Ц

Алфавіт

  1. Цагельніца, . Жан. да цагельнік. Рабочая, якая працуе на цагельні.
  2. Цалінніца, . Жан. да цаліннік. Тая, хто асвойвае цалінныя землі; жыхарка цаліны.
  3. Царкоўніца, . Разм. Жан. да царкоўнік. 1. Уст. Жонка царкоўніка. 2. Тая, хто адстойвае і прапагандуе рэлігію і царкоўную ідэалогію.
  4. Царыца, . Жан. да цар. 1. Тытул жанчыны-манарха ў Расіі, Балгарыі і Сербіі. // Асоба, якая мае гэты тытул. 2. Жонка цара. Перан.; чаго. Тая, што пануе, першынствуе дзе-н., перавышаючы ўсіх якімі-н. якасцямі.
  5. Царэўна, -ы. Жан.да цар. Дачка цара.
  6. Цахурка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да цахур. Прадстаўніца народа, які жыве ў гарах Паўднёвага Дагестана і Паўночнага Азербайджана.
  7. Цацачніца, . Разм. Жан. да цацачнік. Жанчына-майстар, якая вырабляе цацкі.
  8. Церабільшчыца,. Жан. да церабільшчык. Тая, хто цярэбіць лён, каноплі.
  9. Цешча, -ы. Жан. да цесць. Жончына маці.
  10. Ціскальшчыца, . Жан. да ціскальшчык. Рабочая друкарні, якая робіць адбіткі набору на ручным станку.
  11. Цітравальшчыца, . Жан. да цітравальшчык. Асоба, якая займаецца цітраваннем.
  12. Цукерачніца, . Жан. да цукерачнік. Кандытарка, якая вырабляе цукеркі; работніца цукерачнай фабрыкі.
  13. Цывілістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Спец. Жан. да цывіліст. Спецыялістка па грамадзянскаму праву; цывілістыцы.
  14. Цыганка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да цыган. Прадстаўніца народнасці індыйскага паходжання, якая жыве часцей за ўсё качавымі і паўкачавымі групамі ў Еўропе, Азіі і Афрыцы.
  15. Цыгарніца, . Жан. да цыгарнік. Рабочая, якая працуе на тытунёвай фабрыцы; спецыялістка па вырабу цыгар.
  16. Цыгарэтчыца, . Жан. да цыгарэтчык. Рабочая, якая працуе на тытунёвай фабрыцы; спецыялістка па вырабу цыгар.
  17. Цыравальшчыца, -ы. Жан. да цыравальшчык. Жанчына, якая займаецца цыраваннем; майстарка па цыраванню.
  18. Цыркачка, -і, ДМ -чцы; Р мн.–чак. Разм. Жан. да цыркач. Артыстка цырка.
  19. Цырульніца, . Жан. да цырульнік. Майстарка, якая займаецца галеннем, стрыжкай, афарбоўкай і прычэсваннем валасоў.
  20. Цэсарэўна, -ы. Жан. да цэсарэвіч. 1. Жонка цэсарэвіча. 2. Дачка цара.
  21. Цюрчанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да цюрк. Прадстаўніца вялікай групы роднасных па мове народаў, да якіх адносяцца татары, азербайджанцы, узбекі, казахі, кіргізы, башкіры, туркмены, якуты, туркі і інш.
  22. Цягнульшчыца, -ы. Жан. да цягнульшчык. Рабочая пры цягнульнай машыне, якая здзяйсняе аперацыю выцягвання чаго-н.
  23. Цялятніца, . Жан. да цялятнік. Тая, якая даглядае цялят.