С

Алфавіт

  1. Саамка, -і, ДМ -мцы; Р мн. –мак. Жан. да саам. Прадстаўніца народнасці, якая насяляе Кольскі паўвостраў, а таксама поўнач Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі.
  2. Сабакарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да сабакар. Брахуння, жанчына, якая любіць лаяцца, гаворыць брыдкія словы.
  3. Сабатажнiца, . Жан. да сабатажнік. Тая, хто займаецца сабатажам.
  4. Сабачнiца, . Жан. да сабачнік. 1. Жанчына, якая даглядае сабак у сабакарні; сабакарка. Разм. Аматарка сабак.
  5. Сабейка, -і, ДМ -бейцы; Р мн. –беек. Жан. да сабей. Прадстаўніца паўднёва-арабскіх плямён, якія жылі ў 9 ст. да н. э. – 2 ст. н. э. на тэрыторыі сучаснага Йемена.
  6. Савiноўнiца, . Жан. да савіноўнік. Жанчына, вінаватая ў чым-н. сумесна з кім-н.
  7. Савучанiца, . Жан. да савучань. Тая, хто вучыцца або вучылася разам з кім-н.
  8. Сагдыйка, -і, ДМ -дыйцы; Р мн. –дыек. Жан. да сагдыец. Прадстаўніца старажытнай усходнеіранскай народнасці Сярэдняй Азіі і Казахстана, якая з сярэдзіны першага тясячагоддзя да н.э. насяляла Согд.
  9. Саджальшчыца, . Жан. да саджальшчык. Тая, хто займаецца пасадкай раслін.
  10. Садоўнiца, . Жан. да садоўнік. Спецыялістка па догляду саду і вырошчванню садовых раслін.
  11. Садыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да садыст. Жанчына, апантаная садызмам.
  12. Саечнiца, . Жан. да саечнік. У дарэвалюцыйны час — тая, хто пякла сайкі ці гандлявала імі.
  13. Саечнiчыха, -і, ДМ –чысе. Разм. Жан. да саечнік. Жонка саечніка.
  14. Саiскальнiца, . Жан. да саіскацель. 1. Удзельніца конкурсу на атрыманне чаго-н. 2. Тая, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання.
  15. Сайотка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сайот. Устарэлая назва тувінак.
  16. Сакатуха, -і, ДМ –тусе. Разм. Жан. да сакатун. Тая, якая многа, не сціхаючы, гаворыць; балбатуха.
  17. Сакратарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да сакратар. Асоба, якая вядзе справаводства, канцылярыю якой-н. арганізацыі або перапіску і справы прыватнай асобы.
  18. Сакратарыха, -і, ДМ –рысе. Разм. Жан. да сакратар. Жонка сакратара.
  19. Сакрэтнiца, . Разм. Жан. да сакрэтнік. Жанчына, якая выконвае сакрэтнае даручэнне.
  20. Саксонка, -і, ДМ –нцы. Жан. да саксонец. Прадстаўніца насельніцтва акругоў Германіі, якія размешчаны на тэрыторыі былога каралеўства Саксонія.
  21. Сакурснiца, . Жан. да сакурснік. Студэнтка з аднаго з кім-н. курса.
  22. Саладзiльшчыца, . Жан. да саладзільшчык. Рабочая, якая гатуе солад.
  23. Салдатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да салдат. Жонка салдата.
  24. Салiльшчыца, . Жан. да салільшчык. Рабочая, якая займаецца саленнем чаго-н.
  25. Салістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да саліст. Спявак, музыкант або танцор, які выконвае сольную партыю.
  26. Самавольніца,. Разм. Жан. да самавольнік. Жанчына, якая вылучаецца самавольствам
  27. Самагоншчыца, . Разм. Жан. да самагоншчык. Тая, хто ўпотай займаецца вырабам або продажам самагону.
  28. Самагубка, -і, ДМ -бцы; Р мн. –бак. Разм. Жан. да самагубец. 1. Тое, што і самагубніца. 2. Тая, хто сама чым-н. шкодзіць свайму здароўю.
  29. Самадзержыца, . Жан. да самадзержац. Неабмежаваная ў сваёй уладзе самадзяржаўная правіцельнiца; манарх.
  30. Самадурка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да самадур. Тая, хто дзейнічае па асабістаму капрызу, не лічачыся з іншымі людзьмі.
  31. Самадыйка, -і, ДМ -дыйцы; Р мн. –дыек. Жан. да самадыец. Прынятая ў савецкай навуцы назва прадстаўніц роднасных паўночных народаў (ненцаў, селькупаў і інш.).
  32. Самазванка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да самазванец. Тая, хто выдае сябе за іншага чалавека, незаконна прысвойвае сабе чужое імя, званне.
  33. Самакладчыца, . Жан. да самакладчык. Рабочая ткацкай фабрыкі, якая працуе пры самакладзе.
  34. Самалiйка, -і, ДМ -лійцы; Р мн. –ліек. Жан. да самаліец. Прадстаўніца народа, які жыве на паўвостраве Самалі ў Афрыцы.
  35. Самалюбка, -і, ДМ -бцы; Р мн. –бак. Разм. Жан. да самалюбец. Сябелюбівая жанчына.
  36. Саманшчыца, -ы. Жан. да саманшчык. Рабочая, якая займаецца вырабам саману.
  37. Самахвалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Разм. Жан. да самахвал. Тая, хто расхвальвае сама сябе; хвалько.
  38. Саміца, -ы. Жан. да самец. Тое, што і самка.
  39. Самка, -і, ДМ -мцы; Р мн. –мак. Жан. да самец. 1. Асобіна жаночага полу. 2. Жанчына як носьбіт біялагічных уласцівасцей свайго полу; празмерна падкая да мужчын.
  40. Самотнiца, -ы. Жан. да самотнік. Тая, хто пазбягае людзей, вядзе адасобленае жыццё.
  41. Санаторнiца, -ы. Разм. Жан. да санаторнік. Жанчына, якая праходзіць курс лячэння ў санаторыі.
  42. Сангвінічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да сангвінік. Жанчына сангвінічнага тэмпераменту.
  43. Сандружынніца, -ы. Жан. да сандружыннік. Член санітарнай дружыны.
  44. Санітарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да санітар. Асоба малодшага медыцынскай персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад. // У арміі — радавы медыцынскай службы, які аказвае раненым першую дапамогу і выносіць іх з поля бою. // Перан. Пра тую, якая дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго-, чаго-н.
  45. Санліўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. –вак. Жан. да санлівец. Санлівая жанчына, соня.
  46. Саноўніца, -ы. Жан. да саноўнік. У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой — вяльможа з высокім санам, з высокім становішчам. // Іран. Пра работніцу, якая зазналася на высокай пасадзе.
  47. Сапернiца, -ы. Жан. да сапернік. 1. Тая, хто імкнецца перамагчы каго-н., дабіваючыся адной і той жа мэты. // Тая, хто ўступае ў саперніцтва з кім-н., дамагаючыся кахання якой-н. мужчыны. 2. Тая, якая мае роўныя з кім-н. заслугі, аднолькавыя якасці.
  48. Саплячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да сапляк. 1. Саплівая дзяўчынка. 2. Пагард. Дзяўчынка, малая. // Вельмі маладая, няўмелая, нявопытная дзяўчына; малакасоска.
  49. Сапуха, -і, ДМ –пусе. Разм. Жан. да сапун. Тая, хто цяжка дыхае, сапе.
  50. Сараматнiца, -ы. Разм. Жан. да сараматнік. Тая, хто не мае сораму, хто парушае правілы прыстойнасці; бессаромная жанчына.
  51. Саратніца, -ы. Жан. да саратнік. Таварышка па барацьбе, бітве, зброі. // Таварышка па грамадскай дзейнасці; паплечніца.
  52. Сарацынка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да сарацын. У антычных гісторыкаў — прадстаўніца качавога племені заходняй і паўднёвай Еўропы. 2. У эпоху сярэдневякоўя — арабка і наогул усякая мусульманка.
  53. Сардэчнiца, -ы. Разм. Жан. да сардэчнік. Жанчына, хворая на сэрца.
  54. Сартавальнiца, -ы. Жан. да сартавальнік. Жанчына, якая займаецца сарціроўкай чаго-н.
  55. Сарціроўшчыца, . Жан. да сарціроўшчык. Тое, што і сартавальніца.
  56. Саслужывiца, -ы. Жан. да саслужывец. Тая, хто працуе, служыць з кім-н. у адным месцы, установе і пад.
  57. Саўдзельнiца, -ы. Жан. да саўдзельнік. Тая, хто прымае ўдзел у чым-н. разам з кім-н.
  58. Саўладальнiца, -ы. Жан. да саўладальнік. Тая, хто сумесна з кім-н. валодае чым-н.
  59. Сафiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Кніжн. Жан. да сафіст. Тая, хто карыстаецца сафізмамі для доказу заведама няправільных думак, сцвярджэнняў.
  60. Сацыялiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сацыяліст. 1. Член сацыялістычнай партыі; паслядоўніца сацыялістычнага вучэння. 2. Прыхільніца сацыялізму.
  61. Саюзніца,-ы.Жан. да саюзнік. Тая, хто дзейнічае з кім-, чым-н. у саюзе (у 1 знач). 2. Тая, хто знаходзіцца ў саюзе (у 2 знач.) з кім-н.
  62. Свавольніца, . Жан. да свавольнік. 1. Тая, хто сваволіць; гарэза, дурасліўка. 2. Свавольная жанчына; упартая, непаслухмяная. 3. Несур'ёзная, легкадумная жанчына.
  63. Сванка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да сван. Прадстаўніца горскай народнасці ў заходняй Грузіі.
  64. Свацця, -і. Жан. да сват. Жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце. 2. Маці мужа ў адносінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.
  65. Сваявольнiца, . Жан. да сваявольнік. 1. Тая, хто сваволіць; гарэза, дурасліўка. 2. Свавольная жанчынка; упартая, непаслухмяная. 3. Несур'ёзная, легкадумная жанчына.
  66. Сваячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да сваяк. Тая, хто знаходзіцца ў сваяцтве з кім-н.
  67. Свiдравальшчыца, . Жан. да свідравальшчык. Рабочая, якая займаецца свідраваннем.
  68. Свiдроўшчыца, . Разм. Жан. да свідроўшчык. Рабочая, якая займаецца свідраваннем.
  69. Свінарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да свінар. Працаўніца, якая даглядае свіней.
  70. Свістуха, -і, ДМ – тусе. Жан. да свістун. Тая, хто свішча, любіць свістаць. 2. Перан. Жанчына, якая шмат гаворыць, а мала робіць, якая несур'ёзна адносіцца да справы; балбатуха.
  71. Свякроў, свекрыві. Жан. да свёкр. Маці мужа.
  72. Свякроўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. –вак. Абл. Жан. да свёкр. Свякроў.
  73. Свякруха, -і, ДМ –русе. Разм. Свякроў.
  74. Сезоннiца, . Жан. да сезоннік. Рабочая, якая працуе на сезонных работах.
  75. Сектантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сектант. 1. Паслядоўніца якой-н. рэлігійнай секты. 2. Перан. Жанчына, якая вылучаецца вузкімі інтарэсамі якой-н. замкнутай групы, секты.
  76. Секцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да секцыянер. Член якой-н. секцыі.
  77. Селенітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да селеніт. У фантастычнай літаратуры – уяўная жыхарка Месяца.
  78. Селькорка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да селькор. Сельская карэспандэнтка.
  79. Селькупка, -і, ДМ -пцы; Р мн. –пак. Жан. да селькуп. Прадстаўніца паўночнай народнасці, якая жыве ў Томскай, Цюменскай абласцях і Краснаярскім краі Расіі.
  80. Семітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да семіт. Прадстаўніца групы народаў, былых або цяперашніх насельнікаў Паўночнай і Усходняй Афрыкі і Пярэдняй Азіі, да якіх адносяцца старажытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы і іншыя, а таксама сучасныя народы: арабы, сірыйцы, яўрэі, эфіопы.
  81. Сем’ янiнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да сем’янін. 1. Сямейная жанчына. // Жанчына, якая мае неабходныя для сямейнага жыцця якасці. 2. Разм. Член сям’і.
  82. Сенатарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да сенатар. Член сената; званне члена сената.
  83. Сенатарыха, -і, ДМ –рысе. Разм. Жан. да сенатар. Жонка сенатара.
  84. Сенсуалiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сенсуаліст. Паслядоўніца сенсуалізму.
  85. Сеньёра, -ы. Жан. да сеньёр. У Іспаніі – форма ветлівага звароту да жанчыны. // Разм. Назва асобы жаночага полу.
  86. Сеньярыта, -ы, ДМ –рыце. Жан. да сеньёр. У Іспаніі – форма ветлівага звароту да дзяўчыны.
  87. Сепаратаршчыца, . Жан. да сепаратаршчык. Рабочая, якая займаецца сепарацыяй чаго-н.
  88. Сепаратыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сепаратыст. Прыхільніца сепаратызму.
  89. Сераднячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да серадняк. 1. Сялянка-аднаасобніца, якая мае невялікі зямельны ўчастак і апрацоўвае яго сваімі асабістымі сіламі, па свайму маёмаснаму становішчу знаходзіцца паміж бедняком і кулаком. 2. Жанчына сярэдніх здольнасцей, якая нічым асабліва не вызначаецца.
  90. Сербiянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да сербіянін. Тое, што і сербка.
  91. Сербка, -і, ДМ -бцы; Р мн. –бак. Жан. да серб. Прадстаўніца паўднёваславянскага народа, які жыве ў Сербіі.
  92. Сеяльшчыца, . Жан. да сеяльшчык. 1. Работніца сельскай гаспадаркі, якая займаецца пасевам насення. 2. Рабочая, якая занята прасейваннем чаго-н.
  93. Сiбарытка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Неадабр. Жан. да сібарыт. Распешчаная, раздураная раскошаю жанчына.
  94. Сiбiрачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да сібірак. Ураджэнка або жыхарка Сібіры.
  95. Сiгнальшчыца, -ы. Жан. да сігнальшчык. Тая, хто падае і прымае якія-н. сігналы.
  96. Сігнарантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сігнарант. Работніца аптэкі, якая робіць копіі рэцэптаў — сігнатуры.
  97. Сiгнатуршчыца, . Жан. да сігнатуршчык. Работніца аптэкі, якая робіць копіі рэцэптаў — сігнатуры.
  98. Сiласавальшчыца, . Жан. да сіласавальшчык. Рабочая, якая займаецца сіласаваннем.
  99. Сiлачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да сілач. Жанчына вялікай фізічнай сілы.
  100. Сiлiкатчыца, . Разм. Жан. да сілікатчык. 1. Спецыялістка па сілікатах. 2. Работніца сілікатнай прамысловасці.
  101. Сiлуэтыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сілуэтыст. Мастачка — спецыялістка ў галіне сілуэтнага мастацтва.
  102. Сімвалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сімваліст. Паслядоўніца сімвалізму.
  103. Сiмулянтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сімулянт. Жанчына, якая сімулюе што-н., прытвараецца.
  104. Сінгалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан. да сінгал. Прадстаўніца нацыі, якая складае асноўную частку насельніцтва Рэспублікі Шры-Ланка.
  105. Сiндыкалiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сіндыкаліст. Прыхільніца сіндыкалізму.
  106. Сіньёра, -ы. Жан. да сіньёр. У Італіі – форма ветлівага звароту да жанчыны.
  107. Сіньярына, -ы. Жан. да сіньёр. У Італіі – форма ветлівага звароту да дзяўчыны; паненка.
  108. Сiрыйка, -і, ДМ -рыйцы; Р мн. –рыек. Жан. да сірыец. Прадстаўніца народа, які складае асноўную частку насельніцтва Сірыі.
  109. Сіфілітычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да сіфілітык. Жанчына, хворая на сіфіліс.
  110. Сіямка, -і, ДМ -мцы; Р мн. –мак. Жан. да сіямец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Таіланда.
  111. Сіяністка, -і, ДМ -стцы; Р мн. –стак. Жан. да сіяніст. Паслядоўніца, прыхільніца сіянізму.
  112. Скавытуха, -і, ДМ –тусе. Разм. Жан. да скавытун. Жанчына, якая скавыча, назаляе скаргамі.
  113. Скакуха, -і, ДМ –кусе. Разм. Жан. да скакун. Пра тую, якая не сядзіць на месцы, любіць скакаць, бегаць. // Перан. Пра тую, якая бегае, вышукваючы выгаду. 2. Разм. Тая, хто танцуе, умее танцаваць.
  114. Скандалiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да скандаліст. Тая, хто ўчыняе скандалы, скандаліць.
  115. Скандынаўка, -і, ДМ -наўцы; Р мн. –навак. Жан. да скандынаў. Прадстаўніца насельніцтва Скандынаўскага паўвострава і бліжэйшых астравоў.
  116. Скарасніца, . Разм. Жан. да скараснік. 1. Перадавая рабочая, якая прымяняе скарасныя метады работы. 2. Спецыялістка па скарасному руху.
  117. Скаржнiца, . Жан. да скаржнік. Тая, хто падае скаргу, хто скардзіцца.
  118. Скаромнiца, . Разм. Жан. да скаромнік. 1. Уст. Тая, хто ўжывае ў посныя дні скаромную ежу, не посціць. 2. Тая, хто ўжывае непрыстойныя словы.
  119. Скітніца, -ы. Жан. да скітнік. Манахіня або стараверка, якая жыве ў скіце; пустэльніца.
  120. Складальніца, -ы. Жан. да складальнік. Тая, хто стварае што-н., аўтарка. // Тая, хто кампануе, падбірае матэрыялы для чаго-н.
  121. Склератычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да склеротык. Жанчына, якая хварэе склерозам.
  122. Склочнiца, . Разм. Жан. да склочнік. Тая, хто займаецца склокамі.
  123. Скораснiца, . Жан. да скораснік. Спецыялістка па рабоце скораснымі метадамі. // Разм. Спартсменка, якая бегае на скорасць.
  124. Скромнiца, . Разм. Жан. да скромнік. Жанчына скромных паводзін.
  125. Скрыпачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да скрыпач. Музыкантка, якая іграе на скрыпцы.
  126. Скрэперыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да скрэперыст. Рабочая на скрэперы.
  127. Скульптарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Разм. Жан. да скульптар. Мастачка, якая працуе ў галіне скульптуры.
  128. Скупшчыца, . Жан. да скупшчык. Тая, хто скупляе што-н. для перапродажу або для іншых мэт.
  129. Скутарыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да скутарыст. Спартсменка гоншчыца на скутары.
  130. Слабаджанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да слабаджанін. Жыхарка слабады, слабодкі.
  131. Славачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да славак. Прадстаўніца заходнеславянскага народа, які насяляе Славакію.
  132. Славенка, -і, ДМ –нцы; Р мн –нак. Жан. да славенец. Жыхарка Славеніі.
  133. Славеснiца, . Уст. Жан. да славеснік. Жанчына, якая атрымала філалагічную адукацыю; філолаг. // Студэнтка філалагічнага факультэта ў дарэвацюцыйнай Расіі. // Выкладчыца славеснасці ў дарэвалюцыйнай сярэдняй школе. // Разм. Пра выкладчыцу мовы і літаратуры ў сучаснай школе.
  134. Славiнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да славінец. 1. Прадстаўніца заходнеславянскай народнасці, блізкая да кашубаў, якая жыве ў Польшчы. 2. Недакладная назва славенкі, якая ўжывалася ў рускай гістарычнай і этнаграфічнай літаратуры 19 ст.
  135. Славiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да славіст. Спецыялістка ў галіне славістыкі, славянскай філалогіі.
  136. Славянафілка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан. да славянафіл. Прыхільніца славянафільства.
  137. Славянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да славянін. Прадстаўніца вялікай групы роднасных па паходжанню і блізкіх па мове і культуры народаў, якія жывуць у Еўропе і Азіі і складаюць тры адгалінаванні: усходнеславянскае (рускія, украінцы, беларусы), заходнеславянскае (палякі, чэхі, славакі, лужычане), паўднёваславянскае (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы).
  138. Сладастраснiца, . Жан. да сладастраснік. Сладастрасная жанчына.
  139. Слаламістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да слаламіст. Спартсменка, спецыялістка па слаламу.
  140. Слiмачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм., зневаж. Жан. да слімак. Пра бязвольную, бесхарактарную жанчыну.
  141. Служыцельнiца, . Жан. да служыцель. 1. Тое, што і служанка. Ніжэйшая служачая ў некаторых установах. 3. Жанчына, якая служыць чаму-н., працуе і прыносіць карысць сваёй працай у якой-н. галіне.
  142. Слухачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да слухач. 1. Тая, хто слухае каго-, што-н. 2. Навучэнка некаторых навучальных устаноў. 3. Спец. Работніца радыёсувязі, якая прымае на слых сігналы, што перадаюцца па радыё.
  143. Смаркачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм., зневаж. Жан. да смаркач. Пра дзяўчынку. // Пра маладую нявопытную ў справах дзяўчыну.
  144. Смуглянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Разм. Жан. да смугляк. Смуглая жанчына.
  145. Смятаннiца, . Разм. Жан. да смятаннік. Пра жанчыну, якая любіць смятану.
  146. Снавальшчыца, . Жан. да снавальшчык. Тая, хто робіць аснову для тканіны. // Рабочая на снавальнай машыне.
  147. Снопавязальшчыца, . Жан. да снопавязальшчык. Тая, хто вяжа зжатую збажыну ў снапы.
  148. Спаведнiца, . Жан. да спаведнік. Тая, хто прыйшла на споведзь.
  149. Спадарожнiца, . Жан. да спадарожнік. 1. Жанчына, якая ідзе або едзе разам з кім-н. 2. Перан. Тая, хто часова і толькі знешне далучаецца да якога-н. грамадска-палітычнага руху.
  150. Спадкаемніца, -ы. Жан. да спадкаемец. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе; наследніца. 2. Перан. Тая, хто працягвае чые-н. традыцыі, чыю-н. дзейнасць.
  151. Спаднiчнiца, . Жан. да спаднічнік. Краўчыха, якая шые спадніцы.
  152. Спадчыннiца, . Жан. да спадчыннік. Тое, што і наследніца.
  153. Спакуснiца, . Жан. да спакуснік. 1. Тая, хто спакушае каго-н. на што-н. дрэннае; звадыяшка. 2. Тая, хто ўступае ў інтымную сувязь, зводзіць мужчын і хлопцаў.
  154. Спартакаўка, -і, ДМ -каўцы; Р мн. –кавак. Жан. да спартакавец. Член добраахвотнага спартыўнага таварыства “Спартак”.
  155. Спартанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да спартанец. 1. Грамадзяка Спарты — дзяржавы ў Старажытнай Грэцыі, жыхары якой вызначаліся суровым спосабам жыцця, вынослівасцю і цярплівасцю. 2. Перан. Жанчына, якая адмаўляецца ад раскошы, вядзе суровы спосаб жыцця.
  156. Спартсменка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да спартсмен. Тая, хто сістэматычна або прафесіянальна займаецца спортам.
  157. Спекулянтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да спекулянт. 1. Тая, хто займаецца спекуляцыяй. 2. Перан. Тая, хто імкнецца выкарыстаць што-н. у карыслівых мэтах.
  158. Спецыялiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да спецыяліст. Жанчына, якая валодае якой-н. спецыяльнасцю, мае спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, мастацтва. // Разм. Добрая знаўца чаго-н., майстарка ў якой-н. справе.
  159. Спiрытка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да спірыт. Тая, хто верыць у магчымасць зносін з душамі памёрлых; тая, хто займаецца спірытызмам.
  160. Спiрытуалiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да спірытуаліст. Паслядоўніца спірытуалізму.
  161. Справаводка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да справавод. Службовая асоба, якая ведае канцылярскімі справамі.
  162. Спрачальнiца, . Жан. да спрачальнік. Тая, хто спрачаецца, хто любіць спрачацца.
  163. Спрашчэнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да спрашчэнец. Тая, хто павярхоўна падыходзіць да вырашэння складаных задач, пытанняў.
  164. Спусташальнiца, . Жан. да спусташальнік. Тая, хто спустошвае каго-, што-н.
  165. Спявачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да спявак. 1. Тая, хто ўмее пець, хто добра спявае. 2. Тая, для каго спевы з'яўляюцца прафесіяй.
  166. Ссуквальшчыца, -ы. Спец. Жан. да ссуквальшчык. Рабочая тэкстыльнай вытворчасці, занятая ссукваннем нітак.
  167. Стажорка, -і, ДМ -рцы; Р мн.–рак. Жан. да стажор. Тая, хто праходзіць стажыроўку дзе-н.
  168. Сталаўніца, -ы. Разм. Жан. да сталаўнік. Жанчына, якая сталуецца, харчуецца ў каго-н. за плату.
  169. Сталярыха, -і, ДМ –рысе. Разм. Жан. да сталяр. Жонка сталяра.
  170. Станочнiца, . Жан. да станочнік. Рабочая, якая працуе на станку.
  171. Стараверка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да старавер. Жанчына, якая належала да адной з рэлігійных груп, што не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. у Расіі і варожа адносіліся да афіцыйнай праваслаўнай царквы. // Перан. Жанчына, якая прытрымліваецца ўстарэлых звычаяў, прывычак, густаў і пад.
  172. Старажылка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан. да старажыл. Тая, хто жыве шмат гадоў на адным месцы. // Карэнная жыхарка якой-н. мясцовасці.
  173. Старажыха, -і, ДМ –жысе. Разм. Жан. да стораж. 1. Жонка стоража. 2. Жанчына-стораж.
  174. Старасціха, -і, ДМ –цісе. Разм. Жан. да стараста. Жонка старасты.
  175. Старшакласнiца, . Жан. да старшакласнік. Вучанiца блізкага да выпуску класа.
  176. Старшакурснiца, . Жан. да старшакурснік. Навучэнка, студэнтка блізкага да выпуску курса.
  177. Старшыніха, -і, ДМ –нісе. Разм. Жан. да старшыня. Жонка старшыні.
  178. Старызнiца, . Разм. Жан. да старызнік. Жанчына, якая скупляе і прадае старыя, зношаныя рэчы.
  179. Статыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да статыст. 1. Акцёрка, якая выконвае на сцэне другарадныя ролі без слоў, удзельніца масавых сцэн. 2. Жанчына, якая адыгрывае зусім малую ролю ў той ці іншай справе, дзейнічае пасіўна.
  180. Стаўленiца, . Жан. да стаўленік. 1. Тая, хто атрымала пасаду, месца з дапамогай каго-н., па пратэкцыі  каго-н. 2. Неадабр. Тая, хто, атрымаўшы ад сваіх гаспадароў пасаду, працу, чын і пад., любымі сродкамі абараняе іх інтарэсы.
  181. Стаханаўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. –вак. Жан. да стаханавец. Рабочая — наватарка вытворчасці, якая дабілася высокай прадукцыйнасці працы (назва, пашыраная ў СССР у 30-40 гг.). // Перадавая працаўніца.
  182. Стацыянарнiца, . Разм. Жан. да стацыянарнік. Студэнтка стацыянара.
  183. Стачачніца, -ы. Жан. да стачачнік. Удзельніца стачкі, забастоўшчыца.
  184. Стваральнiца, . Жан. да стваральнік. Тая, хто стварае што-н.
  185. Страхоўшчыца, . Жан. да страхоўшчык. Тое, што і страхавы агент.
  186. Стругальшчыца, . Жан. да стругальшчык. Рабочая, спецыялістка па апрацоўцы чаго-н. струганнем.
  187. Стрыгальшчыца, . Жан. да стрыгальшчык. Рабочая, спецыялістка па стрыжцы.
  188. Стрыжаншчыца, . Жан. да стрыжаншчык. Рабочая-фармаўшчыца, якая вырабляе стрыжні для ліцейных форм.
  189. Стрэлачніца, . Жан. да стрэлачнік. Рабочая, якая пераводзіць стрэлкі на рэйкавым пуці.
  190. Студыйка, -і, ДМ -дыйцы; Р мн. –дыек. Разм. Жан. да студыец. Вучанiца студыі.
  191. Студэнтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да студэнт. Вучанiца вышэйшай навучальнай установы.
  192. Стылiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да стыліст. Тая, хто валодае майстэрствам літаратурнага стылю, майстарка стылю.
  193. Стыпендыятка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да стыпендыят. Навучэнка, якая атрымлівае стыпендыю. // Навучэнка, якая атрымлівае спецыяльную (найчасцей імянную) стыпендыю за выдатную вучобу і актыўную грамадскую дзейнасць.
  194. Стэнаграфістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да стэнаграфіст. Спецыялістка па стэнаграфічнаму запісу.
  195. Стэнатыпiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да стэнатыпіст. Спецыялістка па запісу вуснай мовы стэнатыпічным метадам.
  196. Стэпавiчка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да стэпавік. Жанчына, якая пастаянна жыве ў стэпавай мясцовасці.
  197. Суадказчыца, . Жан. да суадказчык. Тая, хто з'яўляецца адказчыкам за якую-н. справу сумесна з кім-н. іншым.
  198. Суайчыннiца, . Жан. да суайчыннік. Жанчына, якая мае з кім-н. агульную айчыну.
  199. Субяседнiца, . Жан. да субяседнік. Тая, хто бяседуе, вядзе гутарку з кім-н.
  200. Сувязiстка, -і, ДМ -тцы; Р мн.–так. Жан. да сувязіст. Работніца сувязі.
  201. Суграмадзянка, -і, ДМ -нцы; Р мн.–нак. Жан. да суграмадзянін. Грамадзянка той жа дзяржавы. // Жыхарка або ўраджэнка адной мясцовасці з кім-н.
  202. Суданка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да суданец. Прадстаўніца асноўнага насельніцтва Судана.
  203. Сужыцелька, -і, ДМ -льцы; Р мн. –лек. Жан. да служыцель. 1.Тая, хто жыве з кім-н. разам, у адным пакоі, у адной кватэры. 2. Разм. Жанчына, што знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з якiм-н. мужчынам; любоўнікам. // Жонка.
  204. Сукальшчыца, . Жан. да сукальшчык. Тая, хто суча.
  205. Сукватарантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сукватарант. Тая, хто жыве разам з кім-н. у адной кватэры.
  206. Султаніха, -і, ДМ –нісе. Разм. Жан. да султан. Жонка султана.
  207. Сумяшчальнiца, . Жан. да сумяшчальнік. Тая, хто працуе па сумяшчальніцтву.
  208. Сунаймальніца, . Спец. Жан. да сунаймальнік. Тая, хто наймае каго-н., што-н. сумесна з кім-н.
  209. Сунаследнiца, . Жан. да сунаследнік. Тая, хто атрымлівае ў спадчыну якую-н. маёмасць сумесна з кім-н.
  210. Сунітка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –так. Жан. да суніт. Мусульманка – паслядоўніца сунізму.
  211. Супастаноўшчыца, . Жан. да супастаноўшчык. Пастаноўшчыца, якая працуе сумесна з іншым пастаноўшчыкам.
  212. Супастатка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм., лаянк. Жан. да супастат. Разбойніца, злачынка, ліхадзейка.
  213. Супольнiца, . Жан. да супольнік. 1. Жанчына-таварыш па сумеснай дзейнасці; паплечніца, аднадумка. 2. Саўдзельніца, хаўрусніца ў якіх-н. непрыгожых справах, злачынстве.
  214. Суправаджальнiца, . Жан. да суправаджальнік. Тая, хто суправаджае каго-, што-н.
  215. Суправiцельнiца, . Жан. да суправіцель. Правіцельнiца, якая правіць, кіруе сумесна з іншым правіцелем, падзяляе з ім паўнату ўлады.
  216. Супрацоўнiца, . Жан. да супрацоўнік. 1. Тая, хто працуе разам з кім-н., дапамагае каму-н. у выкананні чаго-н. Тая, хто працуе ў якой-н. установе; служачая. // Асоба, якая прымае ўдзел як аўтар у рабоце перыядычнага або шматтомнага выдання.
  217. Супрэматыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да супрэматыст. Прыхільніца, паслядоўніца супрэматызму.
  218. Суседка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да сусед. 1. Жанчына, якая жыве паблізу каго-н. або побач з кім-н. 2. Тая, якая займае месца, бліжэйшае да каго-н.
  219. Сухотнiца, . Разм. Жан. да сухотнік. Хворая на сухоты.
  220. Суцяжнiца, . Разм., неадабр. Жан. да суцяжнік. Тая, хто займаецца суцяжніцтвам.
  221. Суцяшальнiца, . Жан. да суцяшальнік. Тая, хто суцяшае.
  222. Сучаснiца, . Жан. да сучаснік. Тая, хто жыла ці жыве ў адзін час з кім-н.
  223. Сушыльшчыца, . Жан. да сушыльшчык. Рабочая, якая займаецца сушкай чаго-н.
  224. Схiзматычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да схізматык. Тая, хто належыць да схізмы; раскольніца.
  225. Схімніца, . Жан. да схімнік. Манахіня, якая прыняла схіму.
  226. Сцільшчыца, . Жан. да сцільшчык. Рабочая, спецыялістка па ўкладванню і рассцілцы торфу для сушкі.
  227. Сціртавальшчыца, . Жан. да сціртавальшчык. Укладчыца сціртаў.
  228. Сцэнарыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да сцэнарыст. Аўтарка сцэнарыя.
  229. Сцюардэса, -ы. Жан. да сцюард. Афіцыянтка на пасажырскім марскім судне ці пасажырскім самалёце.
  230. Счытчыца, . Жан. да счытчык. Тая, хто счытвае які-н. тэкст.
  231. Счэпшчыца, . Спец. Жан. да счэпшчык. Рабочая, якая счэплівае вагоны.
  232. Сшывальшчыца, . Жан. да сшывальшчык. Спецыялістка па сшыванню чаго-н.
  233. Сышчыца, . Разм. Жан. да сышчык. Тайны агент вышукной паліцыі.
  234. Сэрцаведка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да сэрцавед. Знаўца чалавечага сэрца, душэўных рухаў чалавека.
  235. Сэрцаедка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Разм., жарт. Жан. да сэрцаед. Жанчына, якая карыстаецца вялікім поспехам у мужчын; пакарыцелька мужчынскіх сэрцаў.
  236. Сяброўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. –вак. Жан. да сябар. Жанчына, якая сябруе з кім-н. // Пра каханую жанчыну.
  237. Сядзеліца, . Уст. Жан. да сядзелец. Прадаўшчыца ў краме; прадаўшчыца за стойкай у карчме, шынку.
  238. Сялянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да селянін. Жыхарка сельскай мясцовасці, асноўным заняткам якой з'яўляецца апрацоўка зямлі. // Да рэвалюцыі — прадстаўніца ніжэйшага падатковага саслоўя.
  239. Сямікласніца, . Жан. да сямікласнік. Вучаніца сёмага класа.