Х

Алфавіт

  1. Хабарніца, . Жан. да хабарнік. Тая, хто бярэ хабар.
  2. Хавальніца, -ы. Жан. да хавальнік. 1. Тая, хто хавае што-н., кладзе ў невядомае для іншых месца. 2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках, архівах, якая захоўвае, зберагае што-н.
  3. Хадайніца, . Жан. да хадайнік. Тая, хто хадайнічае за каго-н.; заступніца. 2. Уст. Асоба, якая вядзе чыю-н. справу ў судах, установах.
  4. Хакаска, -і, ДМ -касцы; Р мн. –саак. Жан. да хакас. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Хакаскай аўтаномнай вобласці.
  5. Хакеістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да хакеіст. Спартсменка, якая гуляе ў хакей.
  6. Халадзільшчыца, . Жан. да халадзільшчык. Рабочая, якая абслугоўвае халадзільныя ўстаноўкі, машыны, прадпрыемствы.
  7. Халдзейка, -і, ДМ -дзейцы; Р мн. –дзеек. Жан. да халдзей. Прадстаўніца семіцкага племені, якое ў 2-м тысячагоддзі да н. э. жыло на ўзбярэжжы Персідскага заліва і ўтварыла Новававілонскую дзяржаву.
  8. Халопка, -і, ДМ -пцы; Р мн. –пак. Жан. да халоп. У Старажытнай Русі — паднявольная асоба, па становішчу блізкая да раба; у 12-18 стст. — асабіста залежная ад феадала асоба. // Прыгонная, залежная сялянка. 2. Перан. Прыслужніца каго-, чаго-н.
  9. Халтуршчыца, . Жан. да халтуршчык. Разм., зневаж. Тая, хто займаецца халтурай. 2. Тая, хто працуе або робіць што-н. нядобрасумленна, неахайна.
  10. Хамітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да хаміт. Прадстаўніца групы народнасцей Паўночнай Афрыкі, якія гавораць на блізкіх мовах.
  11. Хамка, -і, ДМ -мцы; Р мн. –мак. Жан. да хам. Уст. Пагардлівая назва чалавека ніжэйшага саслоўя, звычайна селяніна (у мове паноў). 2. Разм., лаянк. Грубая, нахабная жанчына.
  12. Ханіха, -і, ДМ –нісе. Разм. Жан. да хан. Жонка хана.
  13. Хапуха, -і, ДМ –пусе. Разм. Жан. да хапун. Тая, хто хапае; прагная да нажывы, хабарніца, злодзейка.
  14. Харашуха, -і, ДМ –шусе. Разм. Жан. да харашун. Тое, што і прыгажуня.
  15. Харватка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да харват. Прадстаўніца паўднёваславянскага народа, які складае асноўнае насельніцтва Харватыі.
  16. Харыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да харыст. Спявачка, артыстка хору.
  17. Хаўрусніца, . Разм. Жан. да хаўруснік. Саўдзельніца ў якой-н. справе, кампаньёнка. // Саўдзельніца якога-н. злачынства, якіх-н. несумленных спраў.
  18. Хеўсурка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да хеўсур. Прадстаўніца этнаграфічнай групы грузін.
  19. Хівінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да хівінец. Прадстаўніца жыхароў Хівінскага ханства, якое існавала да 1920 года.
  20. Хімічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да хімік. 1. Спецыялістка ў галіне хіміі. 2. Работніца хімічнай прамысловасці.
  21. Хіндустанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да хіндустанец. Прадстаўніца карэннага насельніцтва Індыі.
  22. Хірамантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да хірамант. Тая, хто займаецца хірамантыяй.
  23. Хітруха, -і, ДМ –русе. Жан. да хітрун. Хітрая жанчына, махлярка.
  24. Хлебасолка, -і, ДМ -лцы; Р мн. –лак. Жан. да хлебасол. Гасцінная жанчына.
  25. Хлуселька, -і, ДМ -льцы; Р мн. –лек. Жан. да хлус. Тая, хто хлусіць, манюка.
  26. Хлыстоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. –товак. Разм. Жан. да хлыст. Хітрая і нахабная жанчына. // Франтаватая, развязная жанчына.
  27. Хронаметражыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да хронаметражыст. Тая, хто вядзе хронаметраж.
  28. Хросніца, . Уст. Жан. да хроснік. Хросная дачка ў адносінах да хросных бацькоў.
  29. Хрыпуха, -і, ДМ –пусе. Разм. Жан. да хрыпун. Жанчына з хрыплым голасам.
  30. Хрысціянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да хрысціянін. Паслядоўніца хрысціянскай рэлігіі.
  31. Хрэсніца, . Уст. Жан. да хрэснік. Тое, што і хросніца.
  32. Хуліганка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да хуліган. Тая, якая груба парушае грамадскі парадак; хто займаецца хуліганствам. // Дзёрзкая свавольніца, гарэза.
  33. Хутаранка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да хутаранін. Уладальніца хутара.