Р

Алфавіт

  1. Раба, -ы. Жан. да раб. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўніца прыгнечанага класа, жанчына, якая была пазбаўлена правоў і сродкаў вытворчасці і з'яўлялася поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка. // Прыгонная сялянка. // Пра паднявольную, бяспраўную жанчыну, якая знаходзілася ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго-н. 2. Перан. Тая, хто пакорна, угодліва выконвае волю другога; духоўна залежная, бязвольная жанчына. 3. Перан.; чаго. Тая, хто поўнасцю падначаліла чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі.
  2. Рабаўладальніца, -ы. Жан. да рабаўладальнік. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўніца пануючага класа, якая валодае ўсімі сродкамі вытворчасці і рабамі.
  3. Рабаўласніца, -ы. Жан. да рабаўласнік. Тое, што і рабаўладальніца.
  4. Рабаўніца, -ы. Жан. да рабаўнік. Тая, хто рабуе каго-, што-н.; грабежніца.
  5. Работніца, -ы. Жан. да работнік. Жанчына, занятая работай; працаўніца. // Тая, хто можа выконваць работу, працаваць. 2. Тая, якая абслугоўвае каго-н. сваёй працай. // Наёмная сельскагаспадарчая рабочая; парабчанка. 3. Жанчына-рабочая.
  6. Рабфакаўка, –і, ДМ –каўцы; Р мн. –ак. Жан. да рабфакавец. Навучэнка рабфака.
  7. Рабыня, -і. Жан. да раб. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўніца прыгнечанага класа, жанчына, якая была пазбаўлена правоў і сродкаў вытворчасці і з'яўлялася поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка. // Прыгонная сялянка. // Пра паднявольную, бяспраўную жанчыну, якая знаходзіцца ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго-н. 2. Перан. Тая, хто пакорна, угодліва выконвае волю другога; духоўназалежная, бязвольная жанчына. 3. Перан.; чаго. Тая, якая поўнасцю падначаліла каму-н. сваю волю, свае ўчынкі.
  8. Равесніца, -ы. Жан. да равеснік. Жанчына аднаго ўзросту (або блізкая па ўзросту) з кім-н.
  9. Равуха, -і, ДМ -вусе. Разм. Жан. да равун. Тая, хто многа плача, раве (пра дзяцей).
  10. Рагатуха, -і, ДМ -тусе. Разм. Жан. да рагатун. Тая, хто любіць смяяцца, рагатаць; смяшлівая жанчына.
  11. Радыёслухачка, -і, ДМ –чцы; Р мн. –чак. Жан. да радыёслухач. Тая, хто слухае перадачы радыёвяшчання.
  12. Радыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да радыст. Работніца, якая абслугоўвае прыёмна-перадавальную радыёстанцыю.
  13. Разбіральшчыца, -ы. Жан. да разбіральшчык. Рабочая, якая займаецца разбіраннем жывёльных туш.
  14. Разбойніца, -ы. Жан. да разбойнік. Тая, хто займаецца разбоем, грабяжом. 2. Перан. Тая, хто прычыняе фізічныя або матэрыяльныя страты каму-н. 3. Пра тую, хто часта любіць уступаць у бойку. 4. Ужываецца як лаянкавае слова.
  15. Разбракоўшчыца, -ы. Жан. да разбракоўшчык. Рабочая, спецыялістка па разбракоўцы.
  16. Разведчыца, -ы. Жан. да разведчык. Тая, хто паслана ў разведку, якая ўваходзіць у склад разведкі. 2. Агент разведкі. 3. Спецыялістка па разведцы нетраў, па пошуках карысных выкапняў. // Перан. Пра першаадкрывальніцу, заснавальніцу чаго-н.
  17. Развозчыца, -ы. Жан. да развозчык. Тая, хто займаецца развозам чаго-н.
  18. Разгадчыца, -ы. Жан. да разгадчык. Тая, хто ўмее разгадваць, хто разгадвае што-н.
  19. Разгільдзяйка, -і, ДМ -дзяйцы; Р мн. –дзяек. Разм. Жан. да разгільдзяй. Нядбайная, безадказная ў працы, справах жанчына.
  20. Разгрузчыца, -ы. Жан. да разгрузчык. Жанчына, якая працуе на разгрузцы.
  21. Раздатчыца, -ы. Жан. да раздатчык. Жанчына, якая займаецца раздачай.
  22. Разліўшчыца, -ы. Жан. да разліўшчык. Жанчына, якая займаецца разліўкай чаго-н.
  23. Разлучніца, -ы. Жан. да разлучнік. 1. Разм. Тая, хто разлучыла, разлучае блізкіх адзін аднаму людзей. 2. Абл. Жанчына, якая развялася з мужам.
  24. Размалёўшчыца, -ы. Жан. да размалёўшчык. Спецыялістка па размалёўцы.
  25. Разметчыца, -ы. Жан. да разметчык. Спецыялістка па разметцы.
  26. Размотчыца, -ы. Жан. да размотчык. Рабочая, якая займаецца размоткай чаго-н.
  27. Разносчыца, -ы. Жан. да разносчык. 1. Тая, хто разносіць што-н. 2. Прадаўшчыца, якая вядзе гандаль уразнос.
  28. Разрадніца, -ы. Жан. да разраднік. Спартсменка, якая мае спартыўны разрад.
  29. Разразальшчыца, -ы. Жан. да разразальшчык. Жанчына, якая робіць разрэзку чаго-н.
  30. Разумніца, -ы. Жан. да разумнік. Разумная, разважлівая жанчына. // Разм. Іран. Тая, хто любіць разумнічаць, мудраваць, лічыць сябе разумнейшай за іншых.
  31. Разьбаўшчыца, -ы. Спец. Жан. да разьбаўшчык. Рабочая, спецыялістка па нарэзцы разьбы.
  32. Раманістка1, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да раманіст. Пісьменніца, аўтар раманаў.
  33. Раманістка2, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да раманіст. 1. Спецыялістка па раманістыцы. 2. Юрыстка, спецыялістка па рымскаму праву.
  34. Рамесніца, -ы. Жан. да рамеснік. Жанчына, якая займаецца саматужным вырабам чаго-н. 2. Перан. Тая, хто працуе без творчай думкі, па шаблону. 3. Разм. Вучаніца рамеснага вучылішча.
  35. Рапірыстка, -і, ДМ-стцы; Р мн. –так. Жан. да рапірыст. Спартсменка, якая займаецца фехтаваннем на рапірах.
  36. Расіянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да расіянін. Прадстаўніца народа, які жыве ў Расіі.
  37. Расказчыца, -ы. Жан. да расказчык. Тая, хто расказвае. // Артыстка, якая выступае з вуснымі расказамі.
  38. Расклейшчыца, -ы. Жан. да расклейшчык. Рабочая, якая расклейвае аб’явы, афішы і пад.
  39. Раскольніца, –ы. Жан. да раскольнік. 1. Тая, хто ўносіць раскол у якую-н. арганізацыю, садзейнічае расколу. 2. Паслядоўніца расколу; член раскольніцкай рэлігійнай секты; стараверка.
  40. Раскрадальніца, -ы. Жан. да раскрадальнік. Тая, хто раскрадае што-н.
  41. Раскройшчыца, -ы. Жан. да раскройшчык. Рабочая, якая займаецца раскроем чаго-н., спецыялістка па раскрою.
  42. Распакоўшчыца, -ы. Жан. да распакоўшчык. Рабочая, якая распакоўвае што-н.
  43. Распарадчыца, -ы. Жан. да распарадчык. Асоба, якая адказвае за даручаную ёй справу і непасрэдна кіруе ёй.
  44. Распаўсюджвальніца, -ы. Жан. да распаўсюджвальнік. Тая, хто займаецца распаўсюджваннем чаго-н.
  45. Распусніца, -ы. Жан. да распуснік. 1. Тая, хто вядзе распуснае жыццё. 2. Разм. Свавольніца.
  46. Рассыпшчыца, -ы. Жан. да рассыпшчык. Жанчына, якая займаецца рассыпкай тавару.
  47. Растратчыца, -ы. Жан. да растратчык. Тая, хто зрабіла растрату.
  48. Расфасоўшчыца, -ы. Жан. да расфасоўшчык. Жанчына, якая займаецца расфасоўкай.
  49. Расцэншчыца, -ы. Жан. да расцэншчык. Тая, хто вызначае расцэнкі на што-н.
  50. Расчаканшчыца, -ы. Жан. да расчаканшчык. Рабочая, спецыялістка па расчаканцы.
  51. Расшліхтоўшчыца, -ы. Жан. да расшліхтоўшчык. Рабочая тэкстыльнай вытворчасці, спецыялістка па расшліхтоўцы.
  52. Расшыфроўшчыца, -ы. Жан. да расшыфроўшчык. Спецыялістка па расшыфроўцы.
  53. Раўнівіца, -ы. Разм. Жан. да раўнівец. Раўнівая жанчына.
  54. Рафінавальшчыца, -ы. Жан. да рафінавальшчык. Работніца, спецыялістка па рафінаванню.
  55. Рацыяналістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да рацыяналіст. Тая, хто разважліва адносіцца да жыцця.
  56. Раялістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Кніжн. Жан. да раяліст. Прыхільніца каралеўскай улады.
  57. Роданачальніца, -ы. Жан. да роданачальнік. 1. Жанчына, ад якой вядзе свой пачатак які-н. род. 2. Перан. Тая, хто паклала пачатак развіццю чаго-н., заснавальніца.
  58. Родапачынальніца, -ы. Жан. да родапачынальнік. Тое, што і роданачальніца.
  59. Родзічка, -і, ДМ –чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да родзіч. Сваячка, жанчына блізкая па паходжанню.
  60. Рольшчыца, -ы. Жан. да рольшчык. Рабочая, якая абслугоўвае рол і ведае працэсам размолу папяровай масы.
  61. Рукавічніца, -ы. Жан. да рукавічнік. Майстрыха, якая вырабляе рукавіцы.
  62. Румынка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –ак. Жан. да румын. Прадстаўніца народнасці, якая пражывае ў Румыніі.
  63. Русінка, -і, ДМ -нцы; Р мн.–нак. Жан. да русін. Назва ўкраінак заходнеўкраінскіх зямель, якая мела найбольшае распаўсюджанне ў час іх знаходжання пад аўстра-венгерскім гнётам.
  64. Руцінёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да руцінёр. Тая, якая схільна да руціны, пазбаўленая пачуцця новага; кансерватарка.
  65. Рыбачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да рыбак. 1. Жанчына, якая займаецца лоўляй рыбы. 2. Жонка рыбака.
  66. Рыбніца, -ы. Жан. да рыбнік. Спецыялістка па рыбалоўству; работніца рыбных промыслаў.
  67. Рызіншчыца, -ы. Разм. Жан. да рызіншчык. Работніца рызінавай вытворчасці.
  68. Рызыкантка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан.да рызыкант. Смелая, адважная жанчына.
  69. Рымлянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да рымлянін. Грамадзянка старажытнай Рымскай дзяржавы. 2. Жыхарка горада Рыма.
  70. Рысавальшчыца, -ы. Жан. да рысавальшчык. Тая, хто займаецца рысаваннем, хто робіць малюнкі для чаго-н.
  71. Рэакцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да рэакцыянер. Прыхільніца палітычнай рэакцыі, вораг сацыяльнага і культурнага прагрэсу.
  72. Рэалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да рэаліст. 1. Жанчына, якая вызначаецца практычным падыходам да жыцця, цвярозымі адносінамі да рэальных абставін. 2. Прадстаўніца рэалізму ў літаратуры, мастацтве. 3. У дарэвалюцыйнай Расіі — вучаніца рэальнага вучылішча. 4. Паслядоўніца сярэдневяковага філасофскага рэалізму.
  73. Рэвальвершчыца, -ы. Жан. да рэвальвершчык. Токарка, якая працуе на рэвальверным станку.
  74. Рэвалюцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да рэвалюцыянер. Удзельніца рэвалюцыйнага руху, дзеячка рэвалюцыі. // Тая, хто робіць пераварот у якой-н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве).
  75. Рэгентка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да рэгент. Часовая правіцельніца манархічнай дзяржавы, якая ажыццяўляе вярхоўную ўладу замест манарха. 2. Дырыжорка хору, пераважна царкоўнага.
  76. Рэгістратарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да рэгістратар. 1. Службовая асоба ва ўстанове, якая праводзіць рэгістрацыю каго-, чаго-н. // Тая, хто рэгіструе каго-н., адзначае яўку каго-н. 2. Перан. Тая, хто адзначае, канстатуе бягучыя з'явы, падзеі.
  77. Рэгуліроўшчыца, -ы. Жан. да рэгуліроўшчык. 1. Тая, хто рэгулюе рух на скрыжаваннях, паваротах дарог, вуліц. 2. Тая, хто рэгулюе дзеянне якіх-н. механізмаў.
  78. Рэкардсменка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да рэкардсмен. 1. Спартсменка, якая ўстанавіла рэкорд. 2. Разм. Жанчына, якая дасягнула найбольшых поспехаў у вытворчай працы.
  79. Рэкардыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да рэкардыстка. Тое, што і рэкардсменка. 2. Тая, хто захапляецца рэкордамі, рэкардызмам.
  80. Рэнегатка, -і, ДМ –тцы, Р мн. –так. Жан. да рэнегат. Жанчына, якая адмовілася ад сваіх поглядаў і перайшла ў лагер праціўніка; здрадніца, праціўніца.
  81. Рэпатрыянтка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да рэпатрыянт. Асоба, якая вяртаецца на радзіму ў выніку рэпатрыяцыі.
  82. Рэспубліканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да рэспубліканец. 1. Прыхільніца рэспублікі, рэспубліканскага ладу. 2. Член буржуазнай рэспубліканскай партыі.
  83. Рэтраградка, -і, ДМ –дцы; Р мн. –дак. Жан. да рэтраград. Праціўніца прагрэсу, рэакцыянерка.
  84. Рэфармістка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да рэфарміст. Прыхільніца рэфармізму.
  85. Рэцыдывістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да рэцыдывіст. Асоба, якая пасля пакарання за зробленае злачынства, паўторна зрабіла злачынства.
  86. Рээмігрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да рээмігрант. Жанчына, якая вяртаецца на радзіму з эміграцыі.