П

Алфавіт

  1. Павадырка, -і, ДМ –рцы, Р мн. –рак. Жан. да павадыр. 1. Тая, хто водзіць каго-н. // Тая, хто паказвае дарогу, правадніца. 2. Разм. Важак, кіраўніца якой-н. групы.
  2. Паварыха, -і, ДМ. –рысе. Жан. да повар. Спецыялістка па прыгатаванню ежы; кухарка.
  3. Паведамляльніца, -ы. Кніжн. Жан. да паведамляльнік. Тая, якая даводзіць да ведама ці дае якія-н. звесткі.
  4. Паветраплавальніца, -ы. Жан. да паветраплавальнік. Тая, якая займаецца паветраплаваннем.
  5. Паганка, -і, ДМ –нцы, Р мн. –нак. Лаянк. Жан. да паганец. Вельмі дрэнная, подлая жанчына. // Наогул пра якую-н. непаслухмяную, надакучлівую і пад. жанчыну.
  6. Падавальшчыца, -ы. Жан. да падавальшчык. Рабочая, занятая падачай чаго-н. куды-н.
  7. Падагрычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да падагрык. Хворая на падагру.
  8. Падарожніца, -ы. Жан. да падарожнік. Жанчына, якая падарожнічае, вандруе; вандроўніца. 2. Тая, якая знаходзіцца ў дарозе.
  9. Падаткаплацельшчыца, -ы. Жан. да падаткаплацельшчык. Тая, якая плаціць падатак.
  10. Падборшчыца, -ы. Жан. да падборшчык. Рабочая, якая займаецца падборкай чаго-н.
  11. Падбухторшчыца, -ы. Разм. Жан. да падбухторшчык. Тая, якая падбухторвае.
  12. Падвозчыца, -ы. Жан. да падвозчык. Рабочая, якая займаецца падвозам чаго-н.
  13. Падгаворшчыца, -ы. Разм. Жан. да падгаворшчык. Тая, якая падгаворвае.
  14. Падгоншчыца, -ы. Жан. да падгоншчык. Тая, якая займаецца падгонам або падгонкай.
  15. Падданая, -ай. Жан. да падданы. Жанчына, якая знаходзіцца ў падданстве якой-н. дзяржавы. // Уст. Асоба, якая падпарадкуецца каму-н., залежыць ад каго-н.
  16. Пад'ёмшчыца, -ы. Жан. да пад’ёмшчык. Рабочая, якая працуе на пад'ёме чаго-н.
  17. Падзвіжніца, -ы. Жан. да падзвіжнік. Жанчына, якая ў імя служэння богу падвяргае сябе доўгім малітвам. 2. Самаадданая працаўніца.
  18. Падзённіца, -ы. Жан. да падзённік. Рабочая, якая выконвае падзённую работу.
  19. Падзёншчыца, -ы. Жан. да падзёншчык. Рабочая, якая выконвае падзённую работу.
  20. Падказчыца, -ы. Жан. да падказчык. Тая, якая падказвае.
  21. Падкатчыца, -ы. Жан. да падкатчык. Рабочая, якая занята на падкатцы чаго-н.
  22. Падкулачніца, -ы. Уст. Жан. да падкулачнік. Сялянка, якая дзейнічала ў інтарэсах кулака.
  23. Падлізніца, -ы. Разм. Жан. да падлізнік. Тая, якая падлізваецца; падліза.
  24. Падманшчыца, -ы. Жан. да падманшчык. Тая, якая падманвае каго-н.
  25. Падмятальшчыца, -ы. Жан. да падмятальшчык. Тая, якая займаецца падмятаннем вуліц, памяшканняў і пад.
  26. Паднаймальніца, -ы. Жан. да паднаймальнік. Жанчына, якая заключыла дагавор паднаймання. // Кватарантка, якая наймае жылую плошчу ў асноўных наймальнікаў.
  27. Падносчыца, -ы. Жан. да падносчык. Тая, якая працуе на падносцы чаго-н.
  28. Падпальшчыца, -ы. Жан. да падпальшчыца. Тая, якая наўмысна ўчыніла пажар. // Перан. Тая, хто падбухторвае да чаго-н.
  29. Падпісчыца, -ы. Жан. да падпісчык. Тая, якая падпісалася на якое-н. друкаванае выданне.
  30. Падпольшчыца, -ы. Жан. да падпольшчык. Тая, якая працуе ва ўмовах падполля.
  31. Падрадчыца, -ы. Жан. да падрадчык. 1. Асоба, якая вядзе якія-н. работы па падрадах. 2. Разм. Жонка падрадчыка.
  32. Падрыўніца, -ы. Жан. да падрыўнік. Спецыялістка па падрыўных работах.
  33. Падсобніца, -ы. Разм. Жан. да падсобнік. Падсобная рабочая.
  34. Падхалімка, -і, ДМ –мцы; Р мн. –мак. Жан. да падхалім. Нізкая, подлая жанчына, якая дагаджае, хваліць у мэтах асабістай выгады; падлізніца.
  35. Падчытчыца, -ы. Жан. да падчытчык. Тая, якая займаецца падчыткай.
  36. Падшывальшчыца, -ы. Жан. да падшывальшчык. Рабочая, якая падшывае што-н.
  37. Пажыральніца, -ы. Жан. да пажыральнік. Тая, хто пажырае, паглынае каго-н.
  38. Пазёрка, -і, ДМ –рцы, Р мн. –рак. Жан. да пазёр. Тая, якая схільна або любіць пазіраваць, разлічваючы на знешні эфект.
  39. Пазычальніца, -ы. Жан. да пазычальнік. Тая, якая дае грошы ў пазыку.
  40. Пайшчыца, -ы. Жан. да пайшчык. Тая, якая мае свой пай у якой-н. справе.
  41. Пакавальшчыца, -ы. Жан. да пакавальшчык. Тая, якая займаецца пакоўкай чаго-н.
  42. Паклёпніца, -ы. Жан. да паклёпнік. Тая, якая паклёпнічае, распаўсюджвае паклёп.
  43. Паклонніца, -ы. Жан. да паклоннік. Тая, якая пакланяецца каму-н. як богу. 2. Тая, якая з захапленнем, з павагай адносіцца да каго-, чаго-н. 3. Тая, якая праяўляе ў адносінах да чалавека сваю сімпатыю.
  44. Пакупніца, -ы. Жан. да пакупнік. Тая, якая купляе каго-, што-н.
  45. Пакутніца, -ы. Жан. да пакутнік. Жанчына, якая пераносіць пакуты.
  46. Палабка, -і, ДМ -бцы; Р мн. –бак. Жан. да палаб. Прадстаўніца вялікай групы заходнеславянскіх плямён, якія насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага мора ад ракі Эльбы да ракі Одэра.
  47. Паланянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Паэт. Жан. да палоннік. Жанчына, якая знаходзіцца ў палоне, узята ў палон; палонная.
  48. Палаўчанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Гіст. Жан. да полавец. Прадстаўніца народнасці цюркскага паходжання, якая ў 11-13 стст. насяляла паўднёварускія стэпы.
  49. Палахліўка, -і, ДМ -ліўцы; Р мн. –лівак. Разм. Жан. да палахлівец. Нясмелая, палахлівая жанчына.
  50. Палемістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да палеміст. Тая, хто ўмее або любіць палемізаваць.
  51. Палівальшчыца, -ы. Жан. да палівальшчык. Тая, якая займаецца паліўкай, паліваннем чаго-н.
  52. Паліграфістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да паліграфіст. Рабочая паліграфічнай прамысловасці. 2. Спецыялістка ў галіне паліграфіі.
  53. Палінезійка, -і, ДМ -зійцы; Р мн. –зіек. Жан. да палінезіец. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Палінезіі і некаторых іншых астравоў Ціхага акіяна.
  54. Паліроўшчыца, -ы. Жан. да паліроўшчык. Рабочая, якая займаецца паліраваннем.
  55. Палітэмігрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да палітэмігрант. Палітычны эмігрант.
  56. Палкоўнічыха, -і, ДМ –чысе. Разм. Жан да палкоўнік. Жонка палкоўніка.
  57. Палольшчыца, -ы. Жан. да палольшчык. Тая, якая поле.
  58. Паломніца, -ы. Жан. да паломнік. 1. Багамолка, якая вандруе па так званых святых месцах. 2. Перан. Удзельніца паломніцтва.
  59. Палонніца, -ы. Разм. Жан. да палоннік. Жанчына, якая знаходзіцца ў палоне, узята ў палон, палонная.
  60. Пальчатніца, -ы. Жан. да пальчатнік.1. Спецыялістка па вырабу пальчатак. 2. Уст. Гандлярка пальчаткамі.
  61. Палюбоўніца, -ы. Жан. да палюбоўнік. Жанчына ў адносінах да мужчыны, з якім знаходзіцца ў пазашлюбнай палавой сувязі.
  62. Палячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да паляк. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы.
  63. Паляшучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да паляшук. Жыхарка Палесся.
  64. Памагатая, -ай. Жан. да памагаты. 1. Тая, хто памагае каму-н. у чым-н.; падручная. 2. Прыслужніца, гатовая на любыя дзеянні, учынкі.
  65. Памазанніца, -ы. Жан. да памазаннік. Жанчына-манарх, над якой учынілі абрад памазання на царства.
  66. Памаранка, -і, ДМ –нцы, Р мн –нак. Жан. да памаранін. Жыхарка памор’я.
  67. Памешчыца, -ы. Жан. да памешчык. 1. У дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ў краінах, дзе існуе прыватная ўласнасць на зямлю, - землеўладальніца, звычайна дваранка, пані. 2. Разм. Жонка памешчыка.
  68. Паморка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да памор. Карэнная руская жыхарка памор’я – узбярэжжа Белага мора і Ледавітага акіяна.
  69. Памочніца, -ы. Жан. да памочнік. 1. Тая, якая памагае каму-н. у чым-н.; памагатая. Разм. Тое, што і памагаты.
  70. Памфлетыстка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да памфлетыст. Аўтарка памфлетаў.
  71. Панегірыстка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да панегірыст. Тая, якая празмерна захапляецца кім-, чым-н., услаўляе каго-, што-н. // Аўтарка панегірыка; тая, хто ўслаўляе каго-, што-н. у сваіх творах.
  72. Паненка, -і, ДМ –нцы, Р мн. –нак. Жан. да пан. Незамужняя дачка пана.
  73. Пані, нескл. Жан. да пан. 1. Уладальніца маёнтка, памешчыца (у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах). 2. Асоба, якая належыць да прывілеяваных (чыноўных, арыстакратычных) слаёў грамадства дарэвалюцыйнай Расіі. Асоба, якая карыстаецца ўладай у адносінах да залежных ад яе людзей. 4. Разм. Пра чалавека, які ўхіляецца ад працы, імкнецца набыць звычкі, уласцівыя панам. 5. (звычайна пры звароце). Разм. Форма ветлівага звароту да жанчыны.
  74. Панікёрка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да панікёр. Жанчына, якая сама лёгка паддаецца паніцы або распаўсюджвае чуткі, якія выклікаюць паніку.
  75. Панна, -ы. Незамужняя дачка пана. 2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час. 3. Форма ветлівага звароту да маладой дзяўчыны, а таксама форма ветлівага ўпамінання маладой дзяўчыны, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час.
  76. Пансіянерка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да пансіянер. 1. Навучэнка пансіёна. Тая, хто жыве ў пансіёне. 3. Тая, хто карыстаецца пансіёнам.
  77. Пантэістка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да пантэіст. Паслядоўніца пантэізму.
  78. Панчошніца, -ы. Жан. да панчошнік. Майстарка па вырабу панчох.
  79. Пападдзя, -і. Разм. Жан. да поп. Жонка папа.
  80. Пападзянка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Разм. Жан. да поп. Дачка папа.
  81. Паплечніца, -ы. Жан. да паплечнік. Таварыш па справе, саўдзельніца; саратніца.
  82. Папоўна, -ы. Разм. Жан. да поп. Дачка папа.
  83. Папраўшчыца, -ы. Жан. да папраўшчык. Рабочая, якая займаецца папраўкай чаго-н.
  84. Папуаска, -і, ДМ –пуасцы; Р мн. –сак. Жан. да папуас. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Новай Гвінеі і некаторых другіх астравоў Меланезіі.
  85. Папяросніца, -ы. Жан. да папяроснік. Тая, якая вырабляе папяросы або гандлюе імі.
  86. Папярэдніца, -ы. Жан. да папярэднік. Тая, якая займала якую-н. пасаду, выконвала якія-н. абавязкі раней каго-н., перад кім-н.
  87. Папячыцельніца, -ы. Жан. да папячыцель. Тая, якая ажыццяўляе папячыцельства над кім-н. 2. У дарэвалюцыйны час — службовая асоба, якая кіравала некаторымі ўстановамі.
  88. Парабчанка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да парабак. Наёмная сельскагаспадарчая рабочая ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы.
  89. Парагвайка, -і, ДМ –вайцы; Р мн. –ваек. Жан. да парагваец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Парагвая.
  90. Парадніца, -ы. Разм. Жан. да параднік. Тое, што і дарадчыца.
  91. Паразітка,, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да паразіт. Тая, якая жыве з чужой працы; дармаедка. 2. Разм. Ужываецца як лаянка.
  92. Паралітычка, , ДМ –чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да паралітык. Хворы на параліч, разбіты паралічам.
  93. Паранаічка, , ДМ –чцы; Р мн. –чак. Жан. да параноік. Чалавек, хворы на паранойю.
  94. Парафіянка, , ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да парафіянін. Веруючая, якая адносіцца да якой-н. парафіі.
  95. Парашутыстка, , ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да парашутыст. Тая, якая займаецца парашутызмам.
  96. Паркетчыца, -ы. Жан. да паркетчык. Рабочая, якая займаецца вырабам або насцілам паркету.
  97. Партнёрка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да партнёр. Удзельніца якой-н. гульні, размовы і пад. // Тая, якая разам з кім-н. прымае ўдзел у тэатральных спектаклях, спартыўных гульнях, танцах і пад. // Кампаньёнка ў якой-н. справе.
  98. Партрэтыстка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да партрэтыст. Мастачка — спецыялістка ў галіне партрэтнага жывапісу.
  99. Партугалка, -і, ДМ –лцы; Р мн. –лак. Жан. да партугалец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Партугаліі.
  100. Партызанка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да партызан. Удзельніца ўзброенай барацьбы, якая вядзецца атрадамі народных мас на акупіраванай тэрыторыі.
  101. Партыйка, , ДМ –йцы; Р мн. –ек. Разм. Жан. да партыец. Член Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
  102. Паручыцелька, , ДМ –льцы; Р мн. –лек. Жан. да паручыцель. Асоба, якая дала паруку, паручылася за каго-, што-н.
  103. Парушальніца, -ы. Жан. да парушальнік. Тая, якая парушае якія-н. законы, звычаі, парадкі і пад.
  104. Парфянка, , ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да парфянін. Прадстаўніца старажытных плямён, якія жылі на паўночным усходзе Іранскага нагор’я.
  105. Паршыўка, , ДМ –ўцы; Р мн. –вак. Разм. Жан. да паршывец. Дрэнны чалавек; нягодніца.
  106. Пасадніца, -ы. Гіст. Жан. да пасаднік. Намесніца князя для кіраўніцтва горадам.
  107. Пасажырка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да пасажыр. Тая, якая едзе на поездзе, параходзе, аўтобусе, ляціць на самалёце і пад.
  108. Пасквілянтка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да пасквілянт. Тая, якая піша пасквілі; паклёпніца.
  109. Паскудніца, -ы. Разм., груб. Жан. да паскуднік. Тая, якая робіць гадасці, паскудства.
  110. Пасланка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да пасланец. Тая, якая паслана куды-н. для выканання дзеяння.
  111. Пасланніца, -ы. Жан. да пасланнік. 1. Дыпламатычная прадстаўніца адной дзяржавы ў другой, рангам ніжэй за пасла. Кніжн. Уст. Тое, што і пасланка.
  112. Паслугачка, -і, ДМ –чцы; Р мн. –чак. Жан. да паслугач. Устар. Служанка. 2. Пагард. Тая, якая выслужваецца ў каго-н.; саўдзельніца, памочніца ў якой-н. дрэннай справе.
  113. Паслушніца, -ы. Жан. да паслушнік. Жанчына, якая жыве ў манастыры і рыхтуецца стаць манахіняй; прыслужніца ў манастыры.
  114. Паслядоўніца, -ы. Жан. да паслядоўнік. Тая, якая прытрымліваецца чыіх-н. поглядаў, якога-н. вучэння і кіруецца імі ў сваёй дзейнасці; тая, якая бярэ прыклад з каго-н.
  115. Пасрэдніца, -ы. Жан. да пасрэднік. 1. Тая, якая садзейнічае пагадненню, здзелцы паміж кім-н. Тая, хто дапамагае наладзіць кантакт паміж кім-, чым-н. 3. Спец. Суддзя, арбітр на манеўрах.
  116. Пастаноўшчыца, -ы. Жан. да пастаноўшчык. Тая, хто ажыццяўляе пастаноўку спектакля або фільма; рэжысёр.
  117. Пастаўшчыца, -ы. Жан. да пастаўшчык. Асоба або ўстанова, якая пастаўляе што-н.
  118. Пастаялка, -і, ДМ –лцы; Р мн. –лак. Уст. Жан. да пастаялец. Тая, хто часова наймае ў каго-н. жылое памяшканне, кватэру; кватарантка.
  119. Пастушка, -і, ДМ –шцы; Р мн. –шак. Жан. да пастух. Тая, хто пасе статак.
  120. Пасудніца, -ы. Жан. да пасуднік. Рабочая, якая мые посуд у сталовай, рэстаране і пад.
  121. Патакальніца, -ы. Разм. Жан. да патакальнік. Тая, хто патакае каму-, чаму-н.
  122. Патранеса, -ы. Жан. да патрон. 1. У буржуазным грамадстве — апякунка якой-н. дабрачыннай установы. 2. У капіталістычных краінах — уладальніца якой-н. фірмы, прадпрыемства. // Разм. Непасрэдная начальніца ў адносінах да сваіх падначаленых.
  123. Патрыётка, , ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да патрыёт.Тая, якая любіць сваю радзіму, свой народ і гатова для іх на подзвігі.
  124. Патрыцыянка, , ДМ –нцы; Р мн. –нак. Гіст. Жан. да патрыцый. 1. У Старажытным Рыме — прадстаўніца радавой знаці. У сярэднія вякі ў вольных германскіх гарадах — асоба, якая належала да багатага бюргерскага роду, што іграў першаступенную ролю ў гарадскім самакіраванні.
  125. Патуральніца, -ы. Жан. да патуральнік. Той, хто патурае каму-, чаму-н.
  126. Паўзуха, -і, ДМ –зусе. Разм. Жан. да паўзун.Тая, якая не ўмее яшчэ хадзіць, поўзае (пра дзяцей).
  127. Паўночніца, -ы. Жан. да паўночнік. Жыхарка Поўначы. 2. Разм. Тая, якая не лажыцца спаць да позняй ночы.
  128. Паўфіналістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да паўфіналіст. Удзельніца спартыўнага спаборніцтва, якая выйшла ў паўфінал.
  129. Пахабніца, -ы. Разм. Жан. да пахабнік. Тая, хто гаворыць непрыстойныя, пахабныя словы.
  130. Пацыентка, , ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да пацыент. Хворая ў адносінах да ўрача, у якога яна лечыцца.
  131. Пацыфістка, , ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да пацыфіст. Прыхільніца пацыфізму.
  132. Пачынальніца, -ы. Жан. да пачынальнік. Тая, якая пачынае што-н.; заснавальніца. 2. Тая, якая пачынае спяваць валачобную песню.
  133. Пашлячка, , ДМ –чцы; Р мн. –чак. Разм. Пагард. Жан. да пашляк. Тая, якая робіць або гаворыць пошласці; пошлы чалавек.
  134. Пашпартыстка, , ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да пашпартыст. Асоба, якая займаецца прапіскай пашпартоў.
  135. Паштальёнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да паштальён. Паштовая служачая, якая разносіць карэспандэнцыю адрасатам.
  136. Паштарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да паштар. Тое, што і паштальёнка.
  137. Пашыральніца, -ы. Жан. да пашыральнік. Тая, якая пашырае што-н.
  138. Паэтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да паэт. Аўтарка вершаваных паэтычных твораў. // Пра мастачку любога віду мастацтва, творы якой вызначаюцца паэтычнасцю, лірызмам. 2. Пра чалавека ўзвышанай, паэтычнай натуры.
  139. Паэтэса, -ы. Жан. да паэт. Аўтарка вершаваных паэтычных твораў. // Пра мастачку любога віду мастацтва, творы якой вызначаюцца паэтычнасцю, лірызмам.
  140. Паязджанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Уст. Абл. Жан. да паязджанін. Тая, якая знаходзіцца ў дарозе, едзе куды-н.; падарожніца. // Удзельніца вясельнага поезда.
  141. Паяльшчыца, -ы. Жан. да паяльшчык. Рабочая, якая займаецца паяннем.
  142. Педантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да педант. Тая, якая залішне строга прытрымліваецца дробязных, фармальных запатрабаванняў у чым-н.; фармалістка, букваедка.
  143. Пейзажыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да пейзажыст. Мастачка – майстарка пейзажа.
  144. Пейзанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да пейзан. Сялянка, якая паказана ідэлічна ў мастацкай літаратуры, жывапісе, тэатры 18-19 стст.
  145. Пенсіянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да пенсіянер. Жанчына, якая атрымлівае пенсію.
  146. Пенькапрадзільшчыца, -ы. Жан. да пенькапрадзільшчык. Рабочая пенькапрадзільнай вытворчасці.
  147. Перабежчыца, -ы. Жан. да перабежчык. Тая, якая перайшла на бок праціўніка і добраахвотна здалася ў палон.
  148. Пераборшчыца, -ы. Жан. да пераборшчык. Рабочая, якая займаецца перабіраннем, сартаваннем чаго-н.
  149. Перавозчыца, -ы. Жан. да перавозчык. 1. Тая, якая займаецца перавозам цераз раку, возера. Тая, якая займаецца якімі-н. перавозкамі.
  150. Перадатчыца, -ы. Жан. да перадатчык. Тая, якая перадае што-н.
  151. Пераемніца, -ы. Жан. да пераемнік. Прадаўжальніца чыёй-н. дзейнасці, якіх-н. традыцый і пад.
  152. Пераймальніца, -ы. Жан. да пераймальнік. Тая, якая запазычвае, пераймае што-н., робіць так, як хто-н.
  153. Пераказчыца, -ы. Разм. Жан. да пераказчык. Тая, хто пераказвае што-н.
  154. Перакладчыца, -ы. Жан. да перакладчык. Тая, якая займаецца перакладамі з адной мовы на другую.
  155. Перакупшчыца, -ы. Жан. да перакупшчык. Тая, якая купляе што-н. на перапродаж, для спекуляцыі.
  156. Перамотчыца, -ы. Жан. да перамотчык. Тая, якая займаецца перамоткай (нітак, правадоў і пад.).
  157. Пераносчыца, -ы. Жан. да пераносчык. Тая, якая пераносіць што-н. 2. Перадатчыца якой-н. хваробы, інфекцыі. Пераносчыца заразы. // Перан. Распаўсюджвальніца якіх-н. ідэй, поглядаў і пад.
  158. Перапісчыца, -ы. Жан. да перапісчык. Тая, якая займаецца перапісваннем чаго-н.
  159. Пераплётчыца, -ы. Жан. да пераплётчык. Тая, якая займаецца пераплётам кніг.
  160. Перараджэнка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Пагард. Жан. да перараджэнец. Тая, якая ідэйна, маральна перарадзілася, здрадзіла перадавым, прагрэсіўным, рэвалюцыйным ідэалам.
  161. Перасмешніца, -ы. Разм. Жан. да перасмешнік. Тая, якая любіць высмейваць, перадражніваць каго-н.; насмешнік.
  162. Перастрахоўшчыца, -ы. Неадабр. Жан. да перастрахоўшчык. Тая, якая пастаянна перастрахоўваецца.
  163. Перасяленка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да перасяленец. Тая, якая перасяляецца, перасялілася на новае месца.
  164. Пераўтваральніца, -ы. Жан. да пераўтваральнік. Тая, якая пераўтварыла, пераўтварае што-н.
  165. Персіянка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да перс. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Ірана.
  166. Перуанка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да перуанец. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Перу.
  167. Перфаратаршчыца, -ы. Спец. Жан. да перфаратаршчык. Тая, якая працуе на перфаратары.
  168. Першакласніца, –ы. Жан. да першакласнік. Вучаніца першага класа.
  169. Першакурсніца, -ы. Жан. да першакурснік. Студэнт, навучэнец першага курса.
  170. Першаразрадніца, -ы. Жан. да першаразраднік. Спартсменка першага разраду.
  171. Песенніца, -ы. Жан. да песеннік. Аўтарка тэксту песень або кампазітарка песеннай музыкі. 2. Разм. Выканаўца песень; аматарка спяваць песні.
  172. Песімістка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да песіміст. Тая, якая схільна да песімізму; процілеглае - аптымістка.
  173. Пескаструменшчыца, -ы. Жан. да пескаструменшчык. Рабочая, якая апрацоўвае што-н. пескаструменным апаратам.
  174. Пікетчыца, -ы. Жан. да пікетчык. Удзельніца пікета.
  175. Пілігрымка, -і, ДМ –мцы; Р мн. –мак. Кніжн. Уст. Жан. да пілігрым. Паломніца, вандроўная багамолка. // Перан. Вандроўніца, падарожніца.
  176. Пірожніца, -ы. Жан. да пірожнік. Тая, хто пячэ або прадае пірагі.
  177. Пісарыха, -і, ДМ –рысе. Разм. Жан. да пісар. 1. Жонка пісара. 2. Канцылярская служачая, якая займаецца перапіскай, складаннем і рэгістрацыяй канцылярскіх папер. 2. Уст. Асоба, якая займалася перапіскай чаго-н. // Разм. Жарт. Тая, якая піша, якая ўмее пісаць.
  178. Піскуха, -і, ДМ –кусе. Разм. Жан. да піскун. Тая, якая часта пішчыць.
  179. Пісьманоска, -і, ДМ –сцы; Р мн. –сак. Разм. Жан. да пісьманосец. Паштальёнка.
  180. Пісьменніца, -ы. Жан. да пісьменнік. Тая, якая піша літаратурныя творы; тая, для каго літаратурная дзейнасць з'яўляецца прафесіяй.
  181. Піянерважатая, -ай. Жан. да піянерважаты. Кіраўніца піянерскага атрада або дружыны.
  182. Піянерка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да піянер. Жанчына, якая ўпершыню пранікла ў недаследаваную краіну і пасялілася там (першапачаткова аб перасяленцах у Паўночную Амерыку). 2. Тая, якая першай пракладвае дарогу ў якой-н. новай галіне; зачынальніца. 3. Член дабравольнай дзіцячай камуністычнай арганізацыі.
  183. Піяністка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да піяніст. Музыкантка, якая іграе на фартэпіяна.
  184. Плакальшчыца, -ы. Жан. да плакальшчык. Уст. У старадаўнім пахавальным абрадзе — жанчына, якую наймалі плакаць па пакойніку. 2. Разм. Тая, хто пастаянна плача, скардзіцца на свой лёс.
  185. Плакіроўшчыца, -ы. Спец. Жан. да планіроўшчык. Тая, якая займаецца плакіраваннем.
  186. Плаксуха, -і, ДМ –сусе. Разм. Жан. да плаксун. Тая, якая часта плача, плакса.
  187. Пламбоўшчыца, -ы. Жан. да пламбоўшчык. Тая, хто займаецца накладваннем пломб.
  188. Планерыстка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да планерыст. Жанчына-пілот на планёры.
  189. Планіроўшчыца, -ы. Жан. да планіроўшчык. Работніца, якая займаецца планіроўкай.
  190. Плацельшчыца, -ы. Жан. да плацельшчык. Тая, якая ўносіць ці павінна ўносіць належны ёй плацёж.
  191. Плебейка, -і, ДМ –бейцы; Р мн. –беек. Жан. да плебей. У Старажытным Рыме — жанчына ніжэйшага саслоўя, асабіста свабодная, але пазбаўленая першапачаткова грамадзянскіх і палітычных правоў. 2. У буржуазна-дваранскім жаргоне — чалавек не арыстакратычнага паходжання.
  192. Пленэрыстка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да пленэрыст. Майстарка пленэру.
  193. Плыўчыха, -і, ДМ –чысе. Жан. да плывец. Тая, хто плавае; тая, хто ўмее плаваць. // Спартсменка, якая займаецца плаваннем.
  194. Плюсоўшчыца, -ы. Спец. Жан. да плюсоўшчык. Рабочая, якая займаецца плюсоўкай, плюсаваннем.
  195. Пляменніца, -ы. Жан. да пляменнік. Дачка брата або сястры.
  196. Пляткарка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Жан. да пляткар. Тая, якая любіць пляткарыць.
  197. Пляцельшчыца, -ы. Жан. да пляцельшчык. Тая, хто займаецца пляценнем чаго-н.
  198. Полька, -і, ДМ –льцы; Р мн. –лек. Жан. да паляк. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы.
  199. Посніца, -ы. Жан. да поснік. Тая, якая строга прытрымліваецца посту.
  200. Прабіршчыца, -ы. Спец. Жан. да прабіршчык. Спецыялістка па вызначэнню колькасці каштоўных металаў у сплавах.
  201. Правадніца, -ы. Жан. да праваднік. Тая, якая паказвае дарогу ў незнаёмай мясцовасці. 2. Чыгуначная служачая, якая наглядае за парадкам у вагоне.
  202. Праведніца, -ы. Уст., звычайна іран. Жан. да праведнік. 1. Жанчына, якая жыве па запаведзях якой-н. рэлігіі. Тая, якая ў сваіх учынках кіруецца прынцыпамі сумленнасці, справядлівасці.
  203. Правершчыца, -ы. Разм. Жан. да правершчык. Тая, якая займаецца праверкай.
  204. Правільшчыца, -ы. Жан. да правільшчык. Рабочая, якая займаецца праўкай, выпраўкай чаго-н.
  205. Правінцыялка, -і, ДМ –лцы; Р мн. –лак. Уст., разм. Жан. да правінцыял. Жыхар правінцыі.
  206. Правіцельніца, -ы. Жан. да правіцель. Асоба, якая правіць, кіруе дзяржавай, краінай, вобласцю.
  207. Прагульшчыца, -ы. Жан. да прагульшчык. Тая, хто не выходзіць на работу без уважлівай прычыны, хто робіць прагулы.
  208. Праграмістка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да праграміст. Спецыялістка, якая займаецца праграміраваннем.
  209. Прадажніца, -ы. Жан. да прадажнік. Тая, хто прадае, прадала каго-, што-н.; здрадніца.
  210. Прадаўжальніца, -ы. Жан. да прадаўжальнік. Тая, хто прадаўжае справу, ідэі свайго папярэдніка.
  211. Прадаўшчыца, -ы. Жан. да прадавец. Жанчына-прадавец.
  212. Прадвесніца, -ы. Жан. да прадвеснік. Жанчына, якая з’яўляецца першым вестуном чаго-н.
  213. Прадзільшчыца, -ы. Жан. да прадзільшчык. Кваліфікаваная рабочая ў тэкстыльнай прамысловасці, занятая вырабам пражы.
  214. Прадказальніца, -ы. Жан. да прадказальнік. Тая, якая прадказвае будучае.
  215. Прадракальніца, -ы. Уст. Жан. да прадракальнік. Тая, якая прадракае, прадказвае будучае.
  216. Прадстаўніца, -ы. Жан. да прадстаўнік. Асоба, якая прадстаўляе чые-н. інтарэсы, дзейнічае па даручэнню або ад імя каго-н. 2. Чалавек, які прадстаўляе сабой пэўную групу людзей або якую-н. галіну дзейнасці, выразнік чыіх-н. інтарэсаў.
  217. Прад’яўніца, -ы. Жан. да прад’яўнік. Тая, хто прад’яўляе што-н.
  218. Праектантка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да праектант. Тая, хто выконвае праект, праекціроўшчыца.
  219. Праекціроўшчыца, -ы. Жан. да праекціроўшчык. Тая, хто займаецца праектаваннем, праекціроўкай.
  220. Празелітка, , ДМ –тцы; Р мн. –так. Кніжн. Жан. да празеліт. Тая, якая прыняла новую веру. 2. Новая і гарачая прыхільніца чаго-н.
  221. Празорлівіца, -ы. Жан. да празорлівец. Празорлівы чалавек.
  222. Пракажоная, -ай. Жан. да пракажоны. Чалавек, хворы на праказу.
  223. Пракатчыца, -ы. Жан. да пракатчык. Рабочая пракатнага цэха.
  224. Праклейшчыца, -ы. Жан. да праклейшчык. Работніца папяровай вытворчасці, спецыялістка па праклейцы паперы.
  225. Практыкантка, , ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да практыкант. Тая, якая праходзіць практыку.
  226. Пралетарка, -і, ДМ –рцы; Р мн. –рак. Уст. Жан. да пралетарый. Наёмная рабочая ў капіталістычным грамадстве, пазбаўленая сродкаў вытворчасці.
  227. Прапаведніца, -ы. Жан. да прапаведнік. Распаўсюджвальніца якога-н. веравучэння. // Тая, якая гаворыць пропаведзь. 2. Перан.; чаго. Асоба, якая распаўсюджвае, прапагандуе якія-н. погляды, ідэі і пад.
  228. Прапагандыстка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да прапагандыст. Тая, хто займаецца прапагандай чаго-н. // Асоба, якая вядзе палітычныя заняткі.
  229. Прапраўнучка, -і, ДМ –чцы; Р мн. –чак. Жан. да прапраўнук. Дачка праўнука ці праўнучкі.
  230. Праракальніца, -ы. Уст. Жан. да праракальнік. Тая, хто прадказвае будучае; прадракальніца.
  231. Прарочыца, -ы. Жан. да прарок. Паводле некаторых рэлігійных вераванняў — правадніца волі бога, пасланая богам. 2. Прадказальніца будучыні, вяшчуння.
  232. Прасавальшчыца, -ы. Жан. да прасавальшчык. Тая, якая займаецца прасаваннем, працуе з прасам.
  233. Прасаўшчыца, -ы. Жан. да прасаўшчык. Тая, якая працуе на прэсе.
  234. Прасіцелька, -і, ДМ –льцы; Р мн. –лек. Жан. да прасіцель. Тая, якая звяртаецца з просьбай, з прашэннем да каго-н. ці куды-н.
  235. Праследавацельніца, -ы. Жан. да праследавацель. Тая, якая праследуе каго-н.
  236. Прастачка, -і, ДМ –чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да прастак. Прастадушная, бясхітрасная і недалёкая жанчына.
  237. Прастоланаследніца, -ы. Жан. да прастоланаследнік. Наследніца прастола.
  238. Прасцячка, -і, ДМ –чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да прасцяк. Прастадушная, бясхітрасная і недалёкая жанчына.
  239. Пратраўшчыца, -ы. Жан. да пратраўшчык. Рабочая, спецыялістка, якая займаецца пратравай.
  240. Пратрутчыца, -ы. Жан. да пратрутчык. Рабочая, спецыялістка, якая займаецца пратручваннем.
  241. Пратэстантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да пратэстант. Паслядоўніца пратэстантызму. 2. Кніжн. Тая, якая пратэстуе супраць чаго-н.
  242. Праўнучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да праўнук. Дачка ўнука ці ўнучкі.
  243. Праўшчыца, -ы. Жан. да праўшчык. Тая, якая займаецца праўкай, выпраўленнем чаго-н.
  244. Прафесіяналка, -і, ДМ –лцы; Р мн. –лак. Жан. да прафесіянал. Тая, якая зрабіла які-н. занятак сваёй прафесіяй; добрая спецыялістка, знаўца сваёй справы.
  245. Працаўніца, -ы. Жан. да працаўнік. Тая, якая працуе. 2. Работніца якой-н. галіны, сферы працы.
  246. Праціршчыца, -ы. Жан. да праціршчык. Рабочая, якая займаецца праціркай чаго-н.
  247. Праціўніца, -ы. Жан. да праціўнік. Жанчына, якая адносіцца адмоўна да каго-, чаго-н. 2. Жанчына, якая імкнецца перамагчы другую; саперніца.
  248. Працэнтшчыца, -ы. Разм. Жан. да працэнтшчык. Тая, хто пазычае грошы пад працэнты; ліхвярка.
  249. Прашывальшчыца, -ы. Жан. да прашывальшчык. Рабочая, якая займаецца прашываннем, прашыўкай.
  250. Просьбітка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Уст. Жан. да просьбіт. Тая, якая звяртаецца з просьбай, прашэннем да каго-н. або куды-н.
  251. Прусачка, -і, ДМ –чцы; Р мн. –чак. Жан. да прусак. Ураджэнка або жыхарка Прусіі; паўночна-ўсходняя немка.
  252. Прыбіральшчыца, -ы. Жан. да прыбіральшчык. Рабочая, якая займаецца прыбіраннем, навядзеннем чыстаты, парадку дзе-н.
  253. Прыгажуня, -і. Жан. да прыгажун. Прыгожая жанчына. // Разм. У звароце да жанчыны або дзяўчыны.
  254. Прыгнятальніца, -ы. Жан. да прыгнятальнік. Тая, якая прыгнятае.
  255. Прыдумшчыца, -ы. Разм. Жан. да прыдумшчык. Тая, якая прыдумвае, выдумвае што-н.; выдумшчыца.
  256. Прыёмшчыца, -ы. Жан. да прыёмшчык. Работніца, якая займаецца прыёмкай чаго-н.
  257. Прызёрка, , ДМ –рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да прызёр. Удзельніца спаборніцтва, якая атрымала прыз.
  258. Прыказчыца, -ы. Уст. Жан. род да прыказчык. Наёмная служачка ў купца або ў гандлёвай установе, якая выконвае даручэнні гандлёвага характару і па даручэнню гаспадара займаецца гандлем у магазіне. 2. Служачка ў маёнтку, якая кіруе гаспадаркай памешчыка і выконвае розныя гаспадарчыя даручэнні.
  259. Прынцэса, -ы. Жан. да прынц. Тытул жонкі або дачкі прынца.
  260. Прыслужніца, -ы. Жан. да прыслужнік. Тая, якая прыслужвае; слуга, служыцелька. 2. Разм. Неадабр. Тая, якая прыслужваецца перад кім-н.; прыхільніца, памочніца ў якой-н. дрэннай справе.
  261. Прытворшчыца, -ы. Жан. да прытворшчык. Тая, якая прытвараецца, прыкідваецца.
  262. Прыхаджанка, , ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да прыхаджанін. Веруючая, якая належыць да якога-н. царкоўнага прыходу.
  263. Прыхільніца, -ы. Жан. да прыхільнік. Тая, якая прытрымліваецца якіх-н. поглядаў, ідэй; прыхільна адносіцца да каго-, чаго-н.; паслядоўніца. 2. Тая, якая выказвае сімпатыі, прыхільнасць да каго-н.; паклонніца.
  264. Прычэпшчыца, -ы. Жан. да прычэпшчык. Работніца, якая абслугоўвае прыладу, машыну, прычэпленую да трактара.
  265. Прыяцелька, -і, ДМ –льцы; Р мн. –лек. Жан. да прыяцель. Блізка знаёмая жанчына, з якой устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны.
  266. Прэсвітэрыянка, , ДМ –нцы; Р мн. –нак. Жан. да прэсвітэрыянін. Тая, якая вызнае прэсвітэрыянства.
  267. Прэтэндэнтка, -і, ДМ –тцы, Р мн. –так. Жан. да прэтэндэнт. Тая, хто прэтэндуе на што-н., мае падставы на валоданне чым-н., на атрыманне чаго-н.; тая, хто прэтэндуе на атрыманне якога-н. звання, узнагароды і пад. за выкананую працу.
  268. Псіхапатка, -і, ДМ -тцы, Р мн. –так. Жан. да псіхапат. 1. Жанчына, якая хварэе на псіхапатыю 2. Разм. Узбаламучаная, неўраўнаважаная жанчына; псіхічка.
  269. Псіхастэнічка, -і, ДМ –чцы, Р мн. –чак. Спец. Жан. да псіхастэнік. Тая, якая мае адносіны да псіхастэніі, да псіхастэніка, звязаная з псіхастэніяй.
  270. Пстрыкуха, -і, ДМ –кусе. Разм. Жан. да пстрыкун. 1. Пра легкадумную, маладую жанчыну. 2. Разм. Іран. Пра чалавека, які злуецца, фыркае, выказвае сваю незадаволенасць.
  271. Публіцыстка, -і, ДМ –тцы, Р мн. –так. Жан. да публіцыст. Пісьменніца, якая піша творы на грамадска-палітычныя тэмы.
  272. Пурыстка, -і, ДМ -стцы, Р мн. –так. Жан. да пурыст. Прыхільніца пурызму.
  273. Пурытанка, -і, ДМ -нцы, Р мн. –нак. Жан. да пурытанін. Прыхільніца, паслядоўніца пурытанізму. 2. Перан. Пра жанчыну строгай маралі, нецярпімую да адхіленняў ад прынятай маралі.
  274. Пустадомка, -і, ДМ -мцы, Р мн. –мак. Разм. Жан. да пустадомец. Жанчына, якая не мае гаспадаркі; дрэнная, нядбайная гаспадыня.
  275. Пустазвонка, -і, ДМ –нцы; Р мн. –нак. Разм. Жан. да пустазвон. Жанчына, якая гаворыць пустое; балбатушка, пустамеля.
  276. Пустасмешка, -і, ДМ –шцы; Р мн. –шак. Жан. да пустасмех. Жанчына, якая можа лёгка, без прычыны рассмяяцца.
  277. Пустэльніца, -ы. Жан. да пустэльнік. Жанчына, якая з рэлігійных меркаванняў адмовілася ад зносін з людзьмі і пасялілася ў бязлюдным месцы; пра жанчыну, якая жыве ў адзіноце, у бязлюдным месцы.
  278. Пявуння, -і. Разм. Жан. да пявун. Тая, хто любіць пець і многа спявае.
  279. Пярмячка, -і, ДМ –чцы; Р мн. –чак. Жан. да пярмяк. Былая назва прадстаўніцы народа комі.
  280. Пярхуха, -і, ДМ –хусе. Разм. Жан. да пярхун. Жанчына, якая часта перхае.
  281. Пяснярка, -і, ДМ -рцы, Р. мн. –рак. Жан. да пясняр. 1. Паэт. Пра выдатную народную паэтэсу, вершы якой перакладаюцца на музыку, становяцца песнямі. 2. Перан. Тая, хто апявае, праслаўляе каго-, што-н.
  282. Пястуха, -і, ДМ –тусе. Разм. Жан. да пястун. Тая, хто любіць песціцца; балаўніца. 2. Тая, каго вельмі песцяць, распешчваюць.
  283. Пяцельшчыца, -ы. Жан. да пяцельшчык. Краўчыха, якая спецыяльна займаецца абкідваннем петляў.
  284. Пяцёрачніца, -ы. Разм. Жан. да пяцёрачнік. Вучаніца, якая звычайна атрымлівае пяцёркі.
  285. Пяцікласніца, -ы. Жан. да пяцікласнік. Вучаніца пятага класа.
  286. Пяюха, -і, ДМ –юсе. Разм. Жан. да пяюн. Тая, хто любіць пець і многа спявае.