У

Алфавіт

  1. Угаворшчыца, . Разм., часцей у іранічным сэнсе. Жан. да ўгаворшчык. Тая, хто ўмее ўгаворваць.
  2. Угадчыца, . Разм. Жан. да ўгадчык. Тая, хто ўгадвае; адгадчыца.
  3. Угодніца, . Жан. да ўгоднік. Разм., зневаж. Тая, хто імкнецца дагадзіць каму-н.; угодлівы чалавек. 2. Уст. У рэлігійным уяўленні — святая, якая ўгадзіла Богу сваім бязгрэшным жыццём.
  4. Удава, -ы. Жан. да ўдавец. Жанчына, якая не выйшла замуж пасля смерці мужа.
  5. Ударніца, . Жан. да ўдарнік. Перадавая работніца сацыялістычнай вытворчасці, якая перавыконвае нормы.
  6. Удачніца, . Разм. Жан. да ўдачнік. Удачлівая жанчына.
  7. Удзельніца, . Жан. да ўдзельнік. Тая, хто прымае ўдзел у чым-н.
  8. Удмуртка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да ўдмурт. Прадстаўніца народа, які складае асноўную частку насельніцтва Удмурціі.
  9. Удэгейка, -і, ДМ -гейцы; Р мн. –геек. Жан. да ўдэгеец. Прадстаўніца народнасці, якая жыве на тэрыторыі Прыморскага і Хабараўскага краёў Расіі.
  10. Узбечка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да ўзбек. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Узбекістана.
  11. Узнаўляльніца, . Жан. да ўзнаўляльнік. Тая, хто што-н. узнаўляе.
  12. Уйгурка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да ўйгур. Прадстаўніца народнасці цюркскай моўнай групы, якая жыве на тэрыторыі Кітая і Расіі.
  13. Указчыца, . Жан. да ўказчык. Тая, хто ўказвае другім, што і як трэба рабіць.
  14. Укладальніца, . Жан. да ўкладальнік. Тая, хто займаецца ўкладаннем чаго-н.
  15. Укладчыца1, . Жан. да ўкладчык. Тая, хто робіць уклад; уладальніца грашовага ўкладу.
  16. Укладчыца2, . Жан. да ўкладчык. Тая, хто займаецца ўкладваннем чаго-н.
  17. Украінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да ўкраінец. Прадстаўніца ўсходнеславянскага народа, які складае асноўнае насельніцтва Украіны.
  18. Укрывальніца, . Жан. да ўкрывальнік. Тая, хто скрывае злачынца, сляды злачынства, крадзенае.
  19. Уладальніца, -ы. Жан. да ўладальнік. Тая, хто ўладае чым-н.
  20. Уладарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да ўладар. Тая, хто валодае чым-н.; гаспадыня чаго-н. // Тая, хто пэўны час карыстаецца чым-н. 2. Тая, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай. // Тая, каму ўсе падначальваюцца.
  21. Уладарніца, . Жан. да ўладар. Тое, што і ўладарка.
  22. Уладычыца, . Жан. да ўладыка. Тое, што і ўладарка.
  23. Уласніца,. Жан. да ўласнік. 1. Тая, хто мае якую-н. уласнасць; валодае чым-н. // Асоба, якой уласціва што-н. Жанчына, якая прагне цалкам уладаць чым-н., не дзелячыся з іншымі.
  24. Ульчанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да ўльчанін. Прадстаўніца народа тунгуса-манчжурскай моўнай групы, якая жыве ў Хабараўскім краі ў раёне ніжняга Амура.
  25. Улюбёнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да ўлюбёнец. Тая, каго асабліва любяць, цэняць; пястуння, любіміца.
  26. Унанганка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да ўнанган. Тое, што алеутка.
  27. Універсантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да ўніверсант. Студэнтка ўніверсітэта; жанчына з універсітэцкай адукацыяй.
  28. Уніятка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да ўніят. Паслядоўніца уніі; тая, хто прытрымліваецца грэка-каталіцкага веравызнання.
  29. Унучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да ўнук. Дачка сына або дачкі.
  30. Упакоўшчыца, . Жан. да ўпакоўшчык. Работніца, якая займаецца ўпакоўкай.
  31. Ураджэнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да ўраджэнец. Жанчына, якая нарадзілася ў якой-н. мясцовасці, родам з якой-н. краіны, горада і пад.
  32. Урачыха, -і, ДМ –чысе. Разм. Жан. да ўрач. Жанчына-ўрач.
  33. Урбаністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да ўрбаніст. Прыхільніца ўрбанізму.
  34. Уругвайка, -і, ДМ -вайцы; Р мн. –ваек. Жан. да ўругваец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Уругвая.
  35. Уручальніца, . Уст. Жан. да ўручальнік. Тая, хто ўручае што-н.
  36. Утаймавальніца, . Жан. да ўтаймавальнік. Спецыяліст па ўтаймаванню дзікіх звяроў.
  37. Утапістка, -і, ДМ –тцы; Р мн. –ак. Жан. да ўтапіст. Прыхільніца ўтапічнага сацыялізму. 2. Фантазёрка, летуценніца.
  38. Утрыманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да ўтрыманец. Жанчына, якая знаходзіцца на чыім-н. утрыманні.
  39. Утылітарыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да ўтылітарыст. Паслядоўніца, прыхільніца ўтылітарызму. 2. Чалавек, які імкнецца з усяго атрымліваць выгаду, карысць, расцэньвае ўсё толькі з практычнага пункту гледжання.
  40. Утыльшчыца, . Жан. да ўтыльшчык. Работніца па збору ўтылю.
  41. Ухілістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да ўхіліст. Тая, хто прымкнула да якога-н. ухілу.
  42. Уцякачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Жан. да ўцякач. Тая, хто ўцякае або ўцякла адкуль-н. 2. Разм. Тое, што і бежанка.
  43. Учотчыца, . Жан. да ўчотчык. Асоба, якая вядзе ўлік чаго-н.