавіт

  1. Набівальшчыца, -ы. Жан. да набівальшчык. Асоба, занятая набіваннем чаго-н.
  2. Наборшыца, -ы. Жан. да наборшчык. Рабочая друкарні, якая робіць набор.
  3. Навальшчыца, -ы. Жан. да навальшчык. Тая, якая навальвае што-н.; рабочая ў шахце, якая нагружае ваганеткі вугалем, рудой.
  4. Навасёлка, -і, ДМ -лцы, Р мн. –лак. Жан. да навасёл. Тая, якая пасялілася ў новым доме або ў новай кватэры. 2. Тая, якая нядаўна пасялілася на новым месцы, прыехаўшы аднекуль здалёк.
  5. Наведвальніца, -ы. Жан. да наведвальнік. Тая, якая наведвае каго-н., што-н., прыходзіць, наведваецца куды-н., да каго-н.
  6. Навелістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да навеліст. Аўтарка навел.
  7. Навівальшчыца, -ы. Жан. да навівальшчык. Тая, якая занята навіваннем.
  8. Наводчыца,. Жан. да наводчык. Жанчына, якая наводзіць гармату, кулямёт і пад. на цэль. 2. Рабочая, якая займаецца наводкай чаго-н. 3. Член зладзейскай шайкі, якая наводзіць на месца, дзе можна красці.
  9. Навучэнка, -і, ДМ -нцы, Р мн. -нак. Жан. да навучэнец. Тая, якая навучаецца, вучыцца ў старшых класах сярэдніх школ, тэхнікумах, вучылішчах і іншых сярэдніх навучальных установах.
  10. Нагаворшчыца, -ы. Разм. Жан. да нагаворшчык. Тая, якая ўзводзіць паклёпы на каго-н.; паклёпніца.
  11. Нагайка, -і, ДМ -гайцы; Р мн. –гаек. Жан. да нагаец. Прадстаўніца народа, які жыве пераважна ў Стаўрапольскім краі і Дагестане.
  12. Наглядальніца, -ы. Жан. да наглядальнік. Тая, хто наглядае што-н., глядзіць на што-н. // Асоба, якой даручана наглядаць за кім-, чым-н.
  13. Наглядчыца, -ы. Жан. да наглядчык. Жанчына, якая за кім-, чым-н. наглядае.
  14. Награбальшчыца, -ы. Жан. да награбальшчык. Рабочая, якая займаецца награбаннем чаго-н.
  15. Награвальшчыца, -ы. Жан. да награвальшчык. Рабочая, якая займаецца награваннем чаго-н.
  16. Нагрузчыца, -ы. Жан. да нагрузчык. Тое, што і грузчыца.
  17. Надглядчыца, -ы. Жан. да надглядчык. Тая, якая робіць надгляд.
  18. Надзімальшчыца, -ы. Спец. Жан. да надзімальшчык. Тая, хто надзімае што-н.
  19. Надомніца, -ы. Жан. да надомнік. Рабочая прадпрыемства або арцелі, якая выконвае даручаную ёй працу дома.
  20. Наезніца,. Жан. да наезнік. 1. Жанчына, якая добра ездзіць вярхом. 2. Цыркавая артыстка, якая выступае на кані. 3. Спецыялістка, якая працуе на конных заводах.
  21. Наёмніца, -ы. Жан. да наёмнік. 1. Наёмная работніца, парабчанка. 2. Перан. Тая, хто з карыслівымі намерамі служыць чыім-н. мэтам, якая прадалася каму-н.
  22. Назіральніца, -ы. Жан. да назіральнік. Тая, якая назірае за кім-, чым-н. // Тая, якая па сваім абавязку, прафесіі, прызначэнню назірае за кім-, чым-н.
  23. Наймальніца, -ы. Жан. да наймальнік. Тая, якая наймае каго-н. або што-н.
  24. Наймічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да найміт. Наёмная работніца, служанка, парабчанка.
  25. Накатчыца, -ы. Жан. да накатчык. Рабочая, якая робіць накатку.
  26. Накладчыца, -ы. Жан. да накладчык. У вытворчасці – тая, якая накладвае што-н. // Рабочая, якая кладзе лісты паперы ў друкарскую машыну.
  27. Наклейшчыца, -ы. Жан. да наклейшчык. Рабочая, якая займаецца наклейваннем чаго-н.
  28. Наладжвальніца, -ы. Жан. да наладжвальнік. Тая, якая што-н. наладжвае, арганізуе; арганізатарка.
  29. Наладчыца, -ы. Жан. да наладчык. Рабочая, спецыяліст па наладцы машын, станкоў, механізмаў.
  30. Налётчыца, -ы. Жан. да налётчык. Тая, якая займаецца налётамі; грабежніца. // Перан. Пра тую, якая робіць налёты з мэтай ваеннага захопу, прыгнёту; агрэсарка.
  31. Намесніца,. Жан. да намеснік. Асоба, якая замяшчае каго-н. 2. Афіцыйная назва асобы, якая замяшчае кіраўніка. 3. Памочніца настаяцельніцы ў жаночым манастыры. 4. Жонка намесніка.
  32. Намыўшчыца,. Жан. да намыўшчык. Рабочая, якая займаецца намывам.
  33. Нанайка, -і, ДМ -найцы; Р мн. –наек. Жан. да нанаец. Прадстаўніца народнасці манчжура-тунгускай моўнай групы, якая жыве на Далёкім Усходзе ў басейне ракі Амур.
  34. Напарніца, -ы. Жан. да напарнік. Тая, якая працуе ў пары, на змену з кім-н.
  35. Наперсніца, -ы. Жан. да наперснік. Блізкая давераная асоба, якой давяраюць свае тайны. 2. Традыцыйны персанаж у класічных трагедыях 17-18 ст. ст. — сяброўка галоўнага героя. 3. Палюбоўніца, наложніца.
  36. Напраўшчыца, -ы. Жан. да напраўшчык. Майстарка па напраўцы чаго-н.
  37. Нарадчыца, -ы. Жан. да нарадчык.Тая, якая выпісвае, дае нарады на якую-н. работу.
  38. Нарвежка, -і, ДМ -жцы; Р мн. -жак. Жан. да нарвежац. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Нарвегіі.
  39. Наркаманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак.Жан. да наркаман. Жанчына, якая мае моцную, хваравітую цягу да наркотыкаў.
  40. Нармандка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак. Жан. да нармандзец. Жыхарка Нармандыі — гістарычнай вобласці Францыі.
  41. Нарміроўшчыца, -ы. Жан. да нарміроўшчык. Спецыялістка па нарміраванню, нарміроўцы.
  42. Народніца,-ы. Жан. да народнік. Паслядоўніца народніцтва.
  43. Нарысістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да нарысіст. Жанчына, якая піша нарысы.
  44. Нарыхтоўшчыца,. Жан. да нарыхтоўшчык. Тая, якая займаецца нарыхтоўкамі.
  45. Насельніца,. Жан. да насельнік. Тая, якая насяляе данае месца.
  46. Наследніца, -ы. Жан. да наследнік. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне.
  47. Насмешніца, -ы. Жан. да насмешнік. Жанчына, якая любіць насміхацца з каго-, чаго-н.
  48. Настаўніца, -ы. Жан. да настаўнік. Тая, якая выкладае ў школе.
  49. Настройшчыца, -ы. Жан. да настройшчык. Спецыялістка па настройцы музычных інструментаў, станкоў і пад.
  50. Наступніца, -ы. Жан. да наступнік. Разм. Прадаўжальніца дзейнасці каго-н.; пераемніца. 2. Тая, якая заняла месца або пасаду свайго папярэдніка.
  51. Насцільшчыца, -ы. Жан. да насцільшчык. Рабочая, спецыялістка па насціланню чаго-н.
  52. Натраўшчыца, -ы. Жан. да натраўшчык. Спец. Рабочая, спецыяліст па натраўцы.
  53. Натуршчыца, -ы. Жан. да натуршчык. Жанчына, якая пазіруе перад мастаком, скульптарам.
  54. Натхніцельніца, -ы. Жан. да натхніцель. Тая, хто натхняе.
  55. Нахабніца, -ы. Жан. да нахабнік. Бессаромная, бесцырымонная жанчына.
  56. Нахлебніца, -ы. Жан. да нахлебнік. Тая, якая жыве на чужыя сродкі, на чужым хлебе.
  57. Націральшчыца, -ы. Жан. да націральшчык. Тая, якая націрае што-н.
  58. Нацыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да нацыст. Прыхільніца нацызму, член гітлераўскай фашысцкай партыі.
  59. Нацыяналістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да нацыяналіст. 1. Прыхільніца нацыяналізму. 2. Удзельніца, прыхільніца нацыянальна-вызваленчага руху.
  60. Начальніца, -ы. Жан. да начальнік. Асоба, якая ўзначальвае што-н., кіруе, загадвае чым-н.
  61. Начлежніца, -ы. Жан. да начлежнік. Жанчына, якая часова начуе дзе-н. 2. Тая, якая пасе коней ноччу.
  62. Начотчыца, -ы. Жан. да начотчык. Жанчына, якая многа чытае, але павярхоўна, дагматычна засвойвае прачытанае.
  63. Нганасанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да нгасанін. Прадстаўніца народа, які жыве ў Таймырскай акрузе Краснаярскага краю Расіі.
  64. Неахайніца, -ы. Разм. Жан. да неахайнік. Неахайны чалавек.
  65. Негрытоска, -і, ДМ -тосцы; Р мн. –сак. Жан да негрытос. Агульная назва прадстаўніц некалькіх этнічных груп Паўднёва-Усходняй Азіі.
  66. Негрыцянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан да негр. Прадстаўніца асноўнай групы карэннага насельніцтва трапічнай Афрыкі, якая характарызуецца цёмным колерам скуры, а таксама прадстаўніца нашчадкаў гэтай групы, якіх прымусова вывезлі каланізатары ў Амерыку ў 16-19 стст.
  67. Незнаёмка, -і, ДМ -мцы; Р мн. –мак. Жан. да незнаёмец. Незнаёмая, невядомая жанчына.
  68. Нелюдзімка, -і, ДМ -мцы; Р мн. –мак. Жан. да нелюдзім. Нелюдзімая жанчына.
  69. Немка, -і, ДМ -мцы; Р мн. –мак. Жан да немец. Прадстаўніца, якая складае асноўнае насельніцтва Германіі.
  70. Ненавісніца, -ы. Жан. да ненавіснік. Жанчына, якая ненавідзіць каго-, што-н.
  71. Ненка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан да ненец. Прадстаўніца народнасці, якая жыве на тэрыторыі Ненецкай, Ямала-Ненецкай і Таймырскай аўтаномных акруг Расіі.
  72. Непалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан да непалец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Непала.
  73. Неплацельшчыца, -ы. Жан. да неплацельшчык. Асоба, якая не ўносіць належных плацяжоў.
  74. Непрыяцелька, -і, ДМ -льцы; Р мн. –лек. Жан. да непрыяцель. Жанчына, якая непрыязна, варожа адносіцца да каго-, чаго-н.
  75. Неслухмянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Разм. Жан. да неслух. Непаслухмяная, свавольная жанчына (часцей аб дзецях).
  76. Неўрапатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да неўрапат. Нервовахворая жанчына.
  77. Неўрастэнічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да неўрастэнік. Жанчына, якая хварэе на неўрастэнію.
  78. Нівеліроўшчыца, -ы. Жан. да нівеліроўшчык. Спецыялістка па нівеліраванню, нівеліроўцы.
  79. Нігілістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да нігіліст. Чалавек, які адмаўляе ўсе грамадскія каштоўнасці, нормы, прынцыпы маралі, законы; прыхільніца нігілізму. 2. Прадстаўніца разначыннай інтэлігенцыі 60-х гг. XIX ст. у Расіі, якая адмоўна ставілася да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцтва.
  80. Нідэрландка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да нідэрландзец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Нідэрландаў.
  81. Нізальшчыца, -ы. Жан. да нізальшчык. Рабочая, якая займаецца нізаннем чаго-н. (у рыбнай, тытунёвай прамысловасці, у вытворчасці абаранкаў і пад.)
  82. Нікеліроўшчыца,-ы. Жан. да нікеліроўшчык. Рабочая, якая займаецца нікеліроўкай.
  83. Нікчэмніца, -ы. Разм. Жан. да нікчэмнік. Нікчэмны чалавек
  84. Нілотка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да нілот. Прадстаўніца групы афрыканскіх плямён, што засяляюць тэрыторыю па верхнім цячэнні ракі Ніла.
  85. Новазеландка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да новазеландзец. Прадстаўніца насельніцтва Новай Зеландыі.
  86. Нубійка, -і, ДМ -йцы; Р мн. –ек. Жан. да нубіец. Прадстаўніца народнасці, якая жыве ў Афрыцы паміж першым і шостым парогамі Ніла, у межах паўднёвай і паўночнай часткі Усходняга Судана.
  87. Нумароўшчыца, -ы. Жан. да нумароўшчык. Рабочая-брашуроўшчыца ў друкарні. 2. Рабочая ў бавоўнапрадзільнай вытворчасці.
  88. Нэпманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Разм. Жан. да нэпман. Гандлярка, прадпрымальніца першага перыяду нэпа.
  89. Нюхальшчыца, -ы. Разм. Жан. да нюхальшчык. Тая, якая нюхае тытунь, наркотыкі і пад.
  90. Нябожчыца, -ы. Жан. да нябожчык. Мёртвы чалавек; мярцвяк.Ужываецца для таго, каб паказаць, што той, аб кім гавораць, не жыве.
  91. Няверуючая, –ай. Жан. да няверуючы. Тая, хто адмаўляе рэлігію, не верыць у існаванне бога.
  92. Нявольніца, -ы. Жан. да нявольнік. Рабыня, прыгонная. 2. Зняволеная. 3. Перан. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам, уладаю чаго-н.
  93. Нягодніца, -ы. Жан. да нягоднік. Чалавек ганебных, несумленных паводзін; нізкі чалавек.
  94. Нядбайніца, -ы. Разм. Жан. да нядбайнік. Тая, якая нядбайна адносіцца да сваіх абавязкаў, да справы.
  95. Нядбаліца, -ы. Разм. Жан. да нядбалец. Нядбалы, лянівы чалавек.
  96. Нядобразычлівіца, -ы. Жан. да нядобразычлівец. Чалавек, які нядобразычліва настроены ў адносінах да каго-, чаго-н.
  97. Нядоімшчыца, -ы. Жан. да нядоімшчык. Плацельшчык, за якім лічыцца нядоімка.
  98. Няўдачніца, -ы. Жан. да няўдачнік. Няўдачлівы чалавек.